Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Гора-аналітыкі пра «гульцоў» і Ўкраіну Гэтыя сумоўцы вартыя адзін аднаго. А. Пачобута ў Польшчы лічаць журналістам і, падобна на тое, што на аснове ягоных тэкстаў для польскай прэсы робяць нават нейкія высновы пра сытуацыю ў Беларусі. А. Класкоўскага трымаюць у агенцыі Белапан у амплуа “палітолага”, адкуль ён рэгулярна выдае сваю “паліталогію”. Вядома, што А. Пачобут журфакаў не канчаў, ён – выпускнік Горадзенскага юрфака (кузьні рэжымных “слуг государевых” і крыніцы рознага пашыбу чыноў і агентуры). Але ў суседняй краіне яго называюць ня толькі журналістам, але і героем, ахвярай “бесчалавечных рэпрэсій”. Часам бывае цікава пачытаць, што піша гэтая “ахвяра”. Напрыклад у дыялогу з А. Класкоўскім, апублікаваным 3 студзеня ў польскай газэце “Gazeta Wyborcza”. Тэкст азаглаўлены з выклікам – “Беларусі не пагражае каляровая рэвалюцыя”. Чытаць і пераказваць гэтую банальнасьць нудна. Але вось канцоўка тут цікавая, у ёй раскрываюцца абодва пэрсанажы. Цытуем: “А. Класкоўскі – Аднак ні на якія палітычныя рэформы Лукашэнка ня пойдзе. Ён разумее, што гэта азначала б дэмантаж сістэмы, якую ён стварыў, і ўрэшце нават прывяло б да страты ім улады”. Цытата выразна паказвае, паводле якога прынцыпа трымаюць у мясцовых СМІ РБ у амплуа “палітолагаў”. Кажы, пішы і выдавай што хочаш, крый Лукашэнку і абзывай па чым зра ягоны рэжым дыктатарскім і недэмакратычным. Але ёсьць адно “але”. “Палітолаг” абавязаны рэгулярна падкрэсьліваць, што рэжым Лукашэнкі “створаны ім самым”, што Масква тут ні пры чым. А вось А. Пачобут пытаецца: “Чаму Майдан магчымы ва Ўкраіне, а не ў Беларусі?” “А. Класкоўскі – Бо Ўкраіна – зусім іншая краіна. Палітычная сістэма там значна больш разьвітая – ёсьць шмат гульцоў, некалькі цэнтраў сілы, незалежныя СМІ. Усё гэта прыводзіць да таго, што прэзыдэнт Віктар Януковіч мае зьвязаныя рукі і ня можа выбраць сілавога варыянта (а Лукашэнка ня раз хваліўся, што ў 2010 г. спэцназ на працягу сямі хвілін ачысьціў цэнтар Менска ад пратэстуючых). Усе гэтыя намаганьні і палітычная барацьба вядуць да таго, што ўрэшце Ўкраіна пойдзе эўрапейскім шляхам. А вось што тычыцца Беларусі, то нам можа нават пагражаць страта незалежнасьці”. (Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,15216641,Bialorusi_nie_grozi_kolorowa_rewolucja.html) Паводле “палітолага”, народны патрыятычны ўздым ва Ўкраіне адбыўся таму, што там “шмат гульцоў”, ведаеце, “гульня такая”. Не вынік вольнага разьвіцьця нацыянальнай культуры і мовы, не нацыянальная салідарнасьць мільёнаў украінцаў, а “гульцы”, “некалькі цэнтраў сілы” і ўсё такое. І яшчэ аказваецца, што “Януковіч мае зьвязаныя рук і ня можа выбраць сілавога варыянта”… Гора-палітолаг неяк забыўся, што ўноч на 30 лістапада Януковіч паслаў на Майдан зьвяруг са спэцназа і тыя зрабілі сваю “зачыстку” на працягу вельмі кароткага часу. Толькі вось на наступны дзень на Майдан прышлі паўмільёна ўкраінцаў і заявілі, што ня раюць прэзыдэнту біць мірных дэманстрантаў. Януковіч адразу замахаў рукамі і спіхнуў адказнасьць на некалькіх начальнікаў. Узровень аргумэнтацыі і ацэнак гэтымі кадрамі проста ўражвае. Але самае галоўнае – гэта навязьлівыя тытулы прадукцыі і высновы ад такіх пэрсанажаў: “Беларусь іншая краіна”, “Беларусі не пагражае рэвалюцыя”, “Лукашэнка пахваліўся…” Бачна, што камусьці падабаецца гэты балалаечны звон. Камусьці хацелася б, каб гэта й была “музыка беларускай душы”. Ды толькі памятаем мы, як настырна ёрнічалі з украінскага народа: “ім бы толькі сала ды галушкі”, “нацыянальная ідэя аджыла сваё”… А потым давялося пасылаць ганцоў на Эўрамайдан. Павел Гулевіч 6/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |