Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(22.12 – 25.12.2013)

У Славакіі шануюць славацкіх дзяцей

22 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “SME” дала рэкламу і рэзэнзію на новы мультсэрыял для славацкай дзятвы. Яго стварылі лепшыя майстры анімацыі і агучылі выдатныя акцёры. Газэта зазначыла, што “сэрыял сустрэнецца зь вялікай канкурэнцыяй”.

Наш камэнтар: З канкурэнцыяй па-славацку зразумела: гэта значыць, што існуе і ствараецца вельмі шмат мастацкай прадукцыі на роднай мове для дзяцей. У нас таксама часам гучыць няшчырае слова “канкурэнцыя”. Тут маецца на ўвазе татальнае панаваньне акупацыйнай маскальшчыны ў прадукцыі для беларускіх дзяцей. Гэтае крымінальнае выкрыўленьне абваліцца разам з абвалам антыбеларускага рэжыму.

Юрка Марозаў

***

Расея — «радзіма Шмайсара і сланоў»

23 сьнежня 2013 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” паведаміла, што ў Удмурціі памёр 94-гадовы М. Калашнікаў, вынаходнік сусьветна вядомай аўтаматычнай зброі.

Наш камэнтар: Пра гэта паведамілі СМІ ўсяго сьвету. На самой справе трэба згадаць групу нямецкіх вайсковых канструктараў, якія яшчэ ў 1943 г. распрацавалі асноўныя парамэтры мадэлі аўтамата, які нават зьнешне вельмі падобны на “калашніка”. Саветы захапілі гэтыя чарцяжы, у 1945 годзе вывезьлі ў СССР канструктара Гуга Шмайсара, прымусілі яго працаваць на сябе і зрабілі ягонае вынаходніцтва сваім. Гэтыя факты даўно апублікаваны гісторыкамі. Як казалі жартаўнікі ў савецкія часы: “Россия – родина слонов”.

Алесь Хадасевіч

***

Падпісаў амністыю

23 сьнежня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што прэзыдэнт Януковіч падпісаў указ аб амністыі ўсім грамадзянам, якія былі арыштаваныя падчас пратэстаў у Кіеве і па ўсёй краіне.

Наш камэнтар: Доўга думаў “цар”, цэлы месяц. Вядома, што патрыятычная апазыцыя вымусіла рэжым зрабіць гэты крок. Не адступае прамаскоўская цемра, змаганьне за Ўкраіну працягваецца.

Алесь Хадасевіч

***

Мара Пуціна

24 сьнежня 2013 г. бэльгійская газэта “La Libre Belgique” апублікавала артыкул пад тытулам “Мара Ўладзіміра Пуціна? Зноў зьяднаць краіны былога СССР?” Распавядаецца пра “саміт” у Маскве Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі – Мытны зьвяз у дзеяньні.

Наш камэнтар: Апошнім часам зьдзіўляюць заходнія журналісты. Сустракаюцца ў іх адэкватныя фармулёўкі. Маглі б напісаць, напрыклад: “Масква дэмакратызуе Казахстан і Беларусь”. Але нешта ўжо зразумелі…

Юрка Марозаў

***

Афрыканскі кацёл

24 сьнежня 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” напісала з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Туды былі ўведзены войскі ААН, каб спыніць міжэтнічную і міжрэлігійную бойню. Раптам жаўнеры ААН з Бурундзі абстралялі жаўнераў ААН з Чаду. У выніку былі трое параненых.

Наш камэнтар: Эўрапейцам трэба пакінуць Афрыку ў спакоі. Ня трэба ўмешвацца ў афрыканскі кацёл. Ня трэба дапускаць, каб у Эўропе рабілася рэпрадукцыя афрыканскага катла.

Алесь Хадасевіч

***

Разумныя дзеяньні каталонцаў

25 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала з Каталоніі. Дзяржаўны каталонскі тэлеканал упершыню за сваю гісторыю не пусьціў у эфір калядны віншавальны выступ караля Іспаніі Хуана-Карласа. Кароль сярод іншага сказаў у прамове: “У Іспаніі ёсьць месца для ўсіх”. Супрацоўнікі тэлеканала якраз на гэты час абвясьцілі 40-хвілінны страйк (таму ім ня трэба было тлумачыць свае дзеяньні). 9 лістапада наступнага года ў Каталоніі адбудзецца рэфэрэндум па пытаньню дзяржаўнай незалежнасьці Каталоніі.

Наш камэнтар: Каталонцы ідуць да незалежнасьці.

Алесь Хадасевіч

26/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024