Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алег Асухоўській: Ставайце на бок народу Ўкраіны! 11 сьнежня 2013 года народны дэпутат ад фракцыі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” Алег Асухоўській зьвярнуўся да спэцназаўцаў, якія знаходзяцца ў Кіеве або накіраваныя на здушэньне масавых акцый пратэста ў сталіцы. Пасьля падзеяў, што адбыліся на Майдане Незалежнасьці, асабліва на вуліцах Інстытуцкай, Лютэранскай, Хрышчацік і непадалёк ад Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, народны дэпутат Украіны Алег Асухоўській публічна заклікаў усіх праваахоўнікаў далучыцца да мірнай акцыі пратэста і стаць поплеч разам з мітынгоўшчыкамі на Эўрамайдане, замест таго, каб выконваць злачынныя загады ўлады. “Падзеі сёньняшняй ночы паказалі, што праваахоўнікам настаў час выбіраць: альбо яны з народам, альбо з рэжымам – іншых варыянтаў быць ня можа. Гэтае рашэньне павінна быць катэгарычным, таму я зьвяртаюся да ўсіх спэцпрызначэнцаў! Заставайцеся праваахоўнікамі, не выконвайце злачынных загадаў, не бярыце ўдзелу ў зьбіцьці людзей на Эўрамайдане. Праявіце мужнасьць і адказнасьць і ставайце на бок народу Ўкраіны! Зьвяртаюся таксама і да членаў сем’яў праваахоўнікаў, якія сёньня знаходзяцца ў Кіеве: патэлефануйце сваім сынам, мужам і бацькам і пераканайце іх у тым, што ў гэты вырашальны момант яны павінны быць на баку народа Ўкраіны!”, — зазначыў у сваім звароце народны дэпутат ад фракцыі УА “Свобода” Алег Асухоўській. Прэс-служба Ровенскай абласной арганізацыі УА “Свобода” 11 сьнежня 2013 г. Пераклад з украінскай 17/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |