Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Паховіны ў Валгаградзе - Масква «пити и плясати»

У іх усё было, як заўсёды. Як у 37-ым годзе. Толькі тады зьвяругі НКВД забіралі на сьмерць і забівалі людзей па начах. А ўдзень па ўсёй саўдэпіі “от Бреста до Куріл” рэпрадуктары надрываліся бадзёрымі бальшавіцкімі маршамі пра “пламенный мотор” і “вставай, любімая”.

На працягу няпоўных сутак, перад самымі навагоднімі сьвятамі ў вялікім расейскім горадзе здарылася бяда. У выніку сэрыі тэрактаў загінулі і былі цяжка паранены дзясяткі людзей, уключна з малымі дзецьмі. Горад Валгаград ахапіла паніка. Запанікавала і ўлада, маскоўская і мясцовая – паслала ў горад вялікія колькасьці войска. Замест навагодніх сьвятаў валгаградцы рыхтуюцца да пахаваньняў і ідуць у шпіталі. У любой іншай эўрапейскай краіне была б абвешчана агульнадзяржаўная жалоба і згорнуты ўсе забаўляльныя мерапрыемствы. У горад, дзе пацярпелі людзі, тэрмінова прыбыла б кіраўніцтва краіны і рабіла б усё магчымае, каб падтрымаць суграмадзянаў і арганізаваць антытэрарыстычныя дзеяньні. Кіраўніцтва, як вядома, засталося ў сваёй Маскве, а замест сябе наслала на людзей войскі. Бачна, што Пуцін з сваёй групоўкай баіцца людзей, баіцца набліжацца да людзей.

Па ўсёй РФ ноч, якая павінна была б быць жалобнай, прайшла пад гістарычным дэвізам “Руси есть веселие пити и плясати”. Тэлеканалы надрываліся папсовымі музычкай і сьпевамі, запускаліся салюты, галкіны і кіркоравы станавіліся на вушы, каб пазабаўляць шматмільённую публіку. І так па ўсёй імпэрыі: пілі, скакалі, сьмяяліся…

Масы “дорогіх россіян” – гэта масы. Які спыт можа быць з масы? Але ж з савецкіх школьных падручнікаў мы ведаем, што ў Расеі заўсёды былі “элиты, у которых были искания…” Папулярныя асобы песеннага і забаўляльнага жанру ў пэўнай ступені ёсьць такой элітай расейскага грамадзтва. І яны станавіліся на вушы. Можна запярэчыць, што, маўляў, відэазапісы забаўляльных праграм рабіліся задоўга да сьвятаў і валгаградзкай трагедыі. Яно так. У гэтым выпадку “эліты” мелі час і магчымасьць зрабіць калектыўны зварот да ўладаў з заклікам адмовіцца ад дэманстрацыі падрыхтаваных праграм, а да грамадзтва з заклікам устрымацца ад “піті і скакаті”. Некалі так было. Калі ў 1905-07 гадах царскія ўлады стралялі ў мірныя дэманстрацыі рабочых і студэнтаў, пецярбургскія і маскоўскія артысты адмаўляліся даваць спэктаклі. А што ж прамаўчалі сьвятошы з РПЦ?

У наяўнасьці глыбокае маральнае падзеньне Масквы, Расеі ў цэлым, яе “масы” і “элітаў”. Гэта ёсьць невылечна хворае грамадзтва. Ад яго і ягонай імпэрыі трэба трымацца як мага далей. У іх няма будучыні.

Сяргей Камароўскі

6/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024