Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Камэнтатары

Вачам і вушам сваім не паверыце – Радыё Свабода за Майдан, за рэвалюцыю! Што праўда, толькі ва Ўкраіне. Пасьля пачатку народнага пратэсту ў Кіеве “Свабода” некалькі дзён спрабавала абмежаваць інфармацыю, зьмяншаючы маштабы падзей і стылістычна прыгладжваючы іх. Найбольш поўную і адэкватную інфармацыю нам даводзілася шукаць у іншых рэдакцыях РС, ва ўкраінскай і нават расейскай.

І вось…, прарвала. Тут табе і фота, і відэа, і стотысячныя парадкі лічбаў удзельнікаў названыя. Што называецца і тыдня ад пачатку народных выступаў не прамінула: фантастычная апэратыўнасьць! Ну й дзякуй Богу.

Але яркія паведамленьні з Украіны абвалялі ў шэрай ваце мясцовага матэр’ялу. Першым падаў камэнтатарскі голас па ўкраінскай рэвалюцыі Слава Сіўчык. Ён ня так даўно быў пераведзены з Украіны ў Польшчу прадстаўляць фэномэн “белдэмакратыі”, але па старой памяці выказаўся і патлумачыў, што адбываецца на былым месцы ягонай дэмдзейнасьці. “Вельмі цікава” было паслухаць гэтага даўно раскрытага правакатара.

Далей болей. Адстаўны рэвалюцыянэр В. Вячорка выказаўся пра “Майдан, які прысароміў палітыкаў, што заклікалі супрацоўнічаць з дыктатарамі”. І тут цікава было паслухаць, таму што сп. Вячорка сапраўдны спэц у гэтым пытаньні. У 1998 г., яшчэ ў часы да расколу Народнага Фронта патрыёты-фронтаўцы злавілі Вячорку і праф. Хадыку на тым, што тыя супрацоўнічалі з лукашыстоўскім рэжымам. Ды ня проста недзе ў сутарэньнях, а ў вядомым сталічным піўным рэстаране “Ракаўскі бровар”, дзе на працягу цэлага года (!) яны і іншыя “оппозіціонеры” рэгулярна штотыдзень зьбіраліся і пра нешта гутарылі-дамаўляліся з высокімі прадстаўнікамі рэжыма. Зразумела, што ніякіх паўнамоцтваў БНФ на такія піўныя пасядзелкі гэтым двум не даваў. Калі ўсё раскрылася, сп. Вячорка разрываўся ад “свяшчэнного гнева”. А вось цяпер ён ацэнкі раздае.

Паслаў свой “пламенный революціонный прівет Майдану” і «чалавек у галіхвэ». Публіка на гэты конт ужо прыдумала каламбур: “Янукевіч выказаўся пра Януковіча”. І гэтага кадра расшукалі свабодаўцы для камэнтара.

Гучным акордам прагучаў голас незабыўнага А. Лебедько (ён жа Лябедзька). Яны там у сваёй АГП патэлефанавалі ў Кіеў і сказалі сп. Клічку і іншым, як трэба трымацца на барыкадах. Казалі “за ўсю дэмакратычную Беларусь”! Згадвалі пра “эўравыбар” і ўсё такое. Няхай бы сп. Лябедзька распавёў украінцам, як ён бегаў у сьвіце за Лукашэнкам, як галасаваў і падпісваўся ў Вярхоўным Савеце РБ за “інтэграцыю з Расеяй” і г.д.

Рэдакцыя ўсё ж паслала ў бок Украіны свайго прадстаўніка С. Квяткоўскага. Доўга ён, аднак, ня ехаў. Праз гадзіну выйшаў з электравіка ў Пухавічах і пачаў прыставаць да мясцовых людзей пад дэвізам “Чаго баяцца беларусы?” Ды ўсё намякаў, якая страшная ў Пухавічах стаіць унутраная частка. Аказалася, што нашы баяцца і таго, і сяго. А вось украінцы нічога не баяцца, ад іх нават касталомы зь “Беркута” ўчора ўвечары панічна ўцяклі…

Можна не сумнявацца, нам яшчэ падсунуць пад нос шмат такога падобнага ў рэчышчы “здушэньня волі да супраціву”. Фальшывых і падстаўных камэнтатараў ёсьць цэлы загашнік. Усё большай колькасьці людзей, здольных на думаньне, становіцца зразумелым, што белрэдакцыя РС знаходзіцца ў цяжкім стане.

Сяргей Камароўскі

5/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024