Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Угодкі Слуцкага Збройнага Чыну
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар 93-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. 24 лістапада аўтобус з менскімі сябрамі Партыі ад’ехаў на Случчыну. Патрыёты наведалі мясьціны, дзе адбываліся галоўныя падзеі Слуцкага Збройнага Чыну: вёскі Грозаў і Семежава і мястэчка Вызну (цяпер Чырвоная Слабада). У мерапрыемствах удзельнічалі таксама фронтаўцы з Салігорска, Слуцка, Баранавічаў, Клецка. Людзі сьпявалі рэлігійныя і ваярскія гімны, гукалі “Слава героям!” і “Жыве Беларусь!” Мітынгі і шэсьці ў кожнай мясьціне адбываліся пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і транспаратамі “Слуцкі Збройны Чын. 1920 год”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй!” Да Крыжоў, пастаўленых фронтаўцамі яшчэ ў 1990-я гады, былі ўскладзены кветкі. Прысутныя маліліся, запальвалі сьвечкі і зьнічкі. Разам з сталымі фронтаўцамі на Случчыну прыехалі таксама маладыя людзі. Многія зь юнакоў і дзяўчат упершыню наведалі гэтую змагарную зямлю. На мітынгах у розных мясьцінах быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Cлава слуцкім змагарам!” (публікуецца). Выступалі Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, а таксама Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Фронту і Партыі. Выступоўцы адзначылі, што самаахвярны подзьвіг герояў-случакоў ня быў дарэмным. Яны ўступілі ў няроўны бой з магутнымі сіламі лютага ворага. Выйграць вайну з бпльшавіцкай ардой тады не ўдалося. Але без Слуцкага Збройнага Чыну, без гераізма беларускіх патрыётаў у 1920 годзе цяжэй было б потым змагацца фронтаўскаму рушэньню за незалежную Беларусь. Слуцкі змагарны чын натхняў змагароў у 1980-1990-х гадах. У 1991 годзе была зьдзейсьнена мара слуцкіх змагароў і абаронцаў Беларусі ўсіх пакаленьняў – адраджэньне Беларускай дзяржавы. Не выпадкова найбольш грунтоўна і пасьлядоўна расейскія акупанты нашай зямлі ўвесь час нявечылі і нішчылі духоўнае жыцьцё беларускага народа – гістарычную памяць, нацыянальную традыцыю, ваярскі дух, нашу прыўкрасную мову. Яны й цяпер праз марыянэткавы рэжым імкнуцца працягнуць гэтае разбурэньне, каб канчаткова ліквідаваць наш народ і захапіць-апаганіць нашу краіну. Апошнім часам акупанты праз свае падстаўныя структуры і наймітаў спрабуюць дыскрэдытаваць памяць аб вялікіх людзях Беларусі, аб іх змаганьні і творчых зьдзяйсьненьнях. Замахнуліся і на Янку Купалу, і на Кастуся Каліноўскага, і на Слуцкі Збройны Чын. Хочуць вытравіць зь беларускай душы ўсё сьвятое і пакінуць у ёй толькі русіфікатарскі сурагат. Усё робіцца для таго, каб беларусы сталіся рабамі. Мы не дапусьцім гэтага, мы будзем бараніць нашу духоўнасьць і традыцыю. Не дапусьцім, каб родная Беларусь растварылася ў імпэрска-маскоўскім балоце. Подзьвіг случакоў натхняе на змаганьне за Радзіму. Слава героям! Жыве Беларусь! Людзі прайшлі шэсьцем праз цэнтар Слуцка. Перад гістарычным будынкам, дзе ў 1920 годзе адбыўся Зьезд Случчыны, быў праведзены мітынг. Да ўдзельнікаў шэсьця далучылася шмат мясцовых жыхароў. На ўсім шляху Слуцкага Збройнага Чыну людзі сьпявалі гімн “Магутны Божа”. Гучалі беларускія патрыятычныя песьні і ваярскія гімны. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага
25/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |