Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Выходзяць на арэну цыркачы…

Апошнія дні азнаменаваліся ў нашай краіне павышанай цыркавой актыўнасьцю вядомых і менш вядомых майстроў жанра. Яны выйшлі на сацыяльную арэну і пачалі настойліва апэляваць да грамадзян, раздаючы свае агіткі, надрукаваныя друкарскім спосабам.

Зялёныя агіткі (”цвет здоровья і счастья”) распаўсюджваюцца ў людных месцах: у асноўным у холах супэрмаркетаў. Тут аформлены гэткія бункеры-інфармцэнтры, уся абслуга ў зялёных кашульках. Маладзіцы раздаюць агіткі і тлумачаць асноўнае. Мужчыны пасалідней апрацоўваюць публіку, якая хоча грунтоўнай інфармацыі. Йдзецца пра падзабыты “Herbalife”. Вам даказваюць, што “гэрбалайф – гэта кайф”, які мае “целых пять преимуществ: 1. эффективность, 2. безопасность, 3. комфорт, 4. персональный подход, 5. миллионы потребителей”.

Агіткі з бардовым шрыфтом раскідваюць па паштовых скрынях грамадзян служачыя дзяржаўнай паштовай службы разам з рэкламнай газэткай “Минск на ладони”. Такім чынам, мы ў чарговы раз бачым, як антыбеларускі рэжым абслугоўвае антыбеларускую псэўдаапазыцыю. Іхняя агітка, зразумела, напісана на акупанцкай мове і называецца “Народный Референдум”. Цытуем з тэкстоўкі:

“Беларуси нужен референдум! Чтобы построить надёжное государство, которое уважает граждан. Чтобы развивать экономику (…) Власть устала, не уважает нас и не решает наши проблемы. Мы не требуем ничего особенного, но…

Референдум – это твоё, наше право! (…)

Идею проведения референдума для корректировки курса развития Беларуси поддерживает большинство граждан страны”.

Мяркуем, што цытаваньня дастаткова, каб пераканацца ў тым, што маем справу з вырабленай дэмагагічнай тарабаршчынай. Нам асабліва спадабаліся два пасажы: пра “власть устала” і “референдум для корректіровкі курса развітія”. Мабыць на Лубянцы або ў мясцовым філіяле завяліся арыгінальныя мысьляры і стылісты. Гэта ж трэба так закруціць!

Хто ж стаіць за гэтай чарговай рассылкай паперак? Яны не хаваюцца, у агітцы ёсьць іхныя фотапартрэты. З найбольш вядомых – гэта А. Мілінкевіч з фірменнай усьмешачкай, Ул. Някляеў з фірменна ўзьнятым кулаком і А. Янукевіч з фірменным галіхвэ за кадрам, але з выразнай згадкай пра псэўда-БНФ, дзе ён служыць лідэрам. Тут найбольш кідаецца ў вочы проза ад паэта з кулаком, цытуем: “Моя любимая страна заболела…”

Шумная кампанія з «гэрбалайфам» адшумела ў Беларусі гадоў 6-8 таму. Грамадзяне выдалі прайдзісьветам шмат грошай, каб атрымаць абяцаны “кайф” і аздараўленьне. А потым кампэтэнтныя міжнародныя арганізацыі аховы здароўя паведамілі, што такзваны “гэрбалайф” – гэта вельмі шкодная для здароўя ўсяго жывога мяшанка. Кампанію прыкрылі. Але, як бачым, яе нехта хватка рэанімаваў. І чаму менавіта цяпер, вось цікава?

Беларусы шмат разоў мелі магчымасьць пераканацца, што агіткі палітычных “гэрбалайфшчыкаў” таксама кепска адбіваюцца на здароўі і сацыяльна-палітычным становішчы. І чаму іх мабілізавалі менавіта цяпер? У “дэмСМІ” яны навыперадкі дыскутуюць “за” і “супраць” Наррэфэрэндума. Без акуляраў бачна, што рэжысёры чарговай апазыц-хімеры разьмеркавалі паміж імі ролі, і цяпер кожны адпрацоўвае свой тэкст. Яны спадзяюцца, што ўсё грамадзтва пачне гукаць “за” і “супраць” усьлед за імі. У наяўнасьці чарговы акт запаўненьня інфармацыйнай прасторы і галоваў людзей пустазвонствам. Асабліва прыкметна, што гэтае шоў разгортваецца на фоне драматычных падзей у суседняй Украіне. Але наша грамадзтва разьбярэцца, што да чаго.

З цыркачамі пачало нават разьбірацца міжнароднае грамадзтва, якое яны вадзілі за нос доўгія гады. Прыкметай гэтаму ёсьць не падзея, а адсутнасьць падзеі. 11 сьнежня Радыё Свабода паведаміла, што ў Менск прыбываюць важныя прадстаўнікі палітыкі ЗША. Яны маюць сустрэцца з тав. Макеем, а потым сустрэнуцца з “прадстаўнікамі апазыцыі”. РС нават выдала “гоп перад скачком” – выказваньні псэўдаў аб тым, што яны скажуць амэрыканцам пра сваю барбу. Але вось жа, РС і іншыя нічога не паведамілі аб той сустрэчы. Зразумела, што яе не было. Амэрыканскія палітыкі не пажадалі бачыцца з мясцовымі палітцыркачамі. Падзеі ў Кіеве паказалі ўсім, як паводзяць сябе сапраўдныя палітычныя фігуры і патрыёты. І не дапамогуць цыркачам ні ўсьмешачкі, ні сьціснутыя кулакі, ні звонкая дэмагогія.

Ян Булыга

17/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024