Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пасьля адмовы прэзыдэнта Януковіча падпісвацца пад дамовай з Эўразьвязам на саміце ў Вільні стала зразумелым, што гэта быў фінальны акт спэктакля, разыгранага палітакцёрамі Масквы і Берліна з мэтай ашукаць украінскі народ і многіх іншых людзей у сьвеце. У артыкуле “Надзьмутая калізія” мы выказалі думку аб тым, што так яно ўсё і было задумана ў дзьвюх сталіцах дзеля іхняга імпэрыялістычнага “дружба-фройндшафт”. Мы памыліліся толькі, палічыўшы, што гэта быў апошні акт. Мы няхай сабе! А вось памыліліся Масква з Берлінам. Яны, мабыць, спадзяваліся, што іхняя афёра неяк праскочыць, і перад Украінай адкрыецца шырокая дарога назад – на Ўсход, дзе Масква, Сібір, Магадан, тундра і іншыя вабноты, зь якімі ўкраінскі народ ужо пазнаёміўся быў за стагоддзі маскоўскай акупацыі. А тут пачалося такое! І ўсё не спыняецца. Змоўшчыкам можна нават паспачуваць, яны разгубіліся, іх заткнула. У нядзелю 1 сьнежня маскоўскія тэлеканалы нешта больш-менш перадалі з Кіева ў якасьці фактажу-рэпартажу аб брутальным разгоне начнога Майдана і аб магутных шматтысячных дэманстрацыях удзень. Але кур’ёзна было паглядзець традыцыйныя нядзельныя выніковыя перадачы маскоўскай тэлеаналітыкі з аглядам падзеяў за прамінулы тыдзень. Там было пра ўсё: пра Тайланд і сэкс у Швэцыі, пра тое, якія манжэты насілі вайскоўцы і арыстакраты ў часы Пятра І і Карла 12-га. Але аналітыкі пра гарачыя яшчэ навіны з Кіева мы так і не дачакаліся. Аналітыкі не было. Яе трэба было яшчэ спрэпараваць у крамлёўскіх кабінэтах, адказных за гэбельсаўшчыну. Яны, бедалагі, не пасьпявалі за падзеямі!.. Напэўна, уноч на панядзелак у Крамлі сьвяціліся ўсе вокны. Спэцы ня спалі, нарыхтоўваючы сваю інфармпрадукцыю для распаўсюджваньня ў “Русском міре”. Сярод спэцоў, аднак, знайшліся майстры экспромта, якія ўдавалі бадзёрасьць. Польскія журналісты прабіліся ў кабінэт да ўнука знакамітага Молатава, палітолага В. Ніканава. Пыталіся ў яго пра віленскі саміт і кіеўскі Майдан. Ніканаў адказаў, як адрэзаў: “Мы рабілі і робім усё, каб дапамагчы нашым украінскім братам”. Вось як! Пасьля першых паведамленьняў пра драматычныя падзеі і кроў у Кіеве зрабілі ўстрывожаныя заявы аб недапушчэньні гвалту прэзыдэнты і палітыкі высокага рангу Польшчы, Швэцыі, балтыйскіх краін. Але мы нешта не пачулі нічога падобнага з-над Рэйна. Не азваўся, практычна, ніхто. А зусім нядаўна (на працягу, што праўда, усяго аднаго дня) зь Нямеччыны гучалі асуджальныя заявы ў адрас Расеі, якая “цісьне на Ўкраіну”. А цяпер раптам ні гу-гу, не падрыхтаваліся, разгубіліся. Не чакалі такога абвалу свайго праекту таксама. Goebels kaput! На самым пачатку дэманстрацый на Майдане антыўкраінскі рэжым паспрабаваў дзейнічаць. Спэцслужбы сабралі на вакзале і ў іншых месцах даволі вялікую масу бамжоў, раздалі ім сьцягі Эўразьвязу, вясёлкавую сымволіку сэксменшасцяў і пагналі іх у бок Майдана. Маўляў, вось якая будзе “эўраінтэграцыя”. Але ганебнай карцінкі не атрымалася. Украінскія патрыёты адразу разабраліся ў чым справа і пагналі стракаты натоўп куды падалей. Правакацыя сарвалася. Арганізатары і гэтай і іншых (больш маштабных) правакацый забыліся аб адным важным аспэкце тэмы. Ведаюць украінцы, што Заходняя Эўропа не ідэальная. Разумеюць, што такое Эўразьвяз. Мільёны ўкраінцаў ужо пабылі там, падарожнічалі, працавалі. Яны ведаюць, што гомікі і жулікі ня здолелі разграміць эўрапейскую цывілізацыю, і туды трэба вяртацца Ўкраіне. Галоўнае, каб урэшце вырвацца з мярзотных абдымак няшчаснай Імпэрыі Зла, якой наканавана загінуць. Тут як з нідэрляндскім народам, што змагаўся ў 16-м стагоддзі за вызваленьне ад Іспанскай імпэрыі. Патрыёты чаплялі сабе на капелюшы кукарды ў выглядзе паўмесяца і заяўлялі: “Ужо лепш з турэцкім султанам, абы не з мадрыдскімі цемрашаламі!” Валеры Буйвал 5/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |