Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Вольная Бацькаўшчына наперадзе (Выступ на cьнежаньскім 2013 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Ёсьць некалькі важных пытаньняў для абмеркаваньня – гэта і новая атака на Курапаты, і выбары, і надзённыя партыйныя задачы. Але ў апошні час увага ўсяго нашага ўсходнеэўрапейскага сьвету прывязана да падзеяў на Ўкраіне. У сродках масавай інфармацыі зьявілася шмат відэазапісаў падзеяў у Кіеве, часам настолькі выразных, што яны могуць паслужыць матэр’ялам для аналізу. Мы падтрымліваем украінцаў на гэтым шляху змаганьня, бо ўрэшце рэшт ён вядзе да вольнай Украіны. Назіраньне за падзеямі паказвае нам, што ўкраінцы за апошнія дзесяць гадоў зрабілі вялікі крок наперад і сталі сапраўднай нацыяй, здольнай да самаарганізацыі. Зразумелая і прычына такога адчувальнага і салідарнага зруху. Гэта – украінская мова. Тут вялікая заслуга прэзыдэнта Юшчанкі. Яна даруе яму ўсе ягоныя памылкі і недапрацоўкі. Юшчанка адрадзіў масавасьць і публічнасьць украінскай мовы ва ўкраінскай дзяржаве. Пры Юшчанку паднялася ўкраінская школа, запрацавалі па-сапраўднаму ўкраінскае радыё, тэлебачаньне, сфэра абслугоўваньня, гандаль і г.д. – усюды запанавала ўкраінская мова. І гэта вырашыла справу. Украіна салідарызавалася. Цяпер яна незьнішчальная і ніколі ўжо ня будзе кленчыць перад Расеяй. Для ўкраінцаў мова такая ж аб’яднаўчая і асноватрывалая сіла, як і для беларусаў. Бачачы адраджэньне Ўкраіны, манкурцкі рэжым у Менску пад ціксам Масквы пачаў чарговы наступ на беларускую мову, на яе носьбітаў, беларускія арганізацыі і творчыя зьявы. Манкурты і іхныя маскоўскія заплечнікі добра разумеюць, што панаваньне беларускай мовы ў краіне будзе азначаць канец антыбеларускаму рэжыму і ўзурпацыі народнай улады. Здалёку таксама добра відаць пралікі ўкраінскага народнага змаганьня і праблемнасьць перамогі. Праблемнасьць пачалася тады, калі стыхійны пратэст украінцаў асядлалі палітычныя партыі. Гісторыя шмат дзе паказвае, што палітычныя партыі – гэта гроб народнага руху. І польская “Салідарнасьць” і ўсе франты ў СССР дамагліся перамогі пакуль былі адным народным рухам. Як толькі зьявіліся партыі, рух скончыўся, пачалося палітзмаганьне. Спэцслужбы рэжымаў тое добра разумеюць і таму ў пэрыяд руху стараюцца наштампаваць розных самаробных і падстаўных партый і партыяк. (У Беларусі стварылі з такіх партыяк цэлую псэўдаапазыцыю, якая нібыта змагаецца за правы чалавека ў той час, калі гіне Беларусь). Калі б зараз мы ўбачылі на Ўкраіне новы шырокі і адзіны народны рух зь лідэрам тыпу Вячаслава Чарнавіла, то з упэўненасьцю магу сказаць, што дні рэжыму Януковіча былі б палічаны. Народ мусіў бы перамагчы. Скасоўваецца бюджэтнае фінансаваньне выбарчай кампаніі кандыдатаў. А перад гэтым быў адменены колькасны парог фрэквэнцыі (удзелу ў выбарах). Цяпер на выбары можна не хадзіць. Яны ўсяроўна залічацца, калі прагаласуе хаця б адзін выбаршчык (скажам, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі). І ўсё на гэтым. Абгэмахт – “поўная дэмакратыя”, калі рэжым можа абысьціся на сваіх “выбарах” увогуле без народа. Гэта значыць, што, практычна (калі падсумоўваць усе складнікі), выбары ўжо адмененыя, але для прызначэньня кандыдатаў фармуюцца часовыя бюракратычныя групы (“выбарчыя камісіі”). Расстройства логікі ў некаторых увасобілася нават у лёзунг: “выбараў няма, але ўдзельнічаць у выбарах будзем!” Адна справа, калі такое кажуць маладзёны, розум якіх яшчэ не сфармаваўся, і іншая справа, калі такое кажуць дарослыя людзі. Нішто так не разбурае чалавечыя якасьці, як халява (ды яшчэ й вялікая). Байкотам на выбарах не перамагаюць. Сэнс байкоту выбараў – гэта каб аддзяліць народ ад антынароднай улады, супрацьпаставіць народ уладзе і стварыць магчымасьці для яго паралельнай самаарганізацыі і супраціўленьня. Байкот – гэта шлях да народнай дэмакратычнай рэвалюцыі, дарога да ўздыму і салідарнасьці. Ня дзіва, што рэжым баіцца байкоту і прымае антыбайкотны “закон” (хаця па логіцы такі закон не патрэбны, калі зьнішчана мяжа фрэквэнцыі). Паказальныя таксама паводзіны ўлады разбуральнікаў у Курапатах. Рэжым прапануе прыняць закон адваротнага дзеяньня (што забаронена ў заканадаўстве) і ўзрэзаць ахоўную зону Курапатаў з таго боку, дзе ў зоне маскоўцы незаконна пабудавалі рэстаран-бардэль пад гнюснай антыбеларускай назвай. Тады (пасьля ўрэзкі ахоўнай зоны і зацьвярджэньня таго законам) рэстаран-бардэль застаецца па-за межамі ўрэзанай зоны і, як думаюць маніпулятары, усё шыта-крыта, закон не парушаны. Адначасна яны пачалі пашыраць “Дарогу сьмерці”, што знаходзіцца з іншага боку Народнага Мэмарыяла. Працы пачалі незаконна і пашыраць мяркуюць не з боку вёскі Дроздава, а з боку Курапатаў – за кошт тэрыторыі ахоўнай зоны, дзе стаяць крыжы. Зрэшты, так яны робяць у Беларусі ўжо дзьвесьце гадоў. Гэта сьведчыць пра акупацыйную палітыку рэжыма. Зянон ПАЗЬНЯК 9/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |