Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Усе неабыякавыя беларусы ў думках зьвернуты да Ўкраіны, хвалююцца за лёс Народнай Рэвалюцыі. Эўропа з цікаўнасьцю назірае за нечаканым катаклізмам у вялікай і мала вядомай ёй дзяржаве. А менскія палітычныя фігары за сваё, зноў за сваё. Нават Радыё Свабода, якое рэгулярна канструюе з гэтых марыянэтак сур’ёзныя на выгляд мізансцэны, і яно выдала гэтае паведамленьне пад іранічным назовам-цытатай – “Выбары – фарс, але ўдзельнічаць будзем”. Ізноў мільганулі на старонцы РС знаёмыя “да сьмеху” фізіяноміі мясцовай “дэмапазыцыі”, прарэзаліся іхнія галасы. Л. Марголін (АГП): “І ў гэтай палітычнай кампаніі мы безумоўна будзем удзельнічаць, бо наша галоўная мэта – ператварыць такія кампаніі ў сапраўдныя выбары”. А. Янукевіч (псэўда-БНФ): “Гэта кампанія дае новыя магчымасьці агітацыі за нашыя каштоўнасьці, за нашыя праграмы…” Верхавод правакатараў А. Дзьмітрыеў (“Говправду”): “Мы плянуем выйсьці да людзей са зборам подпісаў у падтрымку “Народнага рэфэрэндуму”. Ю. Губарэвіч (“За свабоду”): “Мы аказваем падтрымку тым кандыдатам, якія падзяляюць погляды руху…” Гэтыя папы-гапоны пачулі сьвісток свайго рэфэры Л. Ярмошынай і ўжо бягуць з падскокамі на электаральнае поле. Пустыя глядацкія трыбуны не зьбіваюць іх з панталыку. Ім ужо раздалі ролі перад чарговым псэўдавыбарчым спэктаклям, які абяцана разгарнуць 23 сакавіка 2014 года. Чаму так? Па-першае, іх утрымліваюць за гэта і забясьпечваюць камфорт, піяр і як там яшчэ – паліткайф, як кажуць маладыя. Па-другое, яны ўжо ўцягнуліся ў гэтую гульню і радыя згуляць яшчэ раз. Яшчэ і яшчэ. Праца, амплуа ў іх такія. Мельцяшэньне гэтых плюшавых фігур выглядае асабліва пацешна на фоне сапраўднай палітычнай баталіі ў залі Вярхоўнай Рады Ўкраіны і вакол яе. Прыхільнікі “маскоўскага курса” не выклікаюць у нас ніякіх сымпатый. Але ў іх ёсьць пэўная халодная логіка і разуменьне адказнасьці за свой крымінал. Яны атрымалі вельмі вялікія ганарары з Масквы за гэты самы “курс” і яны прафэсійна адстойваюць яго. Можна сказаць нават, што рызыкуюць пры гэтым галавой, калі ўспомніць тэмпэрамэнт украінцаў, якіх сотні тысячаў націскаюць на муры Вярхоўнай Рады. Падобна, што януковічаўцы будуць трымацца да апошняга. Бо ў Маскве прынята пры перадачы ў рукі кліента юдавага ганарара нагадваць, што будзе, калі работа ня будзе выканана. Мясцовыя плюшавыя акторы ў Менску сьвята перакананыя, што займацца падманам нашага грамадзтва яны будуць да “заслужанай пэнсіі па выслузе гадоў”, што ніколі не паўстане пытаньне аб грамадзкім разборы іхняй дзейнасьці, аб адказнасьці перад Законам, аб здрадзе Айчыне і супрацоўніцтве з ворагам. Адным з аргумантаў яны будуць выстаўляць сьведчаньне аб тым, што бралі зусім ня столькі, колькі ўзялі дэпутаты-януковічцы – “ну самую мелочь!..” Іх саграваюць плюш і ілюзіі. Ян Булыга 5/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |