Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(22.11.-03.12.2013)

Было лепш
22 лістапада 2013 г. дацкая газэта “Berlingske” апублікавала рэцэнзію на дакумэнтальны фільм ангельскага рэжысёра Кэна Лока “Дух 45-га”. У стужцы дэманструюцца архіўныя кадры, а таксама расповеды людзей, якія ўспамінаюць пасьляваеннае жыцьцё. Усе кажуць, што пасьля вайны людзі падтрымлівалі адзін аднаго, дапамагалі ў бядзе і праблемах, быў іншы дух часу.

Наш камэнтар: Беларусы таксама ўспамінаюць (хто з уласных уражаньняў, хто з расповедаў старэйшых), што пасьля вайны людзі былі значна больш салідарнымі і чулымі да чужой бяды. Потым накаціў час адкрытага індывідуалізма, пыхі, самазадаволенасьці і абыякавасьці. Што здарылася з эўрапейскімі грамадзтвамі ў 1960-я гады?

Алесь Хадасевіч
***

Жудасны вынік

26 лістапада швэдская газэта “Svenska Dagbladet” напісала пра вынікі сацыялагічнага дасьледваньня ў Вялікай Брытаніі. Вынікі паказалі, што за апошнія 20 гадоў колькасьць брытанскіх жанчын, якія маюць лесбійскія сэксуальныя кантакты, падвоілася.

Наш камэнтар: Зразумела, што гэта адбылося не само сабой. Гэта ёсьць жудасны вынік расперазанага лібэралізма, які апанаваў Эўропу. Людзі чамусьці не пытаюцца, а якая будучыня ў такой нацыі?

Алесь Хадасевіч
***

Іх тое нічаму не навучыла

29 лістапада 2013 г. швайцарская газэта “Tribune de Geneve” паведаміла, што французкі суддзя Марк Трэдзівік атрымаў з Алжыра дазвол на правядзеньне мэдычна-крымінальнай экспэртызы галоў 20 каталіцкіх манахаў. У 1996 г. манахаў захапілі ў кляштары на поўдні Алжыра і адсеклі ім галовы баевікі-ісламісты.

Наш камэнтар: Пакутніцкая сьмерць хрысьціянскіх манахаў нічаму не навучыла Эўропу. Вось што адбываецца з хрысьціянамі на мусульманскім Усходзе. У той самы час брамы Эўропы адкрытыя для ўсходніх экзотаў, якія ненавідзяць усё хрысьціянскае і эўрапейскае. Абсурд.

Юрка Марозаў
***

Эўтаназія непаўнагадовых

29 лістапада 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведаміла, што Сэнат Бэльгіі прыняў на разгляд праект закона аб эўтаназіі непаўнагадовых асобаў. Дзеля акту эўтаназіі спатрэбіцца цяпер рашэньне мэдкансіліюма і згода бацькоў. Супраць прыняцьця закона з усіх партый выступаюць толькі фламандскія і валонскія цэнтрысты-дэмахрысьціяне.

Наш камэнтар: Лібэралізм трыюмфуе. Зразумела таксама, хто супраць гэтага закона.

Алесь Хадасевіч
***

Швайцарцаў дураць штучкамі

29 лістапада 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала з Масквы. На Чырвонай плошчы пабудавалі былі нядаўна рэкламны павільён на грошы французкага канцэрна “Люі Вьютон”. Павільён мае выгляд чамадана прадукцыі гэтага канцэрна і ўражальныя памеры: 30 м даўжынёй і 9 м вышынёй. Ніхто з маскоўскіх уладаў не прызнаецца, што даў згоду на пабудову гэтага аб’екта на гістарычнай плошчы. Грамадзкасьць пратэстуе, патрабуе ліквідаваць недарэчнасьць.

Наш камэнтар: Заходнікам можна загружаць гэтыя інфармацыйныя “качкі” з Масквы бясконца. Постсавецкія людзі, аднак, добра ведаюць, што на Чырвонай плошчы без дазволаў нічога не будуецца, нават шпакоўню не дадуць павесіць. А тут, аказваецца, сам Пуцін ня ведаў. Затое як інтэлігентна выглядае маскоўска эстэт-публіка – яна супраць заходняга кічу на “плошчаді русской славы”!
Швайцарцаў можна дурыць гэтымі штучкамі, а вось беларусаў ня трэба.

Алесь Хадасевіч
***

Хабарнікі не галасуюць

3 сьнежня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла з Кіева, што ў выніку галасаваньня ў Вярхоўнай Радзе ўрад Азарава не пайшоў у адстаўку. Для такога рашэньня патрэбныя былі 226 галасоў, а вотум недаверу ўраду падтрымалі толькі 186 дэпутатаў. Газэта паведамляе пра дэманстрацыю ў нядзелю 350 тысячаў чалавек на плошчы Незалежнасьці.

Наш камэнтар: Вынікі галасаваньня можна зразумець. Частка дэпутатаў не галасавала. Зразумела таксама, што атрымаўшы шалёны хабар з Масквы (пра гэта вядома), гэтыя людзі ня могуць прымаць самастойныя рашэньні. Цікава таксама, што салідная нідэрляндская газэта карыстаецца маскоўскай статыстыкай кіеўскіх падзей. Вядома, што ў нядзелю на Майдане і вакол сабралося да мільёна ўкраінцаў.

Юрка Марозаў

5/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024