Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дрэнная вестка прыйшла зь Менску. Памёр яшчэ адзін Дэпутат Незалежнасьці, фронтавец і змагар з Чарнобылем Генадзь Грушавы, сябра Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Гэтак жа як і ўсіх папярэдніх памерлых дэпутатаў-незалежнікаў (І. Пырха, І. Гермянчука, Г. Сямдзянаву), яго зьнішчыў Чарнобыль. Мы змагаліся з атамным Левіафанам усімі сіламі, каб уратаваць нацыю, чуючы сьмяртэльны сьвіст яго касы і разумеючы наканаванасьць. Генадзь Грушавы быў на пярэдняй лініі таго змаганьня. 29/1/2014 › Навіны ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВАЙ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА У нядзелю 2 лютага 2014 г. адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Зянона Пазьняка «Тэрра Дэй», у якой сабраны каля трох сотняў фатаграфій, амаль столькі ж вершаў, дзясяткі апавяданьняў, эсэ, артыкулаў. Кнігу прадставіць аўтар. 28/1/2014 › Навіны Сяргей Навумчык: АБ ДАРМОВАЙ АДМОВЕ АД ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ Вялікай памылкай пачатку 90-ых я лічу вывад з Беларусі ядзернай зброі па мадэлі, якую Захад навязаў Шушкевічу, а Шушкевіч – Вярхоўнаму Савету. Так, зброю трэба было выводзіць (і радок пра без’ядзернасьць у Дэкларацыі аб сувэрэнітэце – мой), але — на выгодных для Беларусі ўмовах (сярод якіх, ня выключана - і бязвізавы, альбо аблегчаны ўезд). 27/1/2014 › Навіны Акупанты ізгаляюцца альбо вырабленая дзейнасьць гэбізму Маскоўскай акупанцкай ардзе важна ня толькі захапіць і паняволіць Беларусь. Ім хочацца пры гэтым паізгаляцца над беларусамі, над нашым нацыянальным і чалавечным гонарам. 27/1/2014 › Навіны Жылкомплексы для маскоўскіх асаднікаў У Сеціве і на платах па ўсёй нашай сталіцы мельцяшыць карцінкамі і буйнымі літарамі рэклама новай забудовы Менска. Новыя жыльлёвыя супэркомплексы маюць “рамантычныя” назовы паводле прозьвішчаў расейскіх кампазітараў – “Чайковский” і “Рахманинов”. 27/1/2014 › Навіны Украінскі народ стварае атрады самаабароны Усеўкраінскае аб’яднаньне “Свобода” абвяшчае пра стварэньне ва ўсіх вобласьцях Украіны мабілізацыйных пунктаў і атрадаў самаабароны для абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у барацьбе з дыктатурай. 27/1/2014 › Навіны У ЛАТВІІ МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛАТВІЙСКАЯ ШКОЛА 21 студзеня расейская інтэрнэт-газэта Polit.ru апублікавала артыкул пад тытулам “Апошнюю расейскую школу ў Латвіі могуць зачыніць у 2018 годзе”. Вось гэты артыкул: 27/1/2014 › Навіны Зварот Народнага веча да афіцэраў і шэраговых байцоў Збройных Сілаў Украіны і МУС 19 студзеня 2014 года падчас паўмільённага Народнага веча супраць дыктатуры Януковіча, якое адбываецца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, адмірал, былы галоўнакамандуючы Ваенна-марскіх сілаў, сябра Палітрады УА “Свобода” Ігар Тэнюх зачытаў зварот да афіцэраў і шэраговых байцоў Збройных Сілаў Украіны і МУС. 27/1/2014 › Навіны 22 студзеня 2014 года ў Акмэсджыдзе/Сімфэропалі, у парку імя Тараса Шаўчэнкі прайшоў мітынг, прысьвечаны Дню Саборнасьці Ўкраіны. У мітынгу ўзялі ўдзел Старшыня Мэджліса Рэфат Чубараў і члены Мэджліса, дэлегаты Курултая крымскататарскага народа, прадстаўнікі ўкраінскіх нацыянальна-дэмакратычных і крымскататарскіх грамадзкіх арганізацый, актывісты крымскага Эўрамайдана і прадстаўнікі крымскай грамадзкасьці. 