Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзікая архітэктура

21 сьнежня румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Дом Народа ўключаны ў сьпіс самых кур’ёзных пабудоваў сьвету”. Вось гэты артыкул:

Дом Народа ў Бухарэсьце быў уключаны ў сьпіс з 21 “кур’ёзнай пабудовы ўсяго сьвету”, разам з іншымі пабудовамі ў Абу Дабі, Швэцыі і Францыі.

“Пабудаваны ў эру Савецкага Саюза, сталінісцкі сымвал зьяўляецца другім па велічыні адміністрацыйным будынкам ў сьвеце. Ён настолькі вялікі, што яго можна амаль выразна ўбачыць з космасу”, — напісаў выдавец сайта Buzzfeed, які склаў сьпіс, названы “21 самая кур’ёзная пабудова ўсяго сьвету”.

Класіфікацыя ўключае, сярод іншага, Сусьветны сэйф насеньня ў Лонгіэр (Нарвэгія), Дом плана ў Анхуі (Кітай), Музэй сучаснага мастацтва Kunsthaus у Грацы (Аўстрыя), Храм Лотаса ў Дэлі (Індыя) і адміністрыцыйны будынак Крывы Дамок у Сопаце (Польшча).

В1.ro
Пераклаў з румынскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.b1.ro/stiri/eveniment/casa-poporului-inclusa-pe-o-lista-a-celor-mai-bizare-construc-ii-din-lume-72126.html

Укладальнікі гэтага кур’ёзнага сьпісу аглядаюць толькі вынік архітэктурна-будаўнічай актыўнасьці (калі так можна сказаць) архітэктараў і тых, хто за імі стаіць. Што тычыцца, Дома Народа, то трэба адзначыць, што Чаўшэску загадаў зьнішчыць практычна ўвесь стары цэнтар Бухарэста пад сваю шызоідную кічавую новабудоўлю. Былі сьцертыя з твару зямлі цэлыя гістарычныя кварталы, цудоўны праваслаўны кляштар 16-17 ст. Усё дзеля пачварнага праспэкта і каласальнага палаца дыктатуры.

Свой архітэктурны сымвал мае і лукашызм. Гэта “Чупа-чупс”, як называюць студэнты будынак “Національной бібліотекі”. На шчасьце, пад гэтую кур’ёзную забудову лукашысты зьнішчылі толькі невялікі кварталік традыцыйных вясковых дамкоў. Але ў “бібліятэку” убухалі столькі бэтону і грошай, што гэта не паддаецца апісаньню. Усё гэта будзе прааналізавана і апублікавана ў вызваленай Беларусі. Часьцей за ўсё, калі рэжым зьнішчае архітэктурныя каштоўнасьці, на гэтым месцы застаецца проста пустэча. Гэта ёсьць варварская радасьць зьнішчэньня. Такую “радасьць” мы назіраем, напрыклад, на беразе Сожа ў Гомелі. Там чатыры гады таму былі зьнішчаны прыгожыя камянічкі пачатку 20 ст. Шэдэўры гомельскай сэцэсіі, яны ацалелі ў часы вайны і занядбаньня (а ў 1943 г. яны знаходзіліся на працягу месяца непасрэдна на лініі фронта), каб быць сьцертымі на загад ненавісьнікаў Беларусі ў мірны час.

Мы адкрываем мясцовы антыбеларускі дадатак да згаданага сьпіса менавіта “Чупа-чупсам”. Прапануем чытачам прысылаць нам свае прапановы ў гэты сьпіс з таго, што “настваралі” на нашай зямлі акупанцкія “стваральнікі”.

Валеры Буйвал

22/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024