Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Трансфармацыя РФ непазьбежная. Інфармацыя з расейскай крыніцы: http://www.polit.ru/article/2013/12/23/separate “Государственная Дума в пятницу, 20 декабря, приняла во втором и третьем чтениях закон, который вносит в Уголовный кодекс ответственность за публичные призывы к сепаратизму. В первом чтении документ был одобрен также не прошедшей неделе, 17 декабря. Спроба рэжыму РФ заклінаньнямі (што ёсьць прыняты закон) спыніць дзейнасьць законаў жывой прыроды марная. Нізкая эфектыўнасьць арганізацыйнай стуктуры РФ пад ціскам новай тэхналягічнай рэвалюцыі непазьбежна вядзе да трансфармацыі РФ, стварэньня на яе тэрыторыі некалькіх новых дзяржаваў. У сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі я пачаў аналізаваць грамадзкія працэсы ў саюзе, удалося асэнсаваць выдатную спадчыну Гегеля, яго законы дыялектыкі, і асабліва закон “Адзінства і барацьбы супроцьлегласьцяў”. Так яго называюць філосафы-марксісты. Па сутнасьці, гэта галоўны закон захаваньня жывых сістэм. Вось так яго сфармуляваў Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель: Для больш яснага разуменьня сутнасьці гэтага закону прыроды для сябе я сфармуляваў яго наступным чынам: Сістэма жыцьцездольная і захоўвае сябе ў тым выпадку, калі элемэнты сістэмы абавязкова праходзяць стадыі: нараджэньня, ўзрастаньня, параджэньня новых элементаў і сьмерці. Для выяўленьня прычын ўзьнікненьня супярэчнасьцяў удалося выдзеліць закон аптымізацыі, які ўсім вядомы пад пагаворкай: “свая кашуля бліжэй да цела”. Закон аптымізацыі жывой сістэмы: Сістэма і кожны элемэнт сістэмы імкнуцца да мінімізацыі сваіх высілкаў і выдаткаў і пры гэтым імкнуцца максімізаваць вынік сваёй дзейнасьці. Гэтыя два законы дзейнічаюць у супольнасьці, як сістэма ўраўненьняў. Законы зьяўляюцца дыялектычнымі. Дыялектыка закону захаваньня выяўляецца ў тым, што і дзяржава і яе элемэнты, кожны паасобку, імкнуцца да самазахаваньня. У гэтым імкненьні закладзена прычына нараджэньня і разьвіцьця супярэчнасьцяў. Як толькі элемэнты сістэмы, ськіроўваючы сваю дзейнасьць на самазахаваньне, парушаюць дынаміку пасьлядоўнасьці, тады сістэма пачынае слабець і ўваходзіць у крызісны стан. Калі дынаміка пасьлядоўнасьці жыцьця элементаў не аднаўляецца, тады сістэма гіне. Для разуменьня дзейнасьці закона аптымізацыі неабходна адрозьніваць вынік для элемэнта сістэмы і для сістэмы, ў якую ўваходзіць гэты элемэнт. Внікам для элемэнтаў зьяўляецца рэсурс, які элементы атрымліваюць ад сістэмы для забесьпячэньня ўласнай жыцьцедзейнаьці, а для сістэмы вынікам зьяўляецца рэсурс, які прызначаны для разьвіцьця і рэканструкцыі сістэмы ў мэтах адаптацыі да зьменаў зьнешняга асяроддзя. Аналіз быў аформлены ў тэзісы “Арганізацыя і функцыянаваньне грамадзтва. Уласьцівасьці і заканамернасьці” для даклада на канфэрэнцыі па тэматыцы перабудовы ( моднай тэме пры С.Гарбачове), якая была арганізаваная Інстытутам сацыялогіі АН, Радыётэхнічным інстытутам і ВА “Інтэграл”. Тэзісы былі нават апублікаваныя ў матэрыялах канфэрэнцыі, на што я не спадзяваўся, паколькі матэрыял паказваў, да якога фінішу рухаецца СССР. Калі пакласьці на гэтыя законы сёньняшнюю сытуацыю ў РФ, то становіцца зразумелым, які вынік чакае гэтую сістэму. З гэтай сістэмай зьвязаны рэжым у Беларусі і яго чакае той жа лёс. Паколькі гэтыя законы якасныя, сказаць дакладна, калі гэта адбудзецца, немагчыма. Прычынай запуска трансфармацыі можа быць як палітычны працэс (напрыклад, атака на незалежнасьць Украіны) так і эканамічны працэс. Можна з дакладнасьцю сказаць, калі раптам РФ дажыве да масавага ўкараненьня аўтаномнай энергетыкі, што прывядзе да рэзкага зьніжэньня спажываньня нафты, газу, пры гэтым зьнікне энергетычная залежнасьць ад расейскіх нафт-газавых манапалістаў ня толькі краінаў Эўразьвязу і суседніх з РФ краінў, але нават і некаторых аўтаномных тэрыторый самой РФ, то тут ужо яе трансфармацыя стане рэальнай зьявай. Па часе гэта каля дзесяці гадоў. 25 сьнежня 2013 Сяргей Папкоў Тэзісы, 1987 г., (да роднай мовы я вярнуўся ў 1989 г.): 27/12/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |