Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На чыгуначную станцыю “Кіеў-Маскоўскі” прыбылі два цягнікі з прыблізна 40 вагонаў без якіх-кольвечы апазнавальных знакаў. У цягніках знаходзяцца асобы характэрнай крымінальнай зьнешнасьці, некаторыя зь іх ужо пачалі выгружацца з цягнікоў. Яны прыбылі ўзброеныя дубінамі і бітамі. Пра гэта раніцай 15 сьнежня 2013 года паведаміў народны дэпутат Украіны ад УА “Свобода” Міхайла Блавацькій, які толькі што вярнуўся з чыгуначнай станцыі. “З другога боку ад чыгуначнай станцыі, па вуліцы Сапёрна-Слабодзкай, разьмешчаны больш за 30 аўтобусаў, якія прыпісаныя да кіеўскіх АТП 7103, 7008 і інш. На пераходным мосьце з Залізнычнай шашы на вуліцу Сапёрна-Слабодзкую разьмешчаныя міліцыянты, якія, відавочна, ахоўваюць “цітушак”. Да таго ж, як паведамляюць сьведкі-таксісты, ад самай раніцы на гэтым месцы знаходзіліся дэпутаты-“рэгіяналы”, якія паводзілі сябе нахабна, заяўляючы: “Сегодня будете работать на нас, мы вам всем покажем!” Мяркую, што гэтыя два цягнікі з людзьмі – гэта мэтанакіраваная правакацыя, якую рыхтуе ўлада да сёньняшняй шматлюднай акцыі апазыцыі. Мы папярэджваем рэжым, што іхныя планы ўжо выкрытыя. І ў выпадку якіх-кольвечы правакацый на Майдане ўся адказнасьць ляжа асабіста на Януковіча”, — заявіў народны дэпутат Украіны свабодавец Міхайла Блавацькій. Прэс-служба Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” 15 сьнежня 2013 г. Пераклад з украінскай Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045547/ Украінскія патрыёты паказваюць прыклад арганізаваных рэвалюцыйных дзеяньняў. Яны маюць назіральнікаў на асноўных транспартных станцыях Кіева і навакольля. У іх выдатна працуе сувязь. Як толькі назіральнікі паведамілі пра прыбыцьцё цягнікоў з правакатарамі, туды адразу ж выехаў дэпутат патрыятычных сілаў. У якасьці назіральнікаў дзейнічаюць таксама жыхары дамоў, што разьмешчаны каля станцый. Ёсьць патрыёты і сярод таксістаў. Правакацыя пачала развальвацца, яшчэ й не распачаўшыся. Сымон Рудзік 17/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |