Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Круг на сьнезе

Чэрвень 168 г. да н.э. Пераможныя сірыйскія легіёны стаяць у Элеўсіне. Пераможца Антыёх Эпіфан углядаецца ў белыя дамы і палацы Александрыі, якая зусім непадалёк, і гатовы аддаць загад на канчатковы штурм варожай сталіцы. Раптам яму даклалі, што прыехаў нештодзённы госьць. Да ягонага шатра хуткім крокам набліжаецца амбасадар Рыма сэнатар Гаюс Пампіліюс Лаэнас. Ён уручыў сірыйскаму цару пасланьне сэната з патрабаваньнем скончыць вайну і вывесьці войска з Эгіпта.

Антыёх просіць даць яму час падумаць і параіцца з прыдворнымі. Але пасланец магутнага Рыма нахіляецца і крэсьліць кіем круг на пяску вакол постаці цара. І тлумачыць спакойным голасам: “Раней чым ты выйдзеш з гэтага круга, ты дасі адказ сэнату.” Праз некалькі хвілін трубачы пратрубілі збор, легіёны пачалі шыхтавацца, распачаўся марш “восвоясі”…

Сьнежань 2013 г.н.э. Уноч з аўторка на сераду паліцэйскія легіёны цара Ўкраіны брутальна выцесьнілі абаронцаў айчыны з цэнтра Кіева (дзясяткі параненых з абодвух бакоў) і разьбілі іхныя барыкады. Маскоўскія тэлеканалы паказваюць бадзёрага прэм’ера Азарава, які дзеліцца планамі пра далучэньне да Мытнага зьвязу зь вялікай і недзялімай Масквой. Пераможцы пусьцілі на “зачышчаны” Майдан маскоўскіх тэлерэпарцёраў і тыя бадзёра і звонка пераказваюць як і што. Сталіца ўжо даведалася пра начныя падзеі, да Майдана сьцягваюцца тысячы ўкраінскіх патрыётаў. На Майдане заўважная таксама сімпатычная жанчына ў блакітнай куртцы. Яна ходзіць сярод патрыётаў і паліцэйскіх шыхтоў і раздае тым і другім дэсэртныя булачкі з поліэтыленавага мяшэчка, прыязна ўсьміхаецца. Калі булачкі канчаюцца, легіёны шыхтуюцца і адмаршыроўваюць прэч. Украінцы зноў пачынаюць будаваць барыкады. У абед маскоўскія тэлеканалы зноў паказваюць прэм’ера Азарава і сваіх рэпарцёраў. За некалькі гадзін зь імі адбылася мэтамарфоза. Бадзёрасьць зьнікла, зьявілася нейкая прыпухласьць на тварах, галасы згубілі звонкасьць. І ўжо няважна, што яны гавораць, усё зразумела без словаў.

Булачкі на Майдане раздавала пані Вікторыя Нуланд, нам. памочніка дзяржсакратара ЗША, самай магутнай дэмакратыі ў сьвеце. А яе кіраўніцтва тым часам патэлефанавала ўкраінскаму начальству і “яны пагаварылі”. Безумоўна былі тэлефанаваньні і з Масквы, але пра іх СМІ нічога не паведамляюць.

Справа ў тым, што на бок народа Ўкраіны, які ня хоча вяртацца ў расейскую імпэрыю, сталі дэмакратычныя дзяржавы Эўропы і сьвету. У Кіеў прыязджалі і нават асабіста прамаўлялі на Майдане аўтарытэтныя палітычныя прадстаўнікі розных краін. Прэзыдэнт Януковіч паспрабаваў разагнаць мірную антымаскоўскую патрыятычную маніфэстацыю, але зь ім “пагаварылі” і ён аддаў загад на адступленьне. Ён раптам пачаў прапанаваць апазыцыі перамовы за круглым сталом. Усе ўжо заўважылі, што нават сілавікі раздражнёныя тым, што іх падстаўляюць пад народны гнеў. Спэцназ заходніх вобласьцяў з самага пачатку падзеяў заявіў, што ня будзе дзейнічаць супраць народа. А 11 сьнежня ў Кіеў адмовіўся ехаць ужо й кіраваградзкі “Беркут”. Генэралы і палкоўнікі міліцыі разумеюць, што яны могуць аддаць загад разьбіць мірны народны пратэст. Але што будзе заўтра? Хто будзе адказваць за ахвяры і кроў? Кіраўнікі рэжыму ўжо некалькі разоў публічна ўмылі рукі і заявілі, што яны такіх загадаў не аддавалі. А справа, што называецца, падрастрэльная.

Што ж адбылося? Што за знакі нарысаваліся на кіеўскім сьнезе?

Людзі вярнуліся на ранейшыя пазыцыі і да ночы адбудоўвалі барыкады, адбудавалі ў два разы большыя і ў розных месцах сваёй сталіцы. Змаганьне працягваецца. Дэмакратычны сьвет падтрымлівае абаронцаў незалежнай Украіны. Палітычныя лідэры і грамадзтвы шануюць тых і дапамагаюць тым, хто стаў на абарону сваёй дзяржавы і дэмакратыі, хто супрацьпаставіўся паганай Маскве.

Валеры Буйвал

17/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024