Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прадукты па картках у Расеі

26 кастрычніка на расейскамоўным тэлеканале “Мир” паказалі праграму пад тытулам “Ці вернуць у Расеі прадуктовыя карткі?” Вось фрагмэнты зь яе:

У 2015 г. у некалькіх рэгіёнах Расеі ў пілотным рэжыме, а затым, магчыма, па ўсёй краіне зноў увядуць прадуктовыя карткі. Інфармацыя прагучала з вуснаў міністра сельскай гаспадаркі РФ Мікалая Фёдарава. (…)

Ні ў каго карткі не выклікаюць захапленьня – ні ў шэраговых грамадзянаў, ні ва ўладу трымаючых. Чаму ж начальнік Мінсельгаса загаварыў пра перажыткі мінуўшчыны? Спасылкі на падзеньне ўраджаю наўрад ці можна лічыць сур’ёзнай аргумэнтацыяй. У нас зазвычай селяніну заміналі чатыры прычыны: зіма, вясна, лета і восень.

У зону рызыкоўнага земляробства, па-мойму, ужо і цэнтральныя чарназёмы запісалі. Кліматам заўсёды тлумачаць чарговую паразу ў бітве за ўраджай і наступны рост цэнаў на прадукты. Экспэрты й зараз прагназуюць падаражаньне ежы, але не занадта высокае. (…)

Хто будзе фінансаваць праграму “сацыяльнага харчаваньня”? Фэдэральны бюджэт? Рытэйл? Але калі забесьпячэньне картак павесяць на гандляроў, яны ўзьвінцяць цэны на ўсё астатняе харчаваньне. Усё гэта пакуль здагадкі – аб мэханіцы сістэмы “сацыяльнага харчаваньня” міністар нічога не паведаміў. Як кажуць, пракукарэкаў, а там хоць не сьвітай? (Канец цытаваньня).

Крыніца: http://www.dal.by/news/109/21-10-13-3/

Не Жырыноўскі або Лімонаў, не палітычныя паяцы, а сам міністар сельскай гаспадаркі Расеі паведаміў Urbi et Orbi, што праз прыкладна год на прасторах Расеі будуць уводзіць карткавую сістэму на прадукты харчаваньня. У багацейшай ўсімі рэсурсамі імпэрыі будуць, фактычна, пераходзіць на рэжым абложнага становішча ў важнейшай сацыяльнай сфэры. Журналісты не пытаюцца ў міністраў, але мы можам спытацца: чаму ў Масквы ёсьць каласальныя сродкі на ваеннае ўзбраеньне і на праграму “Русский мир”, у рамках якой утрымліваюцца на плаву масавыя расейскамоўныя дыяспары ва ўсім сьвеце, агентура, носьбіты моўнага і квазікультурнага ўплыву на іншыя краіны? А на элемэнтарнае харчаваньне для мільёнаў сваіх грамадзянаў унутры краіны раптам не хапае сродкаў і ежы?

Нам гэта цікава яшчэ й таму, што ў бліжэйшай пэрспэктыве мясцовы васальны прамаскоўскі рэжым па-малпачаму будзе рабіць тое ж самае. Так што маладое пакаленьне, якое ня памятае саўдэпіі, вайны, галадухі, дэфіцытаў, цалкам верагодна можа пазнаёміцца з гэтымі неад’емнымі зьявамі існаваньня “Русского міра” у шырокім сэнсе ў даволі блізкім часе.

Доўга тэарэтызаваць ня мае сэнсу. Проста ад расейскага кашмара трэба ратавацца як мага хутчэй і грунтоўней. Да таго практыка паказвае, што ўжо цяпер (дый раней, дый увесь час) Масква вывозіць эшалёнамі самую якасную і экалагічна чыстую харчовую прадукцыю зь Беларусі. Што ж будзе, калі ў Расеі стануць галадаць і непакоіцца дзесяткі мільёнаў “дорогіх россіян”? Тады ў нас адбяруць усё і нават “спасібо” ня скажуць.

Адзіным спосабам паратунку ад кашмараў “Русского міра” можа быць палітычны спосаб – усталяваньне ў краіне патрыятычнай беларускай улады. Шляхам да гэтай перамогі павінна быць Беларуская Салідарнасьць у вернасьці сваёй мове, культуры і прыналежнасьці да эўрапейскай цывілізацыі.

Павел Гулевіч

30/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024