Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Студэнты абараніліся ад рэпрэсій 4 сьнежня 2013 года каля тысячы студэнтаў кіеўскіх ВНУ пікетавалі Міністэрства асьветы і навукі Ўкраіны, патрабуючы спыніць запалохваньне і рэпрэсіі супраць студэнтаў, якія выйшлі на страйк з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Януковіча і падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Сядзібу Міністэрства асьветы заблакавалі міліцыя і “Беркут”, якія доўгі час не прапускалі пікетоўшчыкаў на сустрэчу з кіраўніцтвам міністэрства. Аднак, пры падтрымцы народных дэпутатаў Украіны з фракцыі УА “Свобода” Ірыны Фарыён, Руслана Марцінківа і Ігара Мірашнічэнкі прадстаўнікі Студэнцкай каардынацыйнай рады ўсё ж дамагліся правядзеньня перамоваў з першым намесьнікам міністра асьветы і навукі Яўгенам Сулімай. Вынікам пікетаваньня і перамоваў стала публікацыя Міністэрствам асьветы і навукі Ўкраіны загада № 1694, у адпаведнасьці зь якім кіраўніцтва міністэрства прызнала канстытуцыйнае права студэнтаў на страйк і засьцерагла кіраўнікоў вышэйшых навучальных установаў ад спробаў адміністрацыйнага ціску на ўдзельнікаў страйку. Як зазначыў народны дэпутат Украіны Руслан Марцінків, які ўзяў удзел у гэтых перамовах, Міністэрства, паводле ўказаньня міністра Табачніка, спрабавала пайсьці шляхам эскалацыі канфлікта, аднак праяўленая студэнтамі салідарнасьць, гатоўнасьць абараняць свае правы прымушае чыноўнікаў зважаць на пазыцыю студэнтаў. Народны дэпутат падкрэсьліў, што нежаданьне міністэрства асудзіць крывавы разгон студэнцкага майдана ўноч на 30 лістапада 2013 года маральна недапушчальнае. Ён зьвярнуўся да кіраўніцтва міністэрства і рэктараў вышэйшых навучальных установаў з заклікам адмовіцца ад якіх-кольвечы спробаў перашкоды студэнтам выяўляць сваю грамадзянскую пазыцыю, асабліва не ціснуць на студэнтаў праз патрабаваньне абавязкавай адпрацоўкі прапушчаных заняткаў. У Студэнцкай каардынацыйнай радзе паведамілі, што студэнты, якія непасрэдна зазналі абмежаваньне іхніх канстытуцыйных правоў, павінны даслаць афіцыйна аформленую заяву з апісаньнем парушэньня і імёнамі датычных да гэтага асобаў. Нагадаем, што 1 сьнежня 2013 года СМІ паведамілі, што Міністэрства асьветы патрабуе ад кіраўніцтва Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсітэту імя Шаўчэнкі і іншых ВНУ перадаць яму сьпісы студэнтаў, якія бяруць удзел у масавых акцыях пратэста. Прэс-служба Івана-Франкоўскай гарадзкой арганізацыі УА “Свобода” Пераклад з украінскай. Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045088/ 8/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |