Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Заява з нагоды падзеяў ва Ўкраіне Мы, прадстаўнікі антысавецкіх і антыкамуністычных рухаў, якія выпрабавалі на сябе бязьлітаснасьць рэпрэсіўнага рэжыму камуністычнага таталітарызма і прыгнёт савецкай імпэрыі, але ніколі не спынялі барацьбу за справядлівасьць, асуджаем варварскі разгон кіраўнікамі Ўкраіны мірных дэманстрантаў на Майдане ў Кіеве і заяўляем аб нашай поўнай падтрымцы арганізатарам і ўдзельнікам акцый. Мы цалкам спачуваем ім, падтрымліваем іхнія патрабаваньні і выказваем салідарнасьць зь іхнім пратэстам, бо лічым, што незалежнасьць, свабода і правы чалавека – гэта вышэйшыя каштоўнасьці, за якія безумоўна варта змагацца і ахвяравацца. Мы заклікаем кіраўнікоў дзяржаваў вольнага сьвету прыкласьці ўсе намаганьні дзеля таго, каб пазьбегнуць далейшага ўжываньня гвалту супраць дэманстрантаў і запабегчы ўсталяваньню таталітарнага кіраваньня ва Ўкраіне. Мы хочам адмыслова падкрэсьліць, што ў працэсах ва Ўкраіне выразна прасочваецца імкненьне кіраўніцтва Расеі аднавіць імпэрыю ў межах былога савецкага «усходняга блоку», з выкарыстаньнем для гэтага любых палітычных, эканамічных і ваенна-правакацыйных мэтадаў. Калі Расея здолее ўсталяваць ва Ўкраіне рэжым, аналагічны беларускаму, гэта ня толькі стане перашкодай для разьвіцьця дэмакратычных працэсаў ва Ўкраіне і ў іншых былых савецкіх рэспубліках, але й створыць умовы для таго, каб над Эўропай зноўку апусьцілася жалезная заслона і сьвет вярнуўся ў эпоху халоднай вайны. Мы заклікаем увесь цывілізаваны сьвет, усіх, для каго незалежнасьць, воля і справядлівасьць зьяўляюцца важнейшымі каштоўнасьцямі, усіх, хто лічыць, што бясьпека сьвета павінна грунтавацца на справядлівасьці, а не на ўжываньні гвалту, праявіць салідарнасьць і актыўна падтрымаць людзей, што выйшлі на вуліцы Кіева змагацца за дэмакратыю і свабоду. Кремль павінен убачыць, што ўвесь цывілізаваны сьвет стаіць побач з маніфэстантамі і што няма альтэрнатывы разьвіцьцю дэмакратыі на ўсходнім накірунку! Мы зьвяртаемся да ўладаў Украіны з заклікам адмовіцца ад ужываньня грубага гвалту і прыслухацца да голаса народа. Жыве Ўкраіна! 2 сьнежня 2013 г. ****************************** Гэтую заяву напісалі і пачалі распаўсюджваць грузінскія патрыёты, салідарныя з барацьбой украінскага народа. Заява распаўсюджваецца па ўсёй Эўропе. Заяву ўжо падпісалі: Лагле Парэк – Эстонія. Былая палітзьняволеная, удзельніца нацыянальна-вызвольнага змаганьня, старшыня Партыі Нацыянальнай Незалежнасьці Эстоніі Трывімі Вэлістэ – Эстонія. Міністар замежных справаў Эстоніі (1992-94), дэпутата Парляманту Эстоніі, прэзыдэнт Балтыйскай Асамблеі. Хэйкі Аханэн – Эстонія. Былы палітзьняволены, удзельнік нацыянальна-вызвольнага змаганьня. Калью Мэцік – Эстонія. Былы палітзьняволены, адзін з заснавальнікаў Партыі Нацыянальнай Незалежнасьці Эстоніі. Кале Юргэнсан – Эстонія. Дэпутат Парляманту Эстоніі. Юрыс Путрыньш – Латвія. Старшыня Таварыства Яніса Чаквэ. Вардан Аруцюнян – Арменія. Былы палітзьняволены, старшыня Цэнтра правоў і свабоды. Разьмік Маркасян – Арменія. Былы палітзьняволены. Азат Аршакян – Арменія. Былы палітзьняволены. Паруйр Айрыкян – Арменія. Былы палітзьняволены, прэзыдэнт каардынацыйнага цэнтра дэмакратычных рухаў у СССР “Дэмакратыя і незалежнасьць”. Антанас Цярлецкас – Летува. Альфонсас Сварынскас – Летува. Баліс Гаяўскас – Летува. Фэліц’я Ніёлэ Садунайтэ – Летува. Андрус Тучкус – Летува. Леанардас Вілкас – Летува. Аляксандр Падрабінэк – Расея. Гурам Сасэлія – Грузія. Давід Бэрдзэнішвілі – Грузія. Былы палітзьняволены. Вахтанг Дзабірадзэ – Грузія. Былы палітзьняволены. Тарыэл Гвініяшвілі – Грузія. Былы палітзьняволены. Ядвіга Хмялёўска – Польшча. Пётр Хлябовіч – Польшча. Кароль Гвазьдзевіч – Польшча. Зянон Пазьняк – Беларусь. Валеры Буйвал – Беларусь. Сяргей Папкоў – Беларусь. Збор подпісаў працягваецца. 5/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |