Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(14.12 – 21.12.2013)

Палітычны тэатр

14 сьнежня 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пад тытулам “У Кіеве штучна арганізаваная контр-маніфэстацыя падтрымшчыкаў Януковіча”. Спэццягнікі і спэцаўтобусы зьвезьлі ў Кіеў дзесяткі тысячаў людзей. Ім раздалі стандартныя плакаты з выявай Януковіча і расейскім дэвізам, што яны “вместе с ним”.

Наш камэнтар: Нават заходнія журналісты (якія часам нічога ня здольныя зразумець і заўважыць) заўважылі тандэтны паліттэатр Януковіча і ягонай групоўкі ды пачалі даваць адэкватныя камэнтары і ацэнкі. Можа мы дажывем да моманту, калі яны і зь Беларусьсю пачнуць адэкватна разьбірацца.

Алесь Хадасевіч

***

«Вывучаюць абстаноўку»

14 сьнежня 2013 г. італьянская газэта “La Stampa” апублікавала артыкул пад тытулам “Апошні выклік цара Пуціна. Атамныя ракеты на мяжы Эўразьвяза”. Газэта напісала, што разьмешчаныя ў Калінінградзкай вобласьці сучасныя ракеты – гэта адказ Масквы на антыракетны шчыт НАТО. Яны могуць дасягнуць Берліна. Немцы назіраюць за абстаноўкай.

Наш камэнтар: Беларусы даўно папярэджвалі немцаў і іншых, што значыць гуляцца ў пакты з Масквой. Вось і дагуляліся, цяпер “абстаноўку вывучаюць”…

Алесь Хадасевіч

***

Гаворыць абы гаварыць

14 сьнежня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Эўрасаюз трактуе Ўкраіну як “дармовы дадатак да прыбытку”. Ён заявіў таксама, што яго вельмі засмуціла, што ў справе Ўкраіны заходнія краіны згубілі пачуцьце рэчаіснасьці”.

Наш камэнтар: “Остапа понесло…” Хаця што ім яшчэ застаецца?

Юрка Марозаў

***

Расейская аплата

18 сьнежня 2013 г. летувіская газэта “Respublika” напісала, што ў сувязі з заяўленым зьніжэньнем коштаў на газ для Ўкраіны “Газпром” пацерпіць мільярдныя страты.

Наш камэнтар: Каб пакінуць Украіну пад сваім уплывам і забясьпечыць сваю імпэрскую пэрспэктыву (якой, на самой справе, няма), Масква ідзе на шалёныя выдаткі. Робіцца гэта замест элемэнтарнай гуманітарнай дапамогі для няшчасных разбураных крызісам і бязладдзем рэгіёнаў РФ. Але “дорогіе россіяне” гэтага не заўважаюць і радуюцца, што “Басфор і Дарданэлы павінны стаць рускімі!”

Юрка Марозаў

***

Калі чуеш ад расейцаў «братні народ» — трымай порах сухім

19 сьнежня 2013 г. латвійская газэта “Diena” напісала: “Расея мусіла дапамагчы Ўкраіне, бо “братні народ” патрапіў у сур’ёзныя эканамічныя і палітычныя цяжкасьці, заявіў у чацьвер прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Наш камэнтар: Маскоўскія заявы пра “братні народ” украінцы чуюць даўно: у часы царызма, бальшавіцкага тэрора, Галадамора, пабудовы сэрыі АЭС на ўрадлівых украінскіх землях і Чарнобыльскай катастрофы. Народ даўно ўжо зразумеў змрочны сэнс гэтых заяваў і хоча трымацца ад Масквы як мага далей.

Юрка Марозаў

***

Уганда нармалізуецца

21 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра рашэньне парляманту афрыканскай Уганды. Новы закон краіны будзе караць за гомасэксуалізм пажыцьцёвым зьняволеньнем.

Наш камэнтар: Па ўсім лібэральным сьвеце пайшлі хвалі “свяшчэннага гнева”. А кіраўніцтва Уганды ведае, што робіць. Краіна перажыла дзесяцігоддзі канібальскай тыраніі, жудасную грамадзянскую вайну, тэрарызм. Грамадзтва трэба ратаваць, вяртаць у нармальнае чалавечае жыцьцё. Эліты добра разумеюць, што з пэдэрастамі і лесбамі нармальнасьці ніколі ня будзе.

Юрка Марозаў

23/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024