27/1/2014 › Навіны Маскоўская пятая калёна ў Крыме 22 студзеня 2014 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Крым камэнтуе сітуацыю ва Ўкраіне”. Вось гэты артыкул: 27/1/2014 › Навіны “У Заходняй Украіне людзі блакуюць выезд войска ў Кіеў. Жаўнеры ім удзячныя” 22 студзеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: У Львове, Івана-Франкоўску, Луцку і Калушы працягваецца блакада казармаў частак, якія меліся паслаць жаўнераў і міліцыянтаў душыць пратэсты ў Кіеве. Самы жаўнеры папрасілі бацькоў эсэмэскамі, каб яны нешта зрабілі. 27/1/2014 › Навіны Незабыўны Віктар Сьцяпанавіч Чарнамырдзін увайшоў у сусьветныя цытатнікі бліскучай фразай аб расейскім палітычным будаўніцтве – “какую партию ни строй, получается КПСС”. Але расейскі прэм’ер 90-х яшчэ ня ведаў іншага цывілізацыйнага закона постсавецкай прасторы – якую дзяржаву ні будуй, атрымліваецца пуцінская Расея. 27/1/2014 › Навіны 19 студзеня ў Маскве адбыўся “антыфашыстоўскі марш”. Улады нагналі на дазволенае мерапрыемства чыноў у мундзірах значна большую колькасьць, чым было ўдзельнікаў. Усе праходзілі праз мэталадэтэктары, сьцягі выкарыстоўваць было забаронена. 27/1/2014 › Навіны Маскоўскі праект новых янычарскіх школ 21 студзеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея будзе ўтвараць расейскія школы ў краінах Балтыі”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула: 27/1/2014 › Навіны Інфармацыйная вайна супраць Украінскай рэвалюцыі Беларусы заўважылі адну прыкметную тэндэнцыю ў інтэрнэт-прасторы: чым больш украінцаў далучаецца да рэвалюцыйнага руху, чым бальш арганізавана і рашуча дзейнічаюць рэвалюцыянэры, тым больш агрэсіўным і антыўкраінскім па зьместу і тону становяцца камэнтары на розных рэсурсах. 27/1/2014 › Навіны Калі рэжым свавольна, незаконна і антыканстытуцыйна абвяшчае па-за законам усе цывілізаваныя формы мірнага пратэсту, то ён сам штурхае народ на пратэст нямірны. 27/1/2014 › Навіны Падзеі на Ўкраіне абавязваюць мяне зрабіць гэтую заяву ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі. У Кіеве правячая прамаскоўская кліка перайшла рубікон вайны. Пачалі страляць у людзей на Майдане. 22 студзеня забілі пяць чалавек (сярод іх аднаго беларуса). Вяртаньня да мірнага супроцьстаяньея цяпер можа ня быць. 24/1/2014 › Навіны Зянон Пазьняк: СКРЫНКА ПАНДОРЫ Мне запомніліся словы з аднаго апокрыфа, якія я ў маладосьці прачытаў, цікавячыся эсхаталогіяй: “І адчыняцца новыя віды грахоў”. Уявіць, што гэта абазначае і што настане, было немагчыма, пакуль я ўжо ў другой палове жыцьця па волі лёсу ні апынуўся на Захадзе і ня ўбачыў тое, пра што, відаць, пісалася ў апокрыфе. Зьдзіўляла ня тое, што распаўсюджанасьць ненармальнасьці і садоміі ў гэтых грамадзтвах, але тое, што палавыя збачэнствы і дэвіантныя адносіны (якія ў бальшыні сваёй небясьпечныя для іншых людзей) тут легалізаваныя, афіцыяналеныя і знаходзяцца ўжо пад аховай дзяржавы (зацьверджаныя заканадаўствам). 22/1/2014 › Навіны Фальсіфікатары зноў актывізуюцца Для сваёй актывізацыі яны выбралі кур’ёзны “юбілей”. 25 гадоў таму Савет міністраў БССР прыняў пастанову аб усталяваньні ў Курапатах помніка ахвярам рэпрэсій. Вось гэта і вырашылі адзначыць сумна вядомыя падпалкоўнік-палітрук Кузняцоў і Г. Шапуцька. Яны сабралі “брыфінг” і выступалі на ім, а журналісты потым шырока паведамілі пра гэта ў “дэмСМІ РБ”. 22/1/2014 › Навіны Расейская інтэлігенцыя ў гістэрыцы альбо Андрэй Канчалоўскі: Куды мы коцімся? 16 студзеня на радыёстанцыі Эхо Москвы прагучаў артыкул сусьветна вядомага расейскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага. Гэта ёсьць тыповы прыклад “ісканій русского інтеллігента”, знаёмы нам яшчэ з савецкіх школьных падручнікаў. Цікавая статыстыка і цікавыя ацэнкі, але найбольш нам цікавы рэцэпт – зварот да Пуціна, каб той сказаў праўду і пачаў жорстка ўроўніваць усіх перад законам. 22/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |