Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Сірыйская ўлада перад канфэрэнцыяй у Жэнэве будзе раіцца з расейцамі” 15 лістапада славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Мірная канфэрэнцыя павінна адбыцца праз няпоўны месяц. Сірыйская апазыцыя ня хоча ў ёй удзельнічаць. Канфэрэнцыя, паводле інфармацый у СМІ, адбудзецца праз няпоўны месяц у швайцарскай Жэнэве. Дэлегацыя, паводле не названых крыніц, павінна складацца з дарадчыка прэзыдэнта Башара Асада, наместніка міністра замежных справаў і высокага прадстаўніка міністэрства па эўрапейскіх справах. Яны павінны сустрэцца з высокімі прадстаўнікамі ўлады ў Маскве, зь якімі будуць узгадняць дэталі канфэрэнцыі. Сірыйская праўладная газэта “Ватан” у справе сьнежаньскай сустрэчы прадстаўнікоў сірыйскай улады і паўстанцаў спасылаецца на крыніцы з асяроддзя французкай дыпламатыі. Амэрыканскі міністар замежных справаў Джон Кэры, паводле “аль-Ватан” сказаў свайму французкаму партнёру Лорэнсу Фаб’юсу, што тэрмін канфэрэнцыі будзе абвешчаны генэральным сакратаром ААН Пан Гі-мунам 25 лістапада. Крыніцы з асяродку сірыйскай улады так жа сама, як і сірысйкая апазыцыя, адмовіліся пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Міжнародная супольнасьць на працягу доўгіх месяцаў імкнецца пераканаць прадстаўнікоў разрозьненай сірыйскай апазыцыі ў тым, каб яны ўзялі ўдзел у мірнай канфэрэнцыі ў імя дасягненьня міра ў краіне. Мерапрыемства пад назовам Жэнэва-2 павінна быць працягам падобнай канфэрэнцыі, якая адбылася ў чэрвені 2012 г., калі сусьветныя супэрдзяржавы падтрымалі ідэю пераходнай улады ў Сірыі. Сірыйская апазыцыйная кааліцыя ўжо раней заявіла, што возьме ўдзел у мірнай канфэрэнцыі, якую цяпер рыхтуюць, толькі калі Асад аддасьць уладу і ня будзе ўдзельнічаць у стварэньні будучага ўраду. Petit Press Крыніца: http://www.sme.sk/c/7006593/syrska-vlada-sa-pred-konferenciou-v-zeneve-poradi-s-rusmi.html А мы й ня ведалі, грэшныя, што Сірыя зьяўляецца саюзнай рэспублікай Расейскай Фэдэрацыі. А можа калоніяй Маскоўскай імпэрыі? Цікавы ход канём – ехаць у Крэмль і раіцца з баярамі перад мяркуемай сустрэчай з суграмадзянамі, які ўзяліся за зброю. Нічога дзіўнага няма, так рабілі ў 1991 годзе сэрбскія начальнікі і генэралы, калі распадалася іхняя імпэрыя. Ім тады ў Крамлі падказалі: “Біце сэпаратыстаў, душыце народы, мы вам дапаможам!” У выніку ўспыхнула крывавая югаслаўская вайна, загінулі сотні тысячаў людзей. У выніку ад Сэрбіі адкалолася нават Чарнагорыя, НАТО бамбавала Белград, Масква падаслала ў турэмную камэру Мілошавічу атручаныя піражкі, а сэрбы дагэтуль перажываюць постімпэрскі комплекс. Можна не сумнявацца, што й гэтым разам крамлёўскія бонзы падкажуць экзатычным кліентам: “Мы з вамі да канца! Біце гадаў, нікога ня слухайце! Мы патронаў вам падкінем. Патронов не жалеть!” І будзе далей гарэць полымя вайны. А Масква грэць ручкі ды пасьміхацца – усе занятыя на Бліжнім Усходзе. Сяргей Камароўскі 20/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |