Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Рыга ўшанавала ратавальнікаў, што загінулі пры абвале “Maxima”

27 лістапада летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось фрагмэнт гэтага артыкула:

У сераду раніцай вялікая грамада людзей разьвіталася ў рыжскай катэдры з работнікамі Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы Вілнсам Штэйнічсам, Эдгарам Рэйнфэльдсам і Сяргеем Іжыкам, якія загінулі падчас выратавальных прац ў разбураным гандлёвым цэнтры “Maxima” у Рызе, у раёне Зуалытудэ. Апоўдні ў Рызе прагучалі сірэны, калі труны з трыма героямі выносілі з катэдры. Сёньня ў Рызе рыхтуецца пратэстная акцыя супраць “Maxima”: на колькі хвілін спыняцца аўтамабілі, будуць заблакаваныя дарогі.

Разьвіталіся сотні людзей

Ля ўвахода ў катэдру расьцягнуўся на кілёмэтр шэраг людзей у смутку. Людзі ўшанавалі сем’і выратавальнікаў, якія ахвяраваліся жыцьцём. Яны несьлі кветкі, сьвечкі і пахавальныя вянкі. (…)

Артурас Янчыс

Пераклаў з летувіскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.lrytas.lt/pasaulis/tragedija-rygoje/ryga-pagerbe-per-maxima-griuti-zuvusius-gelbetojus.htm

Гэта ёсьць карціна з жыцьця цывілізаванага эўрапейскага народа. Афіцэры дзяржаўнай службы ў мундзірах нясуць нацыянальна-дзяржаўныя сьцягі і крыжы. Загінуўшых герояў грамадзтва ўшаноўвае ў гістарычным саборы. Сьвятары зьвяртаюцца да людзей на роднай мове народа, які ёсьць гаспадаром у сваёй краіне. Сьвятары ідуць разам з афіцэрамі ў працэсіі… Латышы і не зразумелі б, чаму мы так выразна падрэсьліваем гэтыя рысы грамадзкіх мерапрыемстваў у іхнай сталіцы. Для іх інакш не магло б і быць.

У Беларусі ўсё інакш. Калі колькі гадоў таму ў Афрыцы загінулі беларускія лётчыкі грамадзянскай авіяцыі, дзяржадміністрацыя РБ у дзень пахаваньня ахвяраў наладзіла танцы і забавы ў будынку старога аэрапорта ў цэнтры Менску. Трагедыю пастараліся затушаваць, каб пра яе як мага хутчэй забыліся. Што да афіцэраў дзяржаўнай службы, то ў Беларусі мы бачылі, як у 2001 г. яны нішчылі крыжы ў Курапатах на магілах пакутнікаў, як катавалі і арыштоўвалі абаронцаў сьвятыні. Што да “нашей православной організаціі” (РПЦ), то вядома, на якой мове яна зьвяртаецца да нашага народа ў сьвяточныя і драматычныя дні. І г.д.

Чаму так? А таму што Латвія – незалежная краіна, а Беларусь – акупаваная краіна.

Ян Булыга

30/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024