Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ЛАХМАНЫ

Люмпэн – гэта бедныя групы грамадзтва ў Рыме, якія ня мелі маёмасьці, уласнасьці, жыльля і, як правіла, нідзе не працавалі, папрашайнічалі, кралі, маглі напасьці на чалавека з-за адзежы ці яды, зьбіваліся ў кучы, бадзяліся па мільённым Рыме і галёкалі: “Хлеба і відовішчаў!”

Настроі і голад люмпэнаў вымушаныя былі ўлічваць правіцелі Рыма. Бальшавікі называлі люмпэн “дэклясаванымі элемэнтамі”.

Сацыяльны «люмпэн» (лацінскае “лахманы”) спараджае любое сацыяльнае грамадзтва, бо заўсёды ёсьць людзі няшчасныя, а яшчэ больш, якія ня хочуць працаваць, нічога рабіць, а толькі бадзяцца.

Люмпэн, аднак, хутчэй множыцца ў такіх грамадзтвах, дзе мала парадку і шмат уяўнай свабоды, а грамадзтва ня беднае. Люмпэн ні да чаго не прывязаны: ні да маёмасьці, ні да абавязкаў (якіх у яго няма), ні да перакананьняў. Тут вольная (на самай справе паразітная) сацыяльная вегетацыя.

У ХХ стагоддзі тэрмін “люмпэн” стаў пашырацца на іншыя групы насельніцтва, якія валодалі якасьцямі люмпэна. Пры саветах часам казалі “люмпэн-інтэлігенцыя”. Гэта пра тых людзей, якія, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, ішлі працаваць на прымітыўную ручную працу, бо там больш плацілі. (Рабочы ў СССР атрымліваў у 2-3 разы большы заробак, чым інжэнер.) Але гэта быў вымушаны крок у выніку збочанай эканамічнай палітыкі. Асобную сацыяльную групу гэты пласт люмпэн-інтэлігенцыі не стварыў.

У канцы ХХ стагоддзя тэрмін “люмпэн” пераносіцца ў сьветапоглядную сфэру па аналёгіі прыкметаў з сацыяльным люмпэнам. Гэта значыць сацыяльнае “вегетаваньне”, адсутнасьць усялякіх духоўных, палітычных, нацыянальных і культурных інтарэсаў, акрамя мінімальнага дабрабыту і спадзяваньня на сацыяльную дапамогу дзяржавы. У дачыненьні да такіх людзей слова «люмпэн» (альбо «савецкі люмпен») пачынае ўжывацца ў пераносным сэнсе

У СССР «савецкі люмпэн» (люмпэн ў пераносным сэнсе) узьнік як вынік сацыяльна-эканамічнай палітыкі саветаў і таталітарызму камуна-партыйнай сістэмы. Савецкі люмпэн, як і ўсе ў СССР, ня меў прыватнай уласнасьці і задавольваўся мінімумам: дзяржаўная кватэра, дзяржаўная праца, зарплата, пасьля працы – вольны час выпіць гарэлкі, схадзіць на футбол і паглядзець тэлевізар. Больш не было ніякіх інтарэсаў, поглядаў, жаданьняў і магчымасьцяў. Гэта было добрае для іх прывычнае жыцьцё.

Асноўны лёзунг савецкага люмпэна: “Нікуды ня лезь і нічога не рабі!” Асноўнае пытаньне да дзяржавы, да начальства, палітыкаў: “А што вы нам дасьцё?”

Клясычных люмпэнаў у той час у СССР сталі называць “бамжамі” (гэта значыць “бяз месца жыхарства”). Гэтых лахманоў у СССР было няшмат. Але пасьля развалу СССР колькасьць іх ва ўсіх краінах нашмат павялічылася.
Лукашысцкі люмпэн у падрэжымнай Беларусі — гэта працяг савецкага, толькі больш абмежаваны і запалоханы. Заходняя мадыфікацыя маладога люмпэна знаходзіць тут пэўнае ўвасабленьне ў “гопніках”, якія (у адрозьненьне ад амэрыканскіх масаў) менш крыклівыя, але, бадай, ці ня больш нематывавана агрэсіўныя.

Заўважана адчувальная люмпэнізацыя сьвядомасьці сярод маладога пакаленьня беларусаў, вырашчанага пры антыбеларускім рэжыме – катастрафічнае звужэньне ведаў, абвальны упадак этыкі і культуры, адсутнасьць ідэалаў, грамадзкіх і нацыянальных інтарэсаў, ня ведаюць сваёй мовы, духоўны вакуум. Характэрныя рысы – абыякавасьць да ўсяго акрамя сябе; пры гэтым не імкнуцца стаць дарослымі, пазьбягаюць адказнасьці, самасцьвярджэньне набывае інфантыльныя формы. Ўсё гэта першасныя вынікі рэжымнай палітыкі масавай дэнацыяналізацыі, закрыцьця сацыяльных пэрспэктыў. Нават па параўнаньні з савецкім ўзроўнем гэта крок ў бездань.

На Захадзе (асабліва ў ЗША) клясычны люмпэн дастаткова заўважны. Частка зь іх – гэта няшчасныя людзі, якія страцілі сацыяльную волю да жыцьця і апусьціліся, ня вытрымаўшы жорсткіх абставінаў капіталізму. Большая частка – гэта наркаманы, гультаі, бадзягі, жабракі.

На Захадзе таксама адбываецца фактычнае пераасэнсаваньне тэрміну “люмпэн” і перанос паняцьця ў сьветапоглядную і этычна-культурную сфэру. У гэтым сэнсе тут разьвіваецца каласальны і шырокі працэс люмпэнізацыі грамадзтва (найперш ў ЗША), які па маштабах, відаць, пераўзыходзіць усё, што адбывалася з масавай прымітывізацыяй людзей у сацыяльных сістэмах да гэтага часу.

Характэрнасьць масавага амэрыканскага люмпэну, якім перапоўненыя вялікія гарады, — адмаўленьне ад прыстойнасьці, ад культурных і звычаёвых табу. Зьнешне яны імкнуцца быць падобнымі на клясычных “лахманоў” і апранаюцца падкрэсьлена абы як, носяць нейкія выпадковыя “шмоткі”, майкі, трусы, шлёпанцы, у якіх не выходзяць на вуліцу нармальныя і прыстойныя людзі. Кабеты ходзяць у ніжняй бялізьне, часта эпатажна паказваючы тлустыя вісячыя жываты, ягадзіцы і іншыя натуралістычныя часткі цела. (Трэба ўлічыць, што зьнешні выгляд, як правіла, выяўляе ўнутраны зьмест чалавека.) Гэтак яны дэманструюць сваё разуменьне свабоды і дачыненьні да сэксу, які ў ЗША (у адрозьненьне, напрыклад, ад Расеі) носіць рацыянальны характар. У сэнсе накірунку думак, грамадзтва заходніх лахманоў зацыклена на сэксе. Сродкі масавай інфармацыі, маскультура, таварны рынак і т.п. падтрымліваюць гэты “цыклоз”. Лахманоў ў Амэрыцы так шмат, што яны ўжо даўно не вылучаюцца з масы, і ніхто тут ўжо ні на каго не зьвяртае ўвагі, нават калі б хто ракам хадзіў. Гэта было б яго “правам чалавека”, абы закон не парушаў.

Акрамя крайняга духоўнага прымітывізму, амэрыканскі люмпэн у большай ступені, чым эўрапейскі, характарызуецца, практычна, поўнай адсутнасьцю веды пра акаляючы сьвет, геаграфію, гісторыю, ня кажучы ўжо пра космас. І нічым не цікавіцца. Тэлевізар тут не дапамагае, а наадварот, робіць зь люмпэна балваноў, бо на ТV дэманструюцца ў асноўным тупыя забаўляльныя праграмы, якія “лахманы” толькі і глядзяць. Многія зь іх могуць зь цяжкасьцю лічыць толькі да ста (але ня больш), а пра табліцу множаньня нават не пытайце. Праз аднаго яны ходзяць са слухаўкамі на вушах, выдатна валодаюць сучаснымі мабільнымі тэлефонамі, “плеерамі” і іншымі электроннымі дрындушкамі.

Амэрыканскі люмпэн – гэта зьява, якая трапіла ў поле зроку беларускіх дасьледчыкаў (В. Зайка). Люмпэны ўжо сталі істотна ўплываць на грамадзтва.

Як і рымскі клясычны, і савецкі люмпэн, заходнія “лахманы” (якіх маса) – гэта вынік сацыяльна-эканамічнай і ідэалягічнай сістэмы, якая (у асноўным) альбо дае магчымасьць паразітаваць на сацыяльнай дапамозе дзяржавы і на падтрымцы іншых людзей, альбо атупляе чалавека кансумэнцкай ідэалёгіяй і прапагандай настолькі, што заганяе яго ў “вегетатыўнае” гета, у якім ён ізалюецца ад шырокага сьвету і жыве сваімі прымітыўнамі, часьцей за ўсё збочанымі, патрэбамі.

Увогуле духоўная люмпэнізацыя грамадзтва – гэта вялікая сацыяльная праблема. Вольная Беларусь атрымае яе ў спадчыну ўжо ад двух рэжымаў (савецкага і лукашысцкага). Мяркуючы пра будучыню краіны, трэба абавязкова ўлічваць гэты аспэкт грамадзтва, асабліва плянуючы сістэму нацыянальнай адукацыі, асьветы і выхаваньня.

9 ліпеня 2013 г. Зянон Пазьняк

17/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024