Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вядома, што ідэалогія чучхэ (паўночнакарэйскі варыянт марксізма-ленінізма з экзатычнай тэорыяй і жудаснай практыкай) зьяўляецца ідэалам антыбеларускага рэжыма. Не выпадкова, што вельмі шчыльна разьвіваюцца ўзаемныя адносіны паміж дзьвюма гэтымі сацыяльна-палітычнымі анамаліямі сучаснага сьвету. Настолькі шчыльна, што менскі палац мясцовага дыктатара прыслалі будаваць некалькі сотняў рабоў з паўночнакарэйскага кашмара. Яны палац пабудавалі, што зь няшчаснымі людзьмі цяпер, невядома. Прамаскоўскі рэжым робіць усё дзеля набліжэньня нашага беларускага жыцьця да нормаў пхэньянскага чучхэ. Але і там – на могілках дэмакратыі — адбываюцца часам дынамічныя падзеі. Днямі паўночнакарэйскае тэлебачаньне паказала, а СМІ розных краін рэпрадукавалі, як у Пхэньяне адбываецца “зьмена пакаленьняў”. Дыктатар Кім Ён-Ун загадаў арыштаваць роднага дзядзьку і асобу №2 у рэжымнай гэрархіі – Ян Сон-тхэка. Яго ўзялі пад рукі і скруцілі падчас партыйна-гаспадарчага актыву на вачах сотняў начальнікаў і мільёнаў тэлегледачоў. Афіцыёз адразу ж абвясьціў тав. Яна “ідэалагічна хворым” і абвінаваціў яго ў спажываньні наркотыкаў, захапленьні слабым полам і гульнямі ў казіно. Вось гэта спэцэфэкт на сцэне нацыянальнага паліттэатру! Ёсьць, што абмеркаваць. Гэта вам не карцінныя “я вам голавы паадкручваю і так будзеце хадзіць!..” ад начальніка менскага чучхэ. Апошнім часам ён разгортвае такія сцэны на экранах БТ амаль штовечар. Начальства апускае галовы, нешта старанна канспэктуе ў нататніках і ў сваю чаргу ўдае трымценьне ад “гнева гасударавага”. І вось жа дзіва. Яны так стараюцца, а публіка тэлевізар выключае. На наступны дзень, практычна, ніхто ў нашай краіне не абмяркоўвае чарговыя грамы і маланкі на лукашыстоўскім алімпе. Нікога ўжо гэта не цікавіць. Мільёны людзей разабраліся, што маюць справу з тэатрам абрыдлых сцэнароў. Беларусы ахвотней глядзяць тэлепаведамленьні з кіеўскага Майдана. Усе разумеюць, што там ёсьць праўда жыцьця. Сяргей Камароўскі 17/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |