Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Cымвалічныя “падарункі” для вінавайцаў 18 сьнежня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Крывавыя ялінкі” для Ахмэтава і Клюева”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула: “Крывавыя ялінкі”, сьвяточныя дрэўцы, абвешаныя здымкамі зьбітых міліцыяй студэнтаў, сталі перад сядзібай фірмы найбагацейшага ўкраінца Рыната Ахмэтава і бюро сакратара Рады Нацыянальнай Бясьпекі і Абароны Андрыя Клюева ў Кіеве. Туды іх прынесьлі ў сераду ўдзельнікі пратэстаў на Майдане Незалежнасьці, якія дамагаюцца пакараньня вінаватых у брутальным нападзе міліцэйскіх сілаў, які адбыўся на галоўнай плошчы сталіцы Ўкраіны раніцай 30 лістапада сёлета. Траўмы атрымалі тады некалькі дзесяткаў асобаў, перш за ўсё студэнты сталічных ВНУ, а таксама два грамадзяніны Польшчы. Клюева абвінавачваюць у тым, што гэта ён аддаў загад на напад. Ён ёсьць уплывовым палітыкам прэзыдэнцкай Партыі Рэгіёнаў, якая фінансуецца, сярод іншага, з сродкаў Ахмэтава. “Ахмэтаў – гэта спонсар крывавай ялінкі!” – было напісана на транспарантах, якія трымалі людзі. Ахмэтаў корміць сваімі грашыма ўсю гэтую бандыцкую брацію, якая сёньня ва ўладзе ва Ўкраіне. Мы лічым, што ён нясе адказнасьць за тое, што цяпер тут адбываецца. Ахмэтаў кантралюе групу Партыі Рэгіёнаў у парляманце з прыкладна 50 дэпутатаў. Калі ён асуджае напад на студэнтаў, то няхай пагодзіцца на роспуск парляманта і датэрміновыя выбары – сказала Анастасія Ніжнік, адна з удзельніц акцыі перад кіеўскай сядзібай карпарацыі Ахмэтава System Capital Management. (…) Пераклаў з польскай В. Буйвал Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1073680–Krwawe-choinki–dla-Achmetowa-i-Klujewa.html “Тыповыя ўкраінцы”, аказваецца, нясуць адказнасьць за крывавы напад на ўкраінскую моладзь – фінансавы хан Ахмэтаў і товарішч Клюев. Нават у гэтым адлюстравалася прырода рэжыму, які апанаваў Украіну. На наш погляд, акцыя ўкраінскіх патрыётаў сымвалічная і трапляе ў самую кропку. Гэта вам не А. Лебедько з групай таварышаў, якія вышлі на плошчу Незалежнасьці ў Менску, каб “адсьвяткаваць трэція ўгодкі Крывавай нядзелі 19 сьнежня 2010 г.” Усе яны весела сьмяяліся і выпускалі з клеткі белых галубоў. Няхай бы А. Лебедько і іншыя распавялі, як яны разам з рэжымам заганялі людзей на фальшывыя “прэзыдэнцкія выбары”, як іхныя аднапартыйцы былі пацешнымі кандыдатамі. Як потым яны павялі дзесяткі тысячаў беларускай моладзі з плошчы перад палацам дыктатара на ЦВК, дзе была падрыхтавана пастка і брутальная расправа. Няхай раскажуць, як яны пачынаюць цяпер рабіць тое ж самае, што павінна скончыцца тым жа самым… Сяргей Камароўскі 22/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |