Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ДЫКТАТУРА

Дыктатура – гэта абсалютная ўлада адной асобы альбо групы асобаў, якія абапіраюцца на права ўлады і самы гэтае права сцьвярджаюць і фармулююць у законах, дзеяньнях і распараджэньнях. Дыктатура – гэта ня выверт, ня збочанасьць палітыкі, а сістэма ўлады, легітымнай альбо нелегітымнай, якая мае выбраную апору ў грамадзтве і абслугоўвае сама сябе і пэўныя грамадзка-эканамічныя і палітычныя групы ўнутры краіны, альбо за яе межамі. Далей...

11/12/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(05.12 – 10.12.2013)

Добра рабілі

5 сьнежня 2013 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” напісала пра чарговую “рэвэляцыю“ былога амэрыканскага супрацоўніка Эдварда Сноўдэна, які знаходзіцца цяпер у Маскве. Далей...

11/12/2013 › Навіны

 


Юры Сыроцюк: “Павалілі Леніна – гэта канец савецкай акупацыі і пачатак канчатковай дэкаланізацыі Ўкраіны”

“Тое, што ў цэнтры сталіцы павалілі боўдзілу Леніна, ёсьць надзвычайным гістарычным актам. Гэта – канец савецкай акупацыі і пачатак канчатковай дэкаланізацыі Ўкраіны. Гэта шлях, якім прайшлі ўсе ўсходнеэўрапейскія краіны і заходняя Ўкраіна на пачатку 90-х гадоў. Далей...

11/12/2013 › Навіны

 


Ленін – сымвал бальшавіцкага тэрора – упаў

Дарагія сябры!

Толькі што мы атрымалі інфармацыю, што ў Кіеве ўпаў галоўны помнік аднаго з найвялікшых злачынцаў ХХ стагоддзя – Леніна. З гэтай нагоды мы сардэчна віншуем Вас і выказваем шчырае прызнаньне. Пасьля 22 гадоў незалежнасьці ўкраінцы скінулі з п’едэстала сымвал паняволеньня Ўкраіны. Далей...

11/12/2013 › Навіны

 


ПРЭМЬЕРМІНІСТРУ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Альгірдасу Буткявічусу

Для ўшанаваньня памяці ваяра ахвяраваўшага сваё маладое жыцьцё за свабоду беларускага і літоўскага народаў – Кастуся Каліноўскага і ў сувязі са 150 годдзем ад яго пакараньня ў Вільні. Таварыства беларускай культуры ў Літве зьвярнулася ў Віленскую дзяржаўную дырэкцыю культурнага рэзэрвата замкаў з просьбай атрымаць дазвол на ўстаноўку памятнага знака (крыжа,каменя ці табліцы) на Замкавай гарэ, дзе па сьведчаньнях тагачасных сьведкаў былі перазахаваны паўстанцы 1863 года разам з Кастусём Каліноўскім. На тым месцы раней быў пастаўлены крыж з агароджай . Далей...

11/12/2013 › Навіны

 


«Улада трышчыць па швах»

Алег Цягнібок:

“Улада трышчыць па швах! Мы іх фактычна пазбавілі магчымасьці камфортнага жыцьця. У той жа час амбасадары замежных краін захапляюцца ўкраінцамі, якія выйшлі на плошчы, бо яны разумеюць, што мы змагаемся за Ўкраіну, за іншыя правілы адносін паміж грамадзянамі і дзяржавай, за зьмену сістэмы ўлады. Далей...

11/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024