Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(25.10.—12.11.2013) Ствараць архівы падзей 25 кастрычніка французкая газэта “Le Figaro” напісала пра грамадзкую кампанію, якая разгортваецца па ўсёй краіне. Гісторыкі і музэйшчыкі заклікалі людзей зьбіраць паўсюль прадметы, зьвязаныя з І Сусьветнай вайной. Тысячы нямецкіх сем’яў ужо ўдельнічалі ў такой кампаніі. Былі арганізаваныя выставы гэтых прадметаў. Сярод экспанатаў была, напрыклад Біблія, што належала жаўнеру Курту Гайлеру. Ён заўсёды насіў яе з сабой. У 1917 г. яна выратавала яму жыцьцё, калі Біблія прыняла на сябе ўдар асколка ад снарада. Наш камэнтар: Як гэта прынята, вакол 100-годдзя Вялікай вайны (1914-18 гг.), якое набліжаецца, ў Беларусі будзе чарговая фальсіфікатарская кампанія. Будуць згадваць толькі пра “рускіх”, “рускую армію” і падобнае. Нібыта беларусаў і не было на той вайне. Трэба й нашаму грамадзтву зьбіраць і захоўваць прадметы тае пары. Настане час і будзе сказаная праўда. Алесь Хадасевіч Асад выказаўся 31 кастрычніка 2013 г. дацкая газэта “Berlingske” паведаміла, што сірыйскі прэзыдэнт Асад заявіў: мірныя перамовы могуць распачацца толькі тады, калі будзе спынена міжнародная дапамога паўстанцам. Наш камэнтар: Ён, як і ўсе тыраны, арыгінал. На ягоны загад армія і спэцслужбы забівалі людзей на мірных дэманстрацыях пратэсту. Потым народ здолеў узброіцца і некалькі разоў амаль скінуў дыктатуру, якую выратавала Масква. І пасьля ўсяго Асад хоча, каб людзі раззброіліся і далі сябе беспакарана забіць… Юрка Марозаў Нават на Захадзе разумеюць. 4 лістапада 2013 г. швэдская газэта “Sydsvenska Dagbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Этнічная нянавісьць расьце ў Расеі”. Артыкул прысьвечаны сьвяткаваньню Дня нацыянальнага адзінства ў Расеі і праблемам з гастарбайтэрамі. Згадваецца і драма ў Бірулёве і іншыя факты міжнацыянальнай варажнечы. Наш камэнтар: Нават заходнікі ўрэшце заўважылі, як на расейскім імпэрскім караблі пачынаецца бунт усіх супраць усіх. Добра было б, каб і беларусы ўсьведамілі гэта ды далей трымаліся ад усходняй імпэрыі. Алесь Хадасевчі *** Дзікая фантастыка ў царстве лібэралізма. 5 лістапада 2013 г. іспанская газэта “El Pais” напісала пра драму ў Нарвэгіі. Паўднёвы суданец забіў нажом кіроўцу і трох пасажыраў рэйсавага аўтобуса. Яму адмовілі ў праве на палітычны прытулак ў Нарвэгіі і паслалі (без паліцэйскага эскорта) у Осла, каб выслаць у Іспанію, дзе ён быў зарэгістраваны. За гэта ён забіў усіх, хто ехаў зь ім у аўтобусе. У краіне зноў пачалася дыскусія пра імігрантаў. Наш камэнтар: Забойца Брэйвік, аказваецца, нічаму не навучыў нарвэжскія ўлады. Экзоты спакойна гуляюць па краіне з нажамі ў кішэнях і пад настрой забіваюць мясцовых людзей. У іх ёсьць незалежная дзяржава, але яны помсьцяць нарвэжцам за тое, што тыя не даюць ім пакарыстацца іхнай высокаразьвітай краінай. Чытаецца ўсё гэта, як дзікая фантастыка ў царстве лібэралізма. Алесь Хадасевіч Правы чалавека абароніць Кітай 11 лістапада 2013 г. славацкая газэта “SME” паведаміла, што ў Раду ААН па правах чалавека былі абраныя Кітай, Савудаўская Арабія і Вьетнам. Актывісты правоў чалавека б’юць трывогу. Наш камэнтар: Так, гэтыя навучаць “родіну любіть” (як казалі крымінальнікі палітычным вязьням у ГУЛАГу). Гэта ёсьць яшчэ адно сьведчаньне таго, чым ёсьць ААН (дзе сядзяць разам і дэмакратычныя дзяржавы і злачынныя) і афіцыёз з “правамі чалавека”. Алесь Хадасевіч *** Пілігрымка ў Сьвятую Зямлю. 12 лістапада 2013 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” напісала пра традыцыйную чэшскую пілігрымку ў Сьвятую Зямлю. Там сустрэліся некалькі тысячаў чэхаў розных узростаў. Розьніца ва ўзросьце паміж самым малым і самым старым удзельнікам пілігрымкі складае 80 гадоў. Людзі моляцца на роднай мове, сьпяваюць, далучаюцца да хрысьціянскай традыцыі. Наш камэнтар: Газэта дадала, што многія ўпершыню сустракаюцца на гэтай пілігрымцы, хаця жывуць у адной краіне. Алесь Хадасевіч 20/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |