Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Прэм’ер Латвіі падае ў адстаўку”

27 лістапада польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

У сувязі з трагедыяй у Рызе, дзе колькі дзён таму ў выніку абвалу гандлёвага цэнтра загінулі 54 асобы, латвійскі прэм’ер Валдзіс Дамброўскіс падаў у адстаўку – паінфармавала балтыйская інфармацыйная агенцыя DELFI.

Сёньня прэм’ер Латвіі Валдзіс Дамброўскіс заявіў пра сваю адстаўку. – Дзяржаве патрэбны новы ўрад, які дасьць рады з гэтай сітуацыяй. – заявіў Дамброўскіс. Рашэньне было прынята адразу пасьля сустрэчы прэм’ера з прэзыдэнтам Андрысам Бэрзыньшам, якое працягвалася больш за паўтары гадзіны. Латвійская прэса паведамляе, што прэзыдэнт Бэрзыньш нібыта даручыў прэм’еру ўзяць палітычную адказнасьць за трагедыю ў гандлёвым цэнтры, які тыдзень таму абваліўся ў Рызе.

– Я заклікаю ўсіх, хто думае пра будучыню, даць ацэнку сваёй адказнасьці за трагедыю ў Рызе і зрабіць адпаведныя крокі. – казаў прэзыдэнт Латвіі Андрыс Бэрзыньш.

21 лістапада ў латвійскай сталіцы абваліўся дах аднаго з найвялікшых супэрмаркэтаў у гэтай краіне, будоўлю якога скончылі ў 2011 годзе. Адразу пасьля прыбыцьця пажарных адбыўся яшчэ адзін абвал, які значна абцяжарыў акцыю выратаваньня. Пад руінамі будынка знайшлі больш за 50 целаў ахвяраў трагедыі, каля сарака асобаў былі паранены.

Пакуль невядомая канчатковая прычына абвалу гандлёвага цэнтра. Да гэтага магла спрычыніцца фірма, якая пабудавала на даху гэтага будынка парк з забаўляльнай пляцоўкай, складуючы там вялікую колькасьць пяску і каменьняў. На думку латвійскіх экспэртаў, гэта магло стацца адной з галоўных прычын вялікай трагедыі.

– Латвія ўтварыла адмысловую камісію экспэртаў (таксама й з замяжы), якія дакладна дасьледуюць прычыны трагедыі. – сказаў “Rz” амбасадар Латвіі ў Польшчы Ілгварс Клява. На думку амбасадара, зьмена ва ўрадзе не паўплывае на палітычную сітуацыю ў краіне. – Адстаўка палітыкаў — рэч натуральная ў дэмакратычнай дзяржаве. – дадаў ён.
Руслан Шошын

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/69986,1068165-Premier-Lotwy-podaje-sie-do-dymisji.html

У тым і справа, што трагедыя адбылася ў дэмакратычнай краіне. За вялікую трагедыю ў такіх краінах нясе адказнасьць прэм’ер, які падае ў адстаўку. Можна не сумнявацца, што ў Латвіі знойдуць усіх вінаватых у няшчасьці, і гэтыя службовыя асобы будуць адказваць перад Законам.

У акупаванай Беларусі – усё наадварот. Дастаткова ўспомніць трагедыю на Нямізе (1999 г.), калі падчас “праздніка піва” загінулі і былі паранены больш за сто чалавек. І што? А нічога, усе чыны, адказныя за “празднік” і за бясьпеку былі павышаны ў званьнях і пасадах. Вось як.

Янка Базыль

30/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024