Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Перадвыбарчая валтузьня ў Вільні 3 студзеня латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” апублікавала артыкул пад тытулам “Прэзыдэнт Летувы адмаўляецца сьведчыць па інфармацыі аб расейскай прапагандысцкай уцечцы”. Вось гэты артыкул: Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ адмовілася даць паказаньні Генэральнай пракуратуры ў працэсе сьледства ў сувязі з уцечкай інфармацыі па даведцы сакрэтнага Дзяржаўнага дэпартамэнта бясьпекі (VSD), якая ў лістападзе летась выклікала вялікі рэзананс ў грамадзтве і СМІ. Бюро прэзыдэнта заявіла ў сваім адказе, што ў абставінах, “калі ёсьць магчымасьць высьветліць факты іншымі дапушчальнымі мэтадамі сьледства, допыт прэзыдэнта рэспублікі разглядаецца як лішняе дзеяньне, якое ў дадзеным канкрэтным выпадку відавочна ніякім чынам не зьвязана з задачамі дасудовага сьледства і крымінальнага працэса”. У той жа час у адказе гаворыцца, што ў выпадку, калі справа будзе перададзена ў суд, гэтае пытаньне будзе разгледжана зноў, “ацэньваючы ў судзе яго неабходнасьць, абгрунтаванасьць і сувымернасьць”. Неразуменьне такога адказа выказалі юрыдычныя экспэрты. У сваю чаргу старшыня камітэта Сэйма па Нацыянальнай бясьпецы і абароне Артурас Паўлаўскас выказаў думку, што гэта сьведчыць пра спробы “усімі магчымымі намаганьнямі” запаволіць сьледства да прэзыдэнцкіх выбараў, прадугледжаных на травень”. Па ягоных словах, адказ прэзыдэнта ёсьць “толькі яшчэ адной штучнай перашкодай” у рассьледваньні справы, якое працягваецца ўжо два месяцы, але не прынесла вынікаў. Як вядома, на прыканцы кастрычніка ў СМІ у няясных абставінах зьявілася інфармацыя агенцыі навінаў BNS аб тым, што VSD папярэдзіла высокіх службовых асобаў Летувы і адказных у камітэтах Сэйма, што Расея рыхтуе новыя актыўныя інфармацыйныя атакі і ў бліжэйшы час можа быць распаўсюджана дэзыінфармацыя пра прэзыдэнта і іншых высокіх службовых асобаў. Грыбаўскайтэ, якая тады знаходзілася ў Латвіі, паведаміла праз сваю Прэсавую службу, што яна паінфармавана, што супраць Летувы і яе асабіста працягваюцца правакацыі, якія, як мяркуецца, зьвязаныя з пасьпяховым прэзыдэнцтвам Летувы ў Эўразьвязе і памкненьнямі Вільні да энэргэтычнай незалежнасьці. На наступны дзень на прапагандысцкім расейскім партале “Rubaltic.ru” зьявіліся разважаньні пра дэталі біяграфіі прэзыдэнта Летувы і пытаньнем, ці яе вучоба ў тадышнім Ленінградзе была зьвязана з наведваньнем курсаў Камітэта дзяржаўнай бясьпекі СССР (КГБ). Праз тыдзень Грыбаўскайтэ, адказваючы на пытаньні журналістаў, назвала гэтыя выказваньні “мэтанакіраванай дэзынфармацыяй”, якую распаўсюджваюць СМІ з Крамля, а некаторыя летувіскія СМІ паўтараюць. Шырокі рэзананс ня толькі ў самой Летуве, але й па-за межамі дзяржавы выклікала рассьледваньне, распачатае Адмысловай сьледчай службай (STT) дзеля высьвятленьня, у якіх абставінах згаданыя VSD матэрыялы былі абнародаваны. Сваімі мэтадамі працы ў адносінах да супрацоўнікаў агенцыі BNS гэтая служба