Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(05.12 – 10.12.2013) Добра рабілі 5 сьнежня 2013 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” напісала пра чарговую “рэвэляцыю“ былога амэрыканскага супрацоўніка Эдварда Сноўдэна, які знаходзіцца цяпер у Маскве. Сноўдэн паказаў дакумэнты, якія сьведчаць аб тым, што ЦРУ ЗША і швэдская спэцслужба FRA былі партнёрамі. Швэды дапамагалі сваім калегам сачыць за кіраўнікамі Расеі ў Сеціве і тэлекамунікацыях. Наш камэнтар: А што рабіць цывілізаваным краінам? Не прыглядаць за гэтымі крамлёўска-лубянскімі гангстэрамі? Юрка Марозаў *** Камікадзэ па расейску 6 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала з Расеі. Там завяршыла працу дзяржкамісія па рассьледваньню нядаўняй катастрофы пасажырскага самалёта ў Казані. Камісія заявіла, што пілот ня меў неабходнай кваліфікацыі кіраваньня такой машынай. Расейскія авіякампаніі, асабліва невялікія, бяруць на працу пілотаў, якія маюць фальшывыя пасьведчаньні прафэсійнай падрыхтоўкі. Штогод вучэбныя цэнтры ў Расеі выпускаюць 200 прафэсійных піотаў, а кампаніям патрэбна тысяча пілотаў штогод. Наш камэнтар: Беларускія пілоты даўно ўжо расказалі суайчыньнікам, што вялікая частка расейскіх пілотаў проста купіла сябе пасьведчаньні. Іх да самалётаў блізка нельга падпускаць. Гніеньне імпэрыі працягваецца на ўсіх напрамках. Алесь Хадасевіч *** Масква падказала 7 сьнежня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што ўначы на суботу сотні спэцназаўцаў атачылі і занялі кіеўскі тэлерадыёцэнтар. Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт назваў гэта “трывожнай інфармацыяй”. Прэзыдэнт Украіны Януковіч сустрэўся з Пуціным на расейскім беразе Чорнага мора. Потым прадстаўнікі Пуціна сказалі, што “ніякіх канчатковых дамоўленасьцяў не было заключана”. Наш камэнтар: Заняцьце тэлерадыёцэнтра сьведчыць пра страх рэжыму перад мільёнамі ўкраінцаў. Зразумела, што ніхто заявам прадстаўнікоў Пуціна ва Ўкраіне не паверыў. Можна меркаваць, што Масква падказвала Януковічу, як душыць украінскі народ. Васал сустрэўся з султанам… Юрка Марозаў *** 1,8 і 8,1 7 сьнежня 2013 г. летувіская газэта “Respublica” апублікавала артыкул пад тытулам “Мусульмане бяз зброі заваёўваюць Эўропу”. У Францыі мусульманская супольнасьць “расьце як на дражжах”. Калі французкія сем’і ў сярэднім маюць 1,8 дзіця, то мусульманскія – 8,1 дзяцей. Экспэрты лічаць, што калі сытуацыя ня зьменіцца, эўрапейскія народы з часам зробяцца мусульманскімі. Наш камэнтар: Лібэралізм трыюмфуе… Алесь Хадасевіч *** «Врут-с» 9 сьнежня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра рэакцыю расейскіх СМІ на падзеі ва Ўкраіне. “Шалёныя ўкраінскія талібы сьпяшаюцца на вечны бой у Вальгалу – убівае ў галаву гледачам маскоўскае тэлебачаньне”. Польская газэта піша пра істэрычны тон і бясконцую хлусьню расейскіх журналістаў пра Ўкраіну. Наш камэнтар: Беларусы заўважылі шмат падобнага ў паведамленьнях і манеры падачы паведамленьняў з Украіны ў шэрагу праграм і сюжэтаў таксама і “дэмСМІ” РБ, якія часам пераплюнулі сваіх маскоўскіх калег. Ганебна гэта ўсё! Юрка Марозаў *** Гаварылі аб “некаторых пытаньнях” 10 сьнежня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра “круглы стол” Януковіча і трох папярэдніх прэзыдэнтаў Украіны, што адбыўся ў Кіеве. Сярод іншага Януковіч прызнаў, што “цяперашняя напружанасьць у краіне выклікана тым, што ўлады ня здолелі сваечасова растлумачыць грамадзтву “некаторыя пытаньні, зьвязаныя з дамовай”. Маецца на ўвазе дамова з Расеяй. Наш камэнтар: Мы ўпэўнены, што дзесяткі мільёнаў украінцаў добра разабраліся ў “некаторых пытаньнях” і не далі сябе падмануць вяртаньнем у маскоўскае пекла. Юрка Марозаў 11/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |