Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Занон ПАЗЬНЯК: Слава слуцкім змагарам! Паважаныя землякі, фронтаўцы, дарагія прыхільнікі Бацькаўшчыны-Беларусі! Сёньня, як заўсёды ў гэты лістападаўскі час, мы ўшаноўваем на Случчыне памяць і змагарны чын нашых продкаў, якія са зброяй у руках выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі супраць бальшавіцка-маскоўскай навалы. Нашыя продкі-случакі сталі ў абарону нашай зямлі, свабоды, незалежнасьці, і, як паказала гісторыя, — у абарону нашых культурных і духоўных беларускіх каштоўнасьцяў. Гэта шмат значыць, бо пры далейшым змаганьні ўжо пад акупацыяй менавіта нашыя каштоўнасьці нам прышлося абараняць увесь час і прыходзіцца па сёньняшні дзень. Калі мільённая маскоўска-бальшавіцкая арда захапіла Беларусь, то ў людзей адабралі зямлю, маёмасьць, волю, уласнасьць, магчымасьць працы на сябе, сталі нішчыць нашу мову, гісторыю і культуру, пачалі фізічна зьнішчаць людзей, расстрэльваць і забіваць. На фоне таго, што потым вытваралі ў Беларусі маскоўскія бальшавікі подзьвіг случакоў уздымаецца вельмі высока. Яны ведалі з кім і за што змагаліся і ніякая колькасная перавага праціўніка іх не палохала. Подзьвіг случакоў павінен натхняць нас, усіх беларусаў, цяпер. Якая б ні была вялікая цемра чужой улады, зь ёй трэба змагацца і рыхтаваць грамадзтва да рашучых падзей. А яны, гэтыя падзеі, будуць, яны настануць. Галоўны ўдар маскоўскай палітыкі ў Беларусі – гэта ёсьць удар па Беларускай мове і беларускай школе. Маскоўцы разумеюць, што, ня зьнішчыўшы ў грамадзтве нацыянальную Беларускую мову, яны ніколі ня здолеюць зьнішчыць Беларусь і беларускі народ. Каб зьнізіць супраціў, яны першым чынам імкнуцца сродкамі прапаганды і дэзынфармацыі асьляпіць праціўніка, каб ён нічога ня бачыў і нічога не разумеў. Наша задача сурацьдзейнічаць гэтай агрэсіі. Беларуская мова ёсьць наша наймагутнейшая зброя. Яе трэба задзейнічаць на поўную сілу, каб адкінуць маскоўскіх ворагаў чалавецтва. Пачынаць трэба з сябе самых і з самых простых дзеяньняў. Беларусы, якім адабралі беларускую мову праз рускую школу, пасылайце сваіх дзяцей вучыцца ў беларускія школы. Там, дзе ўлады пазачынялі беларускія школы, — патрабуйце іх адчыніць. Гэта першы неабходны крок, які вымагае цяпер сумеснага грамадзкага рушэньня. Гэта крок першы, просты і нецяжкі, але неабходны. І тут цемра будзе супраціўляцца, але за праўду і будучыню трэба рупіцца, клапаціцца, змагацца, перамагаць. Пасылайце сваіх дзяцей у беларускія школы. Патрабуйце беларускіх школ і беларускай вышэйшай адукацыі! Занон ПАЗЬНЯК 25/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |