Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
12 сьнежня польская газэта “Rezczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Два дэпутаты з нацыяналістычнай Лібэральна-Дэмакратычнай Партыі Расеі (ЛДПР) запрапанавалі, каб забараніць размовы на месцы працы на любой мове, акрамя расейскай. «Замежнікі, што працуюць у Расеі, часта не размаўляюць па-расейску, а гэта можа прывесьці да сур’ёзных праблем, – аргумэнтавалі Ян Зялінскі і Алена Афанасьева. – Яны размаўляюць між сабой на роднай мове ў працоўны час, выклікаючы абразу мясцовых», – сцьвярджалі дэпутаты. Закон, які яны запрапанавалі, павінен абавязаць карыстацца на працоўным месцы расейскай мовай або афіцыйнай мовай дадзенага рэгіёна. Замежнік або асоба без грамадзянства перад прыёмам на працу павінны падпісаць дамову, якая абавязвае іх выконваць гэта. Расейшчына ёсьць адзінай дзяржаўнай афіцыйнай мовай, але ў шматнацыянальных рэспубліках выкарыстоўваюцца больш за дваццаць іншых моваў, якія ў канкрэтных рэгіёнах роўныя з расейшчынай. Заканадаўцы не ўдакладнілі, ці гэты закон будзе выкарыстоўвацца толькі па мове, а можа яшчэ й на пісьме, і як гэта паўплывае на функцыянаваньне замежных прадпрыемстваў ці, напрыклад, замежных прэсавых агенцый, якія дзейнічаюць у Расеі. На працягу апошніх гадоў разам з масавым наплывам замежных работнікаў у Расеі ўвесь час расьце міжэтнічная напружаньне. Хаця непрыязь накіравана перш за ўсё на мігрантаў з Каўказу і імігрантаў з Сярэдняй Азіі ды з былых савецкіх рэспублік, зь недаверам прыймаюцца ўсе, каго разглядаюць як чужаніц. Паводле кастрычніцкага зандажу незалежнага Цэнтра Лявады, 66% расейцаў ў пэўнай ступені пагаджаецца з ідэяй “Расеі для расейцаў” у параўнаньні з 55% у 2002 годзе. Дырэктар Цэнтра Лявады Леў Гудкоў сказаў Радыё Свабода (фінансаванаму Кангрэсам ЗША і набліжанаму да расейскай апазыцыі), што на аснове дасьледваньняў мяркуецца, што ад 70 да 80% расейцаў зьяўляюцца ў пэўнай ступені ксэнафобамі. Ежы Дудэк Пераклаў з польскай В. Буйвал Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1072102-W-Rosji-tylko-po-rosyjsku-.html 17/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |