Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алег Цягнібок: “Ніхто ня можа зараз сядзець на печы…” “Калі зараз мы не дацісьнем гэтую бандыцкую ўладу – яны Ўкраіну проста зьнішчаць! Іхні план – раскалоць дзяржаву, прадаць Украіну Крамлю і панаваць тут вечна, з нас зрабіць рабоў-прыгонных. Цяперашнія заявы прадстаўнікоў рэжыма Януковіча перапоўненыя цынізмам і нахабствам. Варта толькі паслухаць, што кажа Табачнік: аказваецца, гэта не “Беркут” студэнтаў пабіў, а наадварот – моладзь адлупцавала спэцназ! Азараў пальцам пагражае заходнім рэгіёнам Украіны, тым гарадам і вобласьцям, якія падтрымалі акцыю пратэста і абвясьцілі страйк, пагражае эканамічнай блакадай, намякае на галадамор у гэтых вобласьцях! Але мы не дапусьцім, каб улада нішчыла нас эканамічна, каб яны зноў паставілі ўкраінцаў на калені”. Пра гэта ўвечары 5 сьнежня 2013 года, выступаючы на Майдане Незалежнасьці, заявіў Старшыня УА “Свобода” Алег Цягнібок. Лідэр нацыяналістаў нагадаў пікетоўшчыкам, якія цяпер знаходзяцца на Майдане, прыклад краін Балтыі ў барацьбе з эканамічнай блакадай Крамля: “Згадайма час, калі Масква краінам Балтыі пагражала эканамічнай блакадай. Тады іхнія народы сказалі – мы гатовыя цярпець, бо мы хочам быць вольнымі і незалежнымі. Мы таксама хочам лепшай будучыні, нармальнага цывілізаванага жыцьця, таму мы будзем змагацца да перамогі”. Свабодавец заклікаў грамаду не паддавацца на правакацыі рознага кшталту нашаптальнікаў, якія наводзяць паклёп на апазыцыю, маўляў, цяпер няма плана, як зьмясьці антыўкраінскую ўладу: “Калі ты бачыш ворага ў аблічча, ты можаш ацаніць сілы і, выкарыстоўваючы свой дух, веру, патрыятызм, ідзеш і перамагаеш. Таму вельмі небясьпечным ёсьць прыхаваны вораг, той, хто ходзіць і, як піяўка, высмоктвае, выкручвае і падрывае знутры асновы нашай магутнасьці і адзінства. Йдзецца аб правакатарах, якія ў найскладанейшы час барацьбы, калі нам трэба выстаяць супраць ворага, пачынаюць аббрэхіваць апазыцыю – маўляў, яна нічога ня ведае, ня ўмее, ня мае плана. Таму яны гарланяць направа і налева, робяць з сябе вялікіх патрыётаў, а тым часам падрываюць сілы Майдана. Таму прашу адэкватна рэагаваць на такіх асобаў і ня слухаць іх, бо гэта задумка Януковіча – зьнішчыць нас знутры”. Старшыня УА “Свобода” у чарговы раз абвясьціў план дзеяньняў – палітычныя патрабаваньні апазыцыі. “Улада, якая чатыры гады нішчыла Ўкраіну і ўкраінцаў, не была здольнай падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Яна павінна сысьці прэч. Таму першае патрабаваньне – перазагрузка ўлады: перавыбары прэзыдэнта і парляманта. Другое: гэтыя выбары павінны адбыцца паводле іншых правілаў, каб не было фальсіфікацый. Трэба прыняць новае выбарчае заканадаўства. Трэцяе: мы патрабуем адправіць у адстаўку ўрад Азарава-Табачніка. Наступнае: да крымінальнай адказнасьці павінны быць прыцягнуты кіраўнікі МУС, якія аддавалі загады, і выканаўцы, якія зьдзекваліся з нашай моладзі на Майдане Незалежнасьці. Мы таксама патрабуем неадкладна вызваліць усіх трынаццаць палітычных вязьняў Эўрамайдана, якіх незаконна трымаюць у турмах. Каб дасягнуць гэтага, мы маем магчымасьць і будзем яе выкарыстоўваць – блакуем адміністрацыйныя будынкі і не дазваляем гэтай уладзе красьці грошы. Мы стаім дзеля таго, каб гэтая ўлада адчувала, што ў яе зямля гарыць пад нагамі, і мы іх прымусім падпарадкавацца ўкраінцам. Акрамя таго, мы вядзем шырокую міжнародную дзейнасьць. Зараз мы апэлюем да міжнароднай супольнасьці, каб яны нас падтрымалі, асудзілі кравапраліцьце ва Ўкраіне і каб ўвялі пэрсанальныя санкцыі супраць Януковіча і яго прыслужнікаў. Верхаводы рэжыма маюць рахункі за мяжой – усё гэта трэба заблакаваць! Наступнае: мы пікетуем суды, пракуратуру, памяшканьні суддзяў, “беркутаўцаў”, якія маюць дачыненьне да злачынстваў. І памятайце: мы сваіх не здаем. Той, хто стаіць поплеч тут, на Майдане, у нашай сьвятой барацьбе – будзе абаронены. Уся грамада павінна выходзіць на плошчы – ніхто ня можа сядзець на печы. Няхай будзе пераможнай украінская рэвалюцыя, якая пераможа гэтую банду!”, — заявіў Алег Цягнібок. Прэс-служба Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” 5 сьнежня 2013 г. Пераклаў з украінскай В. Буйвал Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/045125/ 8/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |