Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Уполномочен заявить…”

26 лістапада Радыё свабода зьвярнулася па камэнтар да “зоркі першай вялечыні” – “беларускага палітолага” Уладзімера Мацкевіча. Спыталіся пра Ўкраіну, Майдан і Эўразьвяз. “Палітолаг” зрабіў філасофскі выгляд і выдаў, цытуем:

“Адбылося гэта вельмі раптоўна. Такія працэсы рыхтуюцца доўга, і заўсёды, калі вось такія раптоўныя змены адбываюцца, гэта сьведчыць пра тое, што былі ня ўлічаныя нейкія важныя фактары, які на гэта паўплывалі. Ну і зразумела, што ў гэтыя пару дзён, што засталіся да саміту, нічога паправіць немагчыма. Таму Ўкраіна ня будзе асацыяваная з Эўразьвязам вось на гэты раз. Іншая справа, што трэнд украінскі да Эўропы, хутчэй за ўсё, застанецца нават пры кіраўніцтве Януковіча. Ну і, можна спадзявацца, што зь перамогай, напрыклад, на наступных выбарах (прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх) праэўрапейскіх сілаў — шлях Украіны да Эўропы працягнецца”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/25180878.html

Тут тыповы боб з гарохам. Раптоўна? Праўда, раптоўна. Можна спытацца – якія “такія працэсы рыхтуюцца доўга”, якія “нейкія важныя фактары ня ўлічаныя”? Гэта ён пра каго: пра Януковіча, Маскву або пра ўкраінскі народ?

Але галоўнае, яно будзе далей – “зразумела, што ў гэтыя пару дзён, што засталіся да саміту, нічога паправіць немагчыма”.

Дык сп. Мацкевіч можа не зразумеў, чаго хочуць на Майдане ўкраінскія патрыёты? Мы зразумелі, што яны хочуць не на віленскі саміт. Іхнае жаданьне – ліквідацыя маскоўскай залежнасьці Радзімы раз і на заўсёды і цяпер, а не наступных выбарах. Яны хочуць жыць без прамаскоўскай групоўкі Януковіча. Украінцы не зьбіраюцца чакаць наступных выбараў і наступных самітаў. Пад такое вось “наступнае” ніводзін народ не зьбірае за некалькі дзён сто тысячаў чалавек у цэнтры сталіцы і яшчэ тысячы і тысячы ў іншых гарадах.

“Палітолаг”, якога чамусьці называюць беларускім, распавядае не пра драматычныя падзеі ў суседняй краіне, не пра магутны і нечаканы ім нацыянальны ўздым, а робіць нешта іншае — выступае ў амплуа ціхай балалайкі, звон якой павінен закалыхаць і залюляць беларускага чытача-слухача Радыё Свабоды. А тут яшчэ такая «філасофмкая» поза – ну як жа не паслухаць палітолага.

Дарэчы будзе ўспомніць, што “палітолага” Мацкевіча выпісалі з Расеі ў Беларусь недзе на пачатку 1990-х гадоў. Тады, калі наша краіна ўжо разьвівалася як сувэрэнная.

У бліжэйшы час мы ўбачым і пачуем яшчэ розных тэарэтыкаў на тэму падзеяў ва Ўкраіне. Яны будуць моцна высільвацца, каб нагаварыць міфаў, скіраваць беларускую думку ў інтэлектуальны тупік. Мы ведаем, хто зацікаўлены, каб – не дапусьціць паўтарэньня падобнага ў нашай краіне.

Павел Гулевіч

30/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024