Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алег Цягнібок: “Улада трышчыць па швах! Мы іх фактычна пазбавілі магчымасьці камфортнага жыцьця. У той жа час амбасадары замежных краін захапляюцца ўкраінцамі, якія выйшлі на плошчы, бо яны разумеюць, што мы змагаемся за Ўкраіну, за іншыя правілы адносін паміж грамадзянамі і дзяржавай, за зьмену сістэмы ўлады. І што тычыцца ўчорашняга дня: тое, што Ленін “выпадкова” упаў, можна параўнаць хіба з адным – з падзеньнем Берлінскага мура, бо калі ён ўпаў, нямецкая нацыя стала адзінай. Учорашняе падзеньне савецкага ідала – гэта пачатак працэса яднаньня ўкраінскай нацыі: мы адзіныя і толькі нам з вамі вызначаць, што і як трэба рабіць!” Пра гэта ўвечары 9 сьнежня 2013 года заявіў, выступаючы перад удзельнікамі масавага пратэста ўкраінцаў на Майдане Незалежнасьці, кіраўнік УА “Свобода” Алег Цягнібок. Выступючы на рэвалюцыйным Майдане, лідэр “Свободы” заявіў: “Сёньня ўлада з дапамогай розных трукаў намагалася цалкам атачыць сілавікамі ўрадавы квартал і Майдан Незалежнасьці, каб пазбавіць нас даставак правізіі. Але ім гэта не ўдалося і мы паўсюль трымалі сітуацыю пад кантролем. Улада намагалася таксама выкарыстаць Кіеўэнэрга, каб нам тут, на Майдане, адключылі электраэнэргію. Таму і да такога мы былі гатовыя. Сёньня адбылося некалькі сур’ёзных атак на блокпастарункі ва ўрадавым квартале. Разам з іншымі дэпутатамі-свабодаўцамі і пратэстуючымі я быў на блокпастарунку Лютэранская-Круглаўнівэрсітэцкая – мы ўтрымалі блокпастарунак перад Адміністрацыяй Прэзыдэнта і ён цалкам знаходзіцца пад нашым кантролем. Ён яшчэ аточаны шчыльным кальцом работнікаў унутраных войскаў, а каля Адміністрацыі Прэзыдэнта ёсьць яшчэ некалькі падразьдзяленьняў “Беркута”, якія падчас супрацьстаяньня колькі разоў выходзілі на падтымку ўнутраным войскам, але разам і адступалі. Прэс-служба Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” 9 сьнежня 2013 г. Пераклад з украінскай. Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045321/ Нажаль гэта тыповы выступ і пазыцыя абароны. Калі рэвалюцыя не наступае, — яна прайграе. Зычым украінскаму народу перамогі і народных лідэраў рэвалюцыі. 11/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |