Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ ЛІХАМАНКАВА СЬПЯШАЕ ЎСЁ ЗЬНІШЧЫЦЬ

(Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Вольная Бацькаўшчына наперадзе”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы адзначылі, што беларускае грамадзтва пільна сочыць за падзеямі ва Ўкраіне. Беларусы адэкватна разумеюць, што ўкраінцы ня хочуць вяртацца ў расейскую варварскую імпэрыю і бачаць сваю будучыню ў сям’і эўрапейскіх дэмакратычных народаў. Беларусы бачаць у падзеях прыклад змаганьня за сваё, за роднае, за сваю Айчыну. Не выпадкова, што назіраецца мабілізацыя мясцовай агентуры, якая пачала гукаць у людных месцах: “Им там на Майдане деньги платят долларами! Там все продались!” Але беларусы не паддаюцца ўжо на гэты лубянскі прымітыў, яны разумеюць, што адбываецца. Гэта і апошнія “новаўвядзеньні” у электаральны закон РБ сьведчаць аб тым, што антыбеларускі рэжым шалёна баіцца народнай ініцыятывы. У запалоханага рэжыму няма будучыні. Нам усім трэба зразумець, што магутны народны ўздым у суседняй краіне ёсьць вынікам нармальнага разьвіцьця ўкраінскай мовы і культуры. Сфармавалася ўжо цэлае пакаленьне, якое не ўяўляе сабе жыцьця ў паняволенай Масквой Украіне, у акупанцкай русіфікацыі. Украінцы масава супрацьпаставіліся гэтаму кашмару. Мова, культура, незалежная дзяржава – гэта ёсьць і наш беларускі шлях да вызваленьня і нармальнага існаваньня.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра татальную русіфікацыю штодзённага жыцьця. Паштовая служба РБ атрымала загад ад рэжыму правяраць усе карэспандэнцыі, якія падпісаны на дзяржаўнай беларускай мове. Служба ўскрывае капэрты і бандэролі, шукае “крамолу”. Такога не было нават у самыя змрочныя савецкія часы. У навучальных і дашкольных установах, дзе нават афіцыйна пазначана, што мовай навучаньня зьяўляецца беларуская, адбываецца ліквідацыя апошніх курсаў на роднай мове і татальная русіфікацыя. Рэжым сьпяшаецца, дзейнічае ліхаманкава і істэрычна. Людзей у рэгіёнах вельмі ўразіла, што супраць беларускай мовы раптам выступілі такія СМІ, як Радыё Свабода і яе журналісты. Людзі кажуць, што цяжкія часы дазваляюць нам насамрэч разабрацца, хто на што здольны. Беларусы выказваюць думку, што асобы, якія зганьбіліся беларусафобствам, павінны быць выдалены з беларускага культурнага жыцьця.
Сойм абмеркаваў і прыняў заяву “Падтрымліваем вольную Ўкраіну”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
8 сьнежня 2013 г.

9/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024