Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: “СТАТУС-КВО”

“Статус-кво” – гэта ідэалёгія і палітыка імпэрскіх шавіністычных сіл, накіраваная на тое, каб лічыць разбураны імі сацыяльны (нацыянальны) аб’ект (сістэму аб’ектаў) новай базавай рэальнасьцю (статус-кво), пунктам адліку для выніковых высноў.

Палітыка “статус-кво” накіравана на замацаваньне вынікаў імпэрыялістычнага разбурэньня дзеля далейшай зьмены і ліквідацыі першапачатковай сутнасьці. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Новы мітрапаліт з Разані працягвае выказвацца

Цытуем: “Накануне приезда в Минск новый глава Белорусской Православной Церкви дал интервью “Комсомолке”.

Вось так, як толькі мітрапаліт Павел сабраўся з сваёй Разані ў наш Менск, дык адразу пайшоў у “Комсомольскую правду” і ўсё расказаў, “самое сокровенное”… Гэта называецца, “по долгу службы” або “по веленію душі” ці як там. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Гора-аналітыкі пра «гульцоў» і Ўкраіну

Гэтыя сумоўцы вартыя адзін аднаго. А. Пачобута ў Польшчы лічаць журналістам і, падобна на тое, што на аснове ягоных тэкстаў для польскай прэсы робяць нават нейкія высновы пра сытуацыю ў Беларусі. А. Класкоўскага трымаюць у агенцыі Белапан у амплуа “палітолага”, адкуль ён рэгулярна выдае сваю “паліталогію”. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Паховіны ў Валгаградзе - Масква «пити и плясати»

У іх усё было, як заўсёды. Як у 37-ым годзе. Толькі тады зьвяругі НКВД забіралі на сьмерць і забівалі людзей па начах. А ўдзень па ўсёй саўдэпіі “от Бреста до Куріл” рэпрадуктары надрываліся бадзёрымі бальшавіцкімі маршамі пра “пламенный мотор” і “вставай, любімая”. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Ліліпуты ў вайне з Бандэрай

Нішто ня мае такой моцы, як ідэя, час якой настаў.

Віктор Гюго

Адкуль такая моц у нябожчыка Бандэры так матывавана палярызаваць украінскае грамадзтва: ня проста аддзяляць зерне ад мякіны, але і дэманстраваць сярэдняе зьвяно панікі і страху перад ім? Сапраўды, паводле Бібліі, увесь сьвет увасоблены ў два слова “так” і “не” – уся рэшта ад лукавага. Слабамоцныя, слабавольныя падалі голас вакол шэсьця з паходнямі з нагоды народзінаў Правадыра. Жагнайцеся, няшчасныя. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ЛІСТ З ЗАХАДУ

Падтрымайце ўкраінцаў і яны дапамогуць нам
пабудаваць больш адкрытую Эўропу”

3 студзеня ангельская газэта “Guardian” апублікавала зварот інтэлектуалаў Эўропы і Амэрыкі да ўрадаў дэмакратычных краін пад гэтым назовам. Вось тэкст гэтага зварота:

У гэтыя дні сьвет уважліва ўглядаецца ва Ўкраіну. Некаторыя з апошніх падзей, перш за ўсё нядаўнія спробы ўраду выкарыстаць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць. Мы, прадстаўнікі міжнароднай акадэмічнай грамадзкасьці, асабліва заклапочаны тым фактам, што гвалт і перасьлед даволі часта накіраваныя на моладзь, вельмі часта на журналістаў, студэнтаў унівэрсітэтаў і маладых навучэнцаў. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Перадвыбарчая валтузьня ў Вільні

3 студзеня латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” апублікавала артыкул пад тытулам “Прэзыдэнт Летувы адмаўляецца сьведчыць па інфармацыі аб расейскай прапагандысцкай уцечцы”. Вось гэты артыкул: Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024