Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Украінцы шануюць дэмакратычных журналістаў

26 сьнежня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Украінская апазыцыя і СМІ сьвету рэзка адрэагавалі на зьбіцьцё журналісткі”. Вось гэты артыкул:

Як украінскія актывісты апазыцыі, так і СМІ сьвету рэзка адрэагавалі на зьбіцьцё вядомай журналісткі Тацяны Чарнавол.

Сотні пратэстоўцаў з апазыцыйнымі сьцягамі і фотапартрэтамі журналісткі ўжо другі дзень зьбіраюцца каля будынка міністэрства ўнутраных справаў Украіны, блакуючы падыходы з бліжэйшай вуліцы. Яны патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных справаў Віталія Захарчанкі і ўсяго кіраўніцтва і аб’ектыўнага расследваньня ўсяго, што здарылася. “Крывавага міністра – прэч!” – напісана на вялізным плакаце. Частка ўдзельнікаў дэманстрацыі накіравалася да дома Захарчанкі, што пад Кіевам.

Напад на журналістку адлюстраваны ў газэтах многіх краін. Як зазначаюць прадстаўнікі ўкраінскіх СМІ, з канца лістапада ў Кіеве ад рук прадстаўнікоў сілавых структураў пацярпелі 50 украінскіх і замежных журналістаў, прэсавых фатографаў і апэратараў.

Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” асудзілі напад на Чарнавол і заявілі, што вядуць сваё расследваньне таго, што адбылося. Яны сьцьвярджаюць, што многія скіраваныя супраць журналістаў акты гвалту ва Ўкраіне застаюцца без пакараньня і гэта ўжо стала сур’ёзнай праблемай.

Па здарэньню распачата крымінальная справа. Два магчымых удзельнікі нападу затрыманы, высьветлена таксама асоба трэцяга з тых, што нападалі.

Нядаўна ў выданьні “Украінска Правда” быў апублікаваны фотарэпартаж Чарнавол “Тут жыве кат! Маёмасьць міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанкі”. Публікацыя была прысьвечана комплексу пабудоваў, якія былі нядаўна пабудаваныя для міністра ўнутраных справаў.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч запатрабаваў неадкладна расследваць напад на журналістку.

LETA—RIA-NOVOSTI

Пераклаў з латышскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.diena.lv/pasaule/foto-ukrainas-opozicija-un-pasaules-mediji-asi-reage-uz-zurnalistes-piekausanu-14037960

Вядома, што ва Ўкраіне існуюць сапраўды дэмакратычныя СМІ, якія працуюць прафэсійна, ідуць на рызыку, з гонарам выконваюць свае абавязкі перад грамадзтвам. Людзі ўсё разумеюць і шануюць гэтых работнікаў інфармацыі, бароняць іх, калі ўзьнікае патрэба. Ва Ўкраіне не назіраецца такога поўнага распаду СМІ ў выніку падпарадкаваньня інтарэсам антынароднага рэжыма і ўнутранага гніеньня, зьвязанага з карупцыяй, калабаранцтвам і жаданьнем існаваць камфортна ва ўмовах дыктатуры ды яшчэ й захоўваць на сабе лэйбачку “дэмСМІ”. Усе гэтыя негатыўныя працэсы мы, на жаль, назіраем у нашай Беларусі, дзе на мэдыйным полі даўно ўжо завершана татальная рэжымная спэцапэрацыя. Самыя прыкрыя зьявы ў гэтых працэсах – гэта дэмаралізацыя знакавых для беларускага грамадзтва ворганаў інфармацыі. Многім зразумела, што ў вызваленай Беларусі журналістыку давядзецца распачынаць практычна з нуля, з новымі людзьмі, рэдакцыямі, прынцыпамі і ў беларускай мове. Цяперашні стан тутэйшай журналістыкі – гэта вартая жалю зьява.

Грамадзтва адчувае і бачыць гэта. Аказалася, што можна камфортна існаваць і падманваць людзей. Але ў такім выпадку ня можна спадзявацца на павагу і салідарнасьць грамадзтва.

Ян Булыга

3/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024