Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Новы мітрапаліт з Разані працягвае выказвацца

Цытуем: “Накануне приезда в Минск новый глава Белорусской Православной Церкви дал интервью “Комсомолке”.

Вось так, як толькі мітрапаліт Павел сабраўся з сваёй Разані ў наш Менск, дык адразу пайшоў у “Комсомольскую правду” і ўсё расказаў, “самое сокровенное”… Гэта называецца, “по долгу службы” або “по веленію душі” ці як там.

Спадарства, чытайце газэту “Комсомольская правда” за 3 студзеня. Там ёсьць цікавы артыкул-інтэрв’ю аўтарства І. Козьлік:

http://www.kp.by/daily/26179.3/3067053/

Вось фрагмэнт інтэрв’ю мітрапаліта пра тое, як яны “беседовалі” з патрыярхам Кырылай аб прызначэньні ў Беларусь:

“Конечно, были намеки. Святейший Патриарх (Московский и всея Руси Кирилл. - Ред.) человек дипломатичный, может свои предположения не высказывать, но какие-то встречи организовывать. Вроде для меня случайные, а для него нет. Думаю, буду еще перематывать пленочку своей жизни последних месяцев, последних лет. Может быть, найду точку, с которой он начал меня проверять”.

Што вам гэта нагадвае, сябры? Нам гэта нагадвае адно з “імгненьняў вясны”, дзе штурмбанфюрэр Шцірліц вэрбуе прафэсара Плейшнэра. І ўсё ж цікава, з кім гэта арганізоўваліся “случайные встречі под плёночку”?
Далей яго сьвяцейшаства абяцае “постараться” вучыць беларускую мову. І ў фінале тэкста нават “стараецца” паставіць кропкі над некаторымі “і”:

Камсамольская журналістка І. Козлік пытаецца ў яго:

- О вас пока судят по одному видео из интернета, в котором вы угрожаете Западу открытием «чернобыльского краника». Что вы имели в виду?

А мітрапаліт Павел адказвае:

“Вырвали из контекста мое выступление, и оно звучит как-то немножко даже диковато. Речь шла о том, что с Россией нельзя говорить с позиции силы, навязывать то, чего мы не хотим”.

Гэта праўда, прагучала тое “дзікавата”. Але мы ўжо не пра тое, а пра новае, пра сёньняшняе. Мы якраз пра кантэкст. “Чего мы не хотім” – гэта і ёсьць тое самае “сокровенное”, зь якога мы пачалі. Бацюшка ня крыецца з тым, што ён атаясамляе сябе выключна з Расеяй, яе пазыцыяй і яе хаценьнем. Усё тут лагічна. Паўстае, аднак, вельмі сьвецкае пытаньне: а пры чым тут мы – Беларусь, беларусы, наша зямля і наша краіна? Можа пара яму ўжо назад зьбірацца?

Янка Базыль

6/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024