Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЛІСТ З ЗАХАДУ

Падтрымайце ўкраінцаў і яны дапамогуць нам
пабудаваць больш адкрытую Эўропу”

3 студзеня ангельская газэта “Guardian” апублікавала зварот інтэлектуалаў Эўропы і Амэрыкі да ўрадаў дэмакратычных краін пад гэтым назовам. Вось тэкст гэтага зварота:

У гэтыя дні сьвет уважліва ўглядаецца ва Ўкраіну. Некаторыя з апошніх падзей, перш за ўсё нядаўнія спробы ўраду выкарыстаць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць. Мы, прадстаўнікі міжнароднай акадэмічнай грамадзкасьці, асабліва заклапочаны тым фактам, што гвалт і перасьлед даволі часта накіраваныя на моладзь, вельмі часта на журналістаў, студэнтаў унівэрсітэтаў і маладых навучэнцаў.
Такія паводзіны ўкраінскага ўраду зьяўляюцца дэструктыўнымі, як для самога ўраду, так і для будучыні краіны, якую ён прадстаўляе.
У адрозьненьні ад ураду, украінскае грамадзтва прадэманстравала выдатную грамадзкую сьпеласьць. Яго рашучасьць весьці пратэст у полі законнасьці і яго нязломнае непрыняцьце гвалту ёсьць узорам абароны грамадзянскіх правоў. Сёньня ўкраінскі Майдан прадстаўляе самае лепшае, што ёсьць у Эўропе – тое, што многія мысьляры мінулага і цяпершчыны адносілі да фундамэнтальных эўрапейскіх каштоўнасьцяў.
Мы зьвяртаемся да нашых урадаў і міжнародных арганізацый з заклікам падтрымаць украінцаў у іхных намаганьнях пакласьці канец скарумпаванаму і жорсткаму рэжыму і геапалітычнай уразьлівасьці іхнай краіны. Україна мае патрэбу ў Эўрапейскім плане тыпу плана Маршала, які б забясьпечыў яе пераўтварэньне ў поўную дэмакратыю і грамадзтва з гарантаванымі грамадзянскімі правамі. У працэсе распрацоўкі новай палітыкі ў адносінах да Ўкраіны мы прапануем вызначыць розьніцу паміж украінскім урадам і ўкраінскім грамадзтвам. Калі першага трэба трактаваць з максімальнай строгасьцю, то другое заслужвае максімальнай падтрымкі.
Давайце дапаможам украінцам пабудаваць новую Ўкраіну – і яны абавязкава дапамогуць нам пабудаваць новую Эўропу і больш адкрыты сьвет.

Nadia Al-Bagdadi Professor, head of department of history, Central European University, Budapest, Anne Applebaum Historian, journalist and writer, Warsaw, Andrew Arato Dorothy Hirshon professor in political and social theory, New School for Social Research, New York, Omer Bartov John P Birkelund distinguished professor of European history, Brown University, Zygmunt Bauman Professor emeritus, University of Leeds, Ulrich Beck Professor, Munich University and London School of Economics and Political Science, Seyla Benhabib Eugene Mayer professor of political science and philosophy, Yale University, Josetxo Beriain Professor, Universidad Pública de Navarra, Richard J Bernstein Vera List professor of philosophy, New School for Social Research, Rajeev Bhargava Professor and director, Centre for the Study of Developing Societies, Delhi, Giovanna Brogi BercoffProfessor, University of Milan, Boris Buden Writer and philosopher, Berlin, Craig Calhoun Director, London School of Economics and Political Science, José Casanova Professor of sociology and senior fellow, Berkley Center for Religion, Peace and World Affairs, Georgetown University, Julian Casanova Professor of history, University of Zaragoza, Dr Velvl Chernin Poet and literary scholar, Ben-Gurion University of the Negev, Roberto Cipriani Professor, University Roma Tre, Krzysztof Czyżewski President, Borderland Foundation, Poland, Alessandro Ferrara Professor, University of Rome “Tor Vergata”, Istvan Deak Seth Low professor emeritus of history, Columbia University, Rafael Díaz-Salazar Professor, Universidad Complutense Facultad de Ciencias Políticas y Sociología, Madrid,William Douglass Professor emeritus, Center for Basque Studies, University of Nevada, Reno, François Dubet Professor, École des Hautes Etudes en Sciences Sociales, Paris, Carlo Ginzburg Franklin D Murphy professor emeritus of Italian renaissance studies, University of California, Los Angeles, Jeffrey C Goldfarb Micheal E Gellert professor of sociology, New School for Social Research, Dr Semion Goldin Senior research fellow, Nevzlin Research Center for Russian and East European Jewry, Hebrew University, Nilüfer Göle Directrice d’études, École des hautes études en sciences sociales (EHESS), Centre d’Analyse et d’Intervention Sociologiques (CADIS), Paris, Felix M GoniProfessor, University of the Basque Country, Bilbao, Andrea GraziosiProfessor, University of Naples Federico II, Irena Grudzinska GrossResearch scholar, Princeton University, Mark von Hagen Arizona State University, Tomáš Halík Professor, Charles University Prague, Danièle Hervieu-Léger Professor, École des Hautes Etudes en Sciences Sociales, Paris, Roald Hoffmann Frank HT Rhodes professor of humane letters emeritus, Cornell University; Noble laureate in chemistry,José Ignacio-Torreblanca columnist, El Pais, Maria Janion literary theorist, Polish Academy of Sciences, Andreas Kappeler Professor, University of Vienna, Hans G Kippenberg Wisdom professor for comparative religious studies, Jacobs University, Bremen, János KisProfessor of philosophy and political science, Central European University, Budapest, Zenon Kohut Professor, department of history and classics, University of Alberta, Ivan Krastev Chairman of the Centre for Liberal Strategies, Sofia, Mark Leonard Director of the European Council on Foreign Relations, Maria Lewicka Professor, University of Warsaw, Arien Mack Alfred J and Monette C Marrow professor of psychology, New School for Social Research, Katherine MarshallVisiting professor, School of Foreign Service, Georgetown University,David Martin Professor emeritus, London School of Economics,Elzbieta Matynia Professor of sociology and liberal studies, New School for Social Research, Andrzej Mencwel Professor emeritus, University of Warsaw, Tariq Modood Professor of sociology, politics and public policy, University of Bristol, Gabriel Motzkin Professor and executive director, The Van Leer Jerusalem Institute, Alexander Motyl Professor, Rutgers University, Norman Naimark Robert and Florence McDonnell professor of eastern European studies, Stanford University, Claus OffeProfessor, Hertie School of Governance, Berlin, Andrés OrtegaDirector, Research Department of the Spanish prime minister, Enzo Pace Professor of sociology of religion, University of Padua, Denis Pelletier, Directeur d’études, École pratique des hautes etudes, Paris,Alfonso Pérez-Agote, Professor emeritus of sociology, Universidad Complutense de Madrid, Serhii Plokhii Mykhailo Hrushevskyi professor of Ukrainian history, Harvard University, Antony Polonsky Albert Abramson professor of holocaust studies, Brandeis University, Jacek Purchla Professor, Jagiellonian University, Jacques Rupnik Professor, College of Europe in Bruges, Michael Sandel Anne T and Robert M Bass professor of government, Harvard University, Saskia SassenRobert S Lynd professor of sociology, Columbia University, Richard Sennett Professor of sociology, New York University, Slawomir Sierakowski Director, Institute for Advanced Study in Warsaw, Marci Shore Associate professor of history, Yale University, Aleksander Smolar President, Stefan Batory Foundation, Warsaw, Alfred C StepanWallace S Sayre professor of government, Columbia University, Frank Sysyn Director, Peter Jacyk Centre for Ukrainian Research, Canadian Institute of Ukrainian Studies, University of Alberta, Charles TaylorProfessor emeritus of Philosophy, McGill University, Bryan S TurnerPresidential professor of sociology, The Graduate Center City University of New York, Jordi Vaquer Director, Open Society Initiative for Europe, Barcelona, Peter van der Veer Director, Max Planck Institute for the Study of Religious and Ethnic Diversity, Göttingen, Michael WalzerProfessor emeritus, Institute for Advanced Study, Princeton, George Weigel William E Simon chair in Catholic studies, ethics and public policy center, Washington, DC, Raquel Weiss Professor, Universidade Federal do Rio Grande do Sul, Brazil, Michel Wieviorka Professor, École des Hautes Etudes en Sciences Sociales, Larry Wolff Director, Center for European and Mediterranean Studies, New York University,Eli Zaretsky Professor of history, New School for Social Research,Krzysztof Zamorski Professor, Jagiellonian University, Artur ŻmijewskiArt editor of Krytyka Polityczna, Slavoj Žižek Director, Birkbeck Institute for the Humanities, University of London.

Пераклаў з ангельскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.theguardian.com/world/2014/jan/03/support-ukrainians-build-fairer-europe

6/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024