Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
2 сьнежня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Маніфэстанты занялі частку стратэгічных будынкаў у сталіцы. Цяпер яны змагаюцца за большасьць у парляманце. Рашучасьць маніфэстантаў відавочна робіць уражаньне на прэзыдэнта Ўкраіны. Пасьля абеду ў панядзелак Віктар Януковіч размаўляў з старшынёй Эўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу. Яны ўзгаднілі, што перамовы аб асацыяцыйнай дамове ў блізкім часе будуць адноўленыя. Барозу таксама заявіў, што Эўразьвяз гатовы распачаць рэалізацыю тэкста пагадненьня, хаця яно было толькі парафіравана, а не падпісана і ратыфікавана парлямантамі краін Эўразьвязу, як таго патрабуе эўрапейскае заканадаўства. Ініцыятыва ўвесь час належыць апазыцыі і ў самым Кіеве. Майдан Незалежнасьці, цэнтральная плошча сталіцы, у панядзелак быў цалкам у руках маніфэстантаў. З гэтага сымвалічнага месца ня толькі адступілі штурмавыя аддзелы міліцыі “Беркут”, але маніфэстанты пабудавалі барыкады на вуліцах, што вядуць на плошчу. У сярэдзіне плошчы пастаўленыя прынамсі 50 вайсковых намётаў. Увечары нягледзячы на мароз на плошчы сабраліся некалькі дзесяткаў тысячаў маніфэстантаў. Графіці ў ратушы Зь нядзелі ў руках апазыцыі знаходзіцца будынак ратушы Кіева. Пры ўваходзе ў будынак нехта напісаў чорнай фарбай – “штаб рэвалюцыі”. І сапраўды, менавіта тут свой штаб размясьцілі тры найвялікшыя групоўкі ўкраінскай апазыцыі: “Удар” Віталя Клічка, заснаваная Юліей Цімашэнкай “Батьківшчіна” і нацыяналістычная “Свобода”. Аднак нават тут лідэры апазыцыі маюць цяжкасьці з падтрыманьнем кантролю над сваім шэрагамі. У будынку павыбіваныя шыбы, у многіх месцах сьцены замазаныя графіці. Выпрабаваньнем сілы апазыцыі цяпер будзе ўзровень актыўнасьці ўкраінцаў у далучэньні да генэральнага страйку. У панядзелак лідэры апазыцыі заклікалі ўсіх спыніць працу да моманту, пакуль Януковіч не падасьць у адстаўку альбо не заключыць пагадненьне з Эўразьвязам. Цяпер студэнты масава ня ўдзельнічаюць у занятках. Тым часам апазыцыя мае дакладны план апанаваньня ўлады. Яна хоча ў аўторак давесьці справу да галасаваньня аб вотуме недаверу для ўраду Мыколы Азарава. – Гэта ёсьць першы этап. Наступным будзе адстаўка прэзыдэнта. – тлумачыць Арсені Яцэнюк, лідэр “Батьківшчіны” у адсутнасьці Цімашэнкі. – Што праўда, пакуль што апазыцыі далёка да здабыцьця большасьці ў Вярхоўнай Радзе. На мінулым тыдні яна мела толькі 170 мандатаў на 450 месцаў у парляманце. Аднак толькі зь нядзелі з Партыі Рэгіёнаў выйшлі прынамсі пяць дэпутатаў. Без надзвычайнага становішча Пакуль што няма шансаў на рэалізацыю альтэрнатыўнага плану ўрэгуляваньня крызіса, які фарсуецца лягерам Януковіча. Старшыня парляманта Володымыр Рыбак запрапанаваў утварыць “круглы стол” усіх галоўных палітычных сіл. Аднак гэтую прапанову адразу ж адкінулі ўсе лідэры апазыцыі. Уноч зь нядзелі на панядзелак зьявіліся знакі таго, што Януковіч узважвае з сваімі супрацоўнікамі варыянт увядзеньня надзвычайнага становішча ў Кіеве, а можа таксама і ў іншых рэгіёнах краіны. Аднак у панядзелак Рыбак выключыў такую магчымасьць. – Я ня бачу такой неабходнасьці. – заявіў ён. Не зразумела, ці гэта ёсьць знакам падзелу сярод найбліжэйшых супрацоўнікаў прэзыдэнта, ці й сам ён пад ціскам дэманстрантаў мяняе сваю стратэгію. Здаецца, што ад прэзыдэнта дыстансуюцца алігархі, уключна з самым багатым зь іх – Рынатам Ахмэтавым. Па тэлеканалах, што належаць як яму, так і іншым украінскім магнатам, усё больш зьяўляецца матэр’ялаў пра дзейнасьць апазыцыі. Ахмэтаў, падобна як сам Януковіч, паходзіць з Данэцка. Таму прэзыдэнт ня можа легкадумна ставіцца да такой зьмены стратэгіі. Енджэй Бялецкі Пераклаў з польскай В. Буйвал Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1069409-Opozycja-w-natarciu.html 5/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |