Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алег Цягнібок: Украінцы выйшлі на Майдан, каб стаць гаспадарамі на сваёй зямлі. Украінская грамада пратэстуе, бо мы ведаем, за што йдзем, — за свае правы, за сваю волю, за справядлівасьць. Мы – вялікая нацыя, якая заслугоўвае быць гаспадаром на сваёй зямлі. Пра гэта заявіў лідэр УА “Свобода” Алег Цягнібок падчас выступу на Майдане Незалежнасьці ўвечары 15 сьнежня 2013 года. Алег Цягнібок паведаміў, што заўтра апазыцыя запатрабуе ад Генэральнага пракурора неадкладна спыніць палітычныя рэпрэсіі, адпусьціць усіх палітвязьняў і закрыць крымінальныя справы. Старшыня нацыяналістаў таксама заявіў, што ўсе тыя, хто аддаваў загады разганяць Майдан, павінны быць пакараныя. Лідэр УА “Свобода” нагадаў пра маючую адбыцца паездку Януковіча ў Маскву. “Наша задача вядомая – мы сваёй барацьбой павінны паведаміць усяму сьвету: ніякіх мытных зьвязаў, ніякіх дамоваў з Масквой. Без дазволу грамады нічога ня можа быць падпісана. Ніякага вяртаньня ў крывавае бальшавіцкае мінулае. Януковіч хоча падпісаць дамову з Масквой. Але мы павінны ўсе разам сваёй энэргіяй, сваім патрыятызмам ня даць яму гэта зрабіць. Менавіта ў гэтым – сутнасьць нашых акцый пратэста. Вельмі важная сёньняшняя ноч. Надзвычай важнай будзе ноч з панядзелка на аўторак. Дык вось Пуцін прымае Януковіча не як цара-гасудара Ўкраіны. Янукевіч едзе туды як той, што прайграў. Ён абяцаў Пуціну, што да моманту візыта ня будзе ва Ўкраіне ніякага Майдана, ніякіх пратэстаў, а ў нас з кожным днём людзей на Майдане большае. Украінская грамада пратэстуе, бо мы ведаем, за што йдзем, — мы йдзем за свае правы, за сваю волю, за справядлівасьць. Мы, спадарства, — адзіныя, згуртаваныя. Мы – вялікая ўкраінская нацыя. Мы – нацыя, якая заслугоўвае жыць у нармальнай цывілізаванай дэмакратычнай эўрапейскай дзяржаве. Калі ўкраінец будзе гаспадаром на сваёй зямлі, калі ўкраінец будзе ганарыцца тым, што гэта – наша зямля, вось тады мы будзем мець эўрапейскую пасьпяховую будучыню”, — заявіў Алег Цягнібок. Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” 15 сьнежня 2013 г. Пераклад з украінскай Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/045570/ 18/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |