Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Блізкі Ўсход ня можа існаваць без хрысьціянаў, кажа папа” 21 лістапада славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Арабская вясна ўзмоцніла ісламістаў і павысіла напружаньне. Хрысьціяне часта становяцца аб’ектам нападаў і перасьледу. Ватыкан. Папа Францішак у чацьвер заявіў, што каталіцкі касьцёл ня можа прымаць Блізкі ўсход без хрысьціянаў, якія часта вымушаны ўцякаць ад канфліктаў і закалотаў у рэгіёне. Мы не пагодзімся з вобразам Блізкага ўсходу без хрысьціянаў”, — сказаў папа Францішак пасьля сустрэчы з патрыярхамі з Сірыі, Ірака і Эгіпта. Ён таксама заклікаў шанаваць “унівэрсальнае права на дастойнае жыцьцё і вольнае практыкаваньне сваёй веры”. Арабская вясна, якая выклікала перавароты ў краінах рэгіёну і вывела ісламісцкія партыі ва ўладу, павысіла напружаньне паміж тамашнімі мусульманамі і хрысьціянамі. Хрысьціяне сталіся ахвярамі нападаў фундамэнталістаў, перасьледу, а ў некаторых выпадках былі вымушаны эміграваць. Таму папа сказаў, што яго непакоіць становішча хрысьціянаў, якія пакутуюць у многіх частках Блізкага ўсходу. “Ня будзе нам спакою, пакуль там будуць мужчыны і жанчыны якога-кольвечы вызнаньня, годнасьць якіх зневажаецца, якім адмаўляецца ў асноўных магчымасьцях на выжываньне, у якіх скрадзена будучыня, якія былі вымушаны стацца ўцекачамі”, — сказаў папа. У 2012 годзе папярэднік Францішка Бэнэдзікт XVI выкарыстаў сваё падарожжа на Блізкі ўсход, каб запрапанаваць падтрымку хрысьціянскім меншасьцям. Ён заклікаў іх, каб яны не эмігравалі і не паддаваліся адчуваньню дыскрымінацыі, зьвязанай з цяперашнім уздымам ісламізма. sita Крыніца: http://www.sme.sk/c/7013704/blizky-vychod-nemoze-byt-bez-krestanov-vravi-papez.html 29/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |