Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НАКІРУНАК НА АЛЬТЭРНАТЫВУ

(Выступ на студзеньскім (2014 г.) Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Скарочаны)

Настаў 20-ты год “цёмнага часу”. Відавочны яго крызіс. Але і відавочныя вынікі ўлады дваццацігадовай духоўнай цемры і нацыянальнага разбурэньня. Некалькі гадоў таму ў мяне ў Варшаве гасьціў мой даўні сябра Міхась Чарняўскі. Я пачаў гаворку пра яго пляменьніка Ігара Чарняўскага, якога ведаў з маленства. Гэта быў выдатны малады чалавек, у 1990-х прыхільны фронтавец і актыўны фронтаўскі дэпутат Менгарсавета, дзе паказаў сябе з пазытыўнага патрыятычнага боку. Пад рэжымам Лукашэнкі ён моцна перамяніўся, апынуўшыся ў рэжымных структурах. “Чаму так сталася?” – спытаў я. “Я не хачу пра яго гаварыць і ведаць”. – адсек жорстка лагодны і памяркоўны Міхась. Мяне гэта ўразіла, але гаворкі далей ужо быць не магло. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Людзі бачаць корань зла

(Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

12 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Андрэй Піанткоўскі: “Рускі пацыент”

Самы ўплывовы палітык сьвету – усяго толькі самая выдатная пасрэднасьць расейскага палітычнага класа. І ў гэтай сваёй якасьці ён падзяляе ўсе яго непаўнавартасныя калектыўныя комплексы. Аргуманты Рускага Пацыента (у любой яго іпастасі: пуцінскай, кісялёўскай, пушкоўскай), які кляйміць дамову аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам, прымітыўна хлусьлівыя. Але як і ўсе нэўротыкі, што церпяць, хлусіць Рускі Пацыент натхнёна, апантана і шчыра. Надта значныя для яго тыя рэальныя матывы, якія даводзіцца сарамліва хаваць. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(02-09.01.2014)

«Ай эм бандыт»

2 студзеня 2014 г. славацкая газэта “SME” напісала пра прыезд першага румынскага работніка ў Вялікую Брытанію. З пачаткам новага года румыны і баўгары маюць права свабодна працаваць ва ўсіх краінах Эўразьвяза. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


“Ня ведаю, кім я ёсьць…”

На праваслаўныя Каляды Радыё Свабода “ашчасьлівіла” нас інтэрнэт-паштоўкай. Першым па чарзе ад праваслаўных грамадзянаў РБ выказваўся на актуальную тэму вядомы А. Мілінкевіч. (Што праўда, яго ўжо не падаюць у амплуа “адзінага лідэра дэмапазыцыі ў Беларусі”). Былы-дэмлідэр прызнаўся, што “адзначае і каталіцкае Раство, і праваслаўнае таксама, бо сам праваслаўны”. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Вось мы й дачакаліся: Леніна пачалі прыроўніваць да Мікеланджэла

Калі асоба жыве на дзяржаўнай службе ды яшчэ й да таго ж робіць пасьпяховую кар’еру, то тут уключаюцца мэханізмы самазахаваньня, якія проста так не пераскочыш. Ды й навошта пераскокваць нешта, калі ўсё йдзе так добра, нягледзячы нават на антынацыянальны, антыкультурны, антыдэмакратычны рэжым? –>

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


“Сочынскія зімовыя гульні будуць каштаваць больш, чым усе папярэднія гульні разам узятыя”

6 студзеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад гэтым тытулам. Вось гэты артыкул:

Папярэднія прагнозы сьведчаць, што Сочынскія зімовыя алімпійскія гульні 2014 года, якія пачынаюцца ўжо 7 лютага, будуць каштаваць каля 50 мільярдаў даляраў ЗША (прыкладна 36,7 мільярдаў эўра), паведаміла Латвійскае радыё. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Нязломныя хрысьціяне Эгіпта

7 студзеня аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала артыкул пад тытулам “Калядная ноч у страху для коптаў Эгіпта”. Вось гэты артыкул:

Найвялікшая хрысьціянская абшчына Эгіпта сьвяткуе сёньня Каляднае сьвята. Пасьля падзеньня прэзыдэнта Мурсі многія ісламісты бачаць у іх ахвярнага казла. Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Арцыбіскуп Харкаўскі і Палтаўскі Ігар (Ісічэнка):“Любіць ворага – зусім не азначае патураць ягоным злачынным схільнасьцям”

Пра таямніцу Раства, пра сілу любові і веры мы размаўляем з украінскім царкоўным і грамадзкім дзеячам, навукоўцам, пісьменьнікам Арцыбіскупам Харкаўскім і Палтаўскім Украінскай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы Ігарам (Ісічэнкам). Далей...

13/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024