выклікала шок у палітыкаў і журналістаў. Тым часам шэраг аналітыкаў заявілі, што ў такой уцечцы інфармацыі напярэдадні выбараў больш за ўсё можа быць зацікаўлена менавіта Грыбаўскайтэ і гэта, магчыма, было арганізавана супрацоўнікамі бюро прэзыдэнта, якія маюць кантакты з журналістамі. Канкрэтна, у СМІ прагучала імя галоўнага прэзыдэнцкага дарадцы Дайвы Улбінайтэ. Грыбаўскайтэ запярэчыла такой магчымасьці, зазначыўшы, што ў бюро прэзыдэнта ніхто раней за яе саму ня можа атрымаць такую інфармацыю. Сама Улбінайтэ ў сваю чаргу заявіла, што супраць Грыбаўскайтэ накіравана добра арганізаваная кампанія паклёпу і абылганьня, каб яна не брала ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. “Гэта палітычныя жорны, якія з набліжэньне Віленскага саміта і прэзыдэнцкіх выбараў выкарыстоўваюцца ў спробах кампрамітаваць Летуву і прэзыдэнта. (…) Дзеля гэтай мэты аб’ядналіся і выкарыстоўваюць сытуацыю ўсе ўнутраныя і зьнешнія сілы, якім за гэтыя пяць гадоў стала цяжэй красьці, махляваць і выкарыстоўваць свой уплыў”, — дадала яна. У сваю чаргу Паўлаўскас паведаміў у сьнежні СМІ, што генэральны пракурор Дарыюс Валіс засьведчыў яму, што Улбінайтэ ў гэтым рассьледваньні фігуруе як падазраваная. Як цяпер паведамляе партал “15min.lt”, пасьля ўзьнікненьня скандала прэзыдэнт анулявала некаторым супрацоўнікам свайго бюро адмысловы допуск да працы з сакрэтнай інфармацыяй. Аднак такі допуск непатрэбны Улбінайтэ, а гэта азначае, што яе дарадца захавае сваю пасаду, калі будзе ануляваны адпаведны допуск. Увагу СМІ прыцягнула таксама рашэньне Грыбаўскайтэ пасярод самай гарачкі рассьледваньня прызначыць Улбінайтэ ўзнагароду за яе заслугі ў працы падчас прэзыдэнцтва Летувы ў Эўразьвязе. Як цяпер сказаў Паўлаўскас, узьнікла “абсурдная сітуацыя, калі рассьледваньне пачалі весьці самы сьведкі або падазраваныя”. “Гэта страшная сітуацыя, якая ёсьць у поўным супярэчаньні з юрыдычна-дзяржаўнымі і праўнымі прынцыпамі. Дзе гэта бачана, каб асоба, якую хочуць дапытаць ў перадсудовым сьледстве, сама вырашае ці ўдзельнічаць ёй? Такія паводзіны выразна паказваюць, хто вядзе гэтае канкрэтнае рассьледваньне і ўсю сістэму юрыспрудэнцыі ў нашай краіне”, — заявіў старшыня камітэта па Нацыянальнай бясьпецы і абароне Сэйма. У свой час сама Грыбаўскайтэ, якая паабяцала не пазьней як да лютага паведаміць грамадзтву, ці яна будзе прэтэндаваць яшчэ раз на гэтую пасаду, у інтэрв’ю часопісу “IQ” сказала, што з набліжэньнем выбараў у краіне назіраецца тэндэнцыя “нездаровай дзейнасьці” па арганізацыі кампаній дэзынфармацыі супраць магчымых кандыдатаў у памкненьні нячэсным шляхам паўплываць на грамадзкую думку. У той жа час яна падкрэсьліла, што не баіцца за сваю рэпутацыю і не рыхтуецца рэагаваць на такога кшталту інфармацыю, якая закранае яе саму. Агентура навінаў LETA Пераклаў з латышскай В. Буйвал Крыніца: http://nra.lv/pasaule/108874-lietuvas-prezidente-atsakas-liecinat-par-informacijas-par-krievijas-propagandu-nopludi.htm 6/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |