Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ВОЙСКА

Важнай адзнакай і гарантыяй суверэнітэту ёсьць войска. Краіна, якая мае магчымасьці стварыць вялікае, моцнае войска, мусіць абавязкова яго стварыць і пастаянна паляпшаць, удасканальваць і ўзмацняць. Грамадзтва і ўлада, якія не разумеюць выключнай ролі войска і не разьвіваюць яго з прычыны адсталасьці палітычнага думаньня, ці з-за памылковых меркаваньняў аб эканоміі дзяржаўных сродкаў, якія імкнуцца разьмеркаваць на іншыя больш прагматычныя мэты, у канцовым выпадку наражваюць сваю дзяржаву на палітычныя цяжкасьці і праблемы, якія ставяць пад пагрозу сувэрэнітэт, самастойнасьць у палітыцы і эканоміцы, ускладняюць магчымасьці вольнага разьвіцьця грамадзтва.

Бяз войска можа абыйсьціся якая-небудзь маленькая штучная краіна, што існуе па дамоўленасьці, але не краіна зь мільённым насельніцтвам, аб’ектыўна ўключаная ў геапалітычныя адносіны і суперніцтва палітычных, эканамічных, нацыянальных інтарэсаў. Моцнае войска ёсьць моцным гарантам суверэнітэту. Яно можа ніколі не выкарыстоўвацца, але яно павінна быць і пастаянна паляпшацца.

Разумныя дзяржаўныя дзеячы і ўлада ведаюць і разумеюць, што пастаянная разбудова войска і ўдасканальваньне ўзбраеньня (свая ваенная прамысловасьць) ёсьць стымулам і чыньнікам навукова-тэхнічнага прагрэсу ў дзяржаве. Нельга бязмозгла эканоміць на войску і ўзбраеньнях. Вынікам неразуменьня такой сутнасьці спраў будзе ня толькі аслабленьне і пагроза суверэнітэту, але і навукова-тэхнічная адсталасьць краіны, залежнасьць ад чужых тэхналёгіяў.

Гэта вядома ня толькі вялікім краінам, але й невялікім, дзе ўрады рацыянальна думаюць пра незалежнасьць і будучыню дзяржавы (Ізраіль, Швайцарыя, Фінляндыя і інш.).

Цікава, што расейская агентура ў Беларусі пастаянна падкідвае «разбройныя» антывайсковыя думкі недалёкім людзям, маўляў, нашто «нам» войска, маўляў, на «нас» ніхто не зьбіраецца нападаць і г. д. Адначасна ідзе пастаянная дыскрэдытацыя і ахайваньне беларускага войска, якое пры антыбеларускім рэжыме зьменшана да мінімуму і сапраўды не ў найлепшым стане (але і не ў найгоршым, асабліва ў параўнаньні з суседзямі).

Моцная дзяржава з пэрспэктывай добрай будучыні павінна ў першую чаргу падтрымаць і забясьпечыць бездакорную сістэму разьвіцьця адукацыі, навукі, войска, медыцыны плюс гарантаваныя магчымасьці вольнай працы, прадпрыймальніцтва і творчасьці грамадзян.

24 ліпеня 2013 г. Зянон Пазьняк

26/12/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024