Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Юры Сыроцюк: “Павалілі Леніна – гэта канец савецкай акупацыі і пачатак канчатковай дэкаланізацыі Ўкраіны”

“Тое, што ў цэнтры сталіцы павалілі боўдзілу Леніна, ёсьць надзвычайным гістарычным актам. Гэта – канец савецкай акупацыі і пачатак канчатковай дэкаланізацыі Ўкраіны. Гэта шлях, якім прайшлі ўсе ўсходнеэўрапейскія краіны і заходняя Ўкраіна на пачатку 90-х гадоў. Без вызваленьня ад каланіяльнага ярма немагчыма будаваць разьвітую прававую дзяржаву”. Так 8 сьнежня 2013 года пракамэтаваў тое, што ў цэнтры Кіева была паваленая камянюка Леніна, народны дэпутат Украіны ад УА “Свобода” Юры Сырацюк.

Свабодавец заявіў, што балван Леніна ў цэнтры сталіцы незалежнай эўрапейскай дзяржавы – зусім не помнік, а сымвал прыніжэньня ўкраінцаў.

“Гэта сымвал істоты, якая арганізавала генацыд і галадаморы. Чын людзей, якія павалілі Леніна, сьведчыць, што грамадзтва ўжо вырасла і пасталела. Украінскі народ канчаткова гатовы разьвітацца з парэшткамі савецкай акупацыі. Тое, што павалілі Леніна, — гэта глыбока сымвалічнае разьвітаньне з таталітарнай мінуўшчынай.

Але акрамя гэтага, учынак людзей, якія цяпер скінулі ганебны сымвал, азначае: у хуткім часе настане канец “данецкім”, бо ўлада, якая кіруе Ўкраінай, базуецца на савецкай спадчыне: на “велікай атечэственнай вайне”, калі людзей вялі на бойню, як быдла; на галадаморах, калі людзей нішчылі голадам; на масавых рэпрэсіях. Зараз рэжым Януковіча намагаўся ўсё гэта аднавіць – і Ленін быў адным сымвалаў іхняга панаваньня ў Кіеве! Цяпер гэты сымвал упаў, і гэта – пачатак падзеньня дзеючай улады. Гэты ўчынак украінцаў – вельмі станоўчыя падзеі, яны сьведчаць, што грамадзтва больш ня хоча савецкай акупацыі.

Было прымансі дзіўна і адначасова брыдка бачыць, як у 80-я ўгодкі Галадамора ў цэнтры нашай сталіцы стаіць Ленін. Таму тое, што яго павалілі, — гэта аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці і ўсьведамленьне грамадзствам таго, што колькі б мы ні налівалі ў старыя савецкія мяхі маладога віна – заўсёды вынікам будзе “кучмізм”, “юшчанкізм” ці нешта падобнае, а зараз самая страшная форма – гэткі сабе “януковічызм-сталінізм”.

Нацыя сказала – мы так больш жыць ня будзем! Як некалі казакі нішчылі памежныя слупы, якімі свае межы пазначала Расейская імпэрыя – так зараз грамадзяне паказалі, што для таго, каб будаваць новую краіну, трэба парваць з старым мінулым, бо толькі так можна гарантаваць, што не паўторыцца акупацыя! Гэта значыць, што на такім грунце ўжо можна будаваць будучыню”, — заявіў Юры Сырацюк.

Прэс-служба Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045265/

11/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024