Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Ня ведаю, кім я ёсьць…”

На праваслаўныя Каляды Радыё Свабода “ашчасьлівіла” нас інтэрнэт-паштоўкай. Першым па чарзе ад праваслаўных грамадзянаў РБ выказваўся на актуальную тэму вядомы А. Мілінкевіч. (Што праўда, яго ўжо не падаюць у амплуа “адзінага лідэра дэмапазыцыі ў Беларусі”). Былы-дэмлідэр прызнаўся, што “адзначае і каталіцкае Раство, і праваслаўнае таксама, бо сам праваслаўны”. Мы радыя за яго. Аднак фірмовая ўсьмешачка гэтага пэрсанажа на фота і ягоныя сёньняшнія (пад рэлігійнае сьвята) разважанкі пра ягонае “Вялікае маральнае набліжэньне да ісьціны. Таму бываю ў царкве даволі часта” прымусілі нас прыгадаць яшчэ адзін эпізод з завочным удзелам гэтага “шукальніка ісьціны”.

Тры гады таму давялося нам сустрэць у Курапатах трох польскіх студэнтаў. Яны самы адшукалі дарогу да Народнага Мэмарыялу, каб пакланіцца крыжам. Мы разгаварыліся. Яны ўспомнілі, што пабылі на сустрэчы з “вашым лідэрам Мілінкевічам, які выступаў на імпрэзе ў нашым горадзе”. Яны ўспомнілі, як ён усіх скарыў сваёй усьмешачкай. Выступаў імпэтна і па-польску. А потым сказаў сярод іншага: “Прошэ паньство, а я ня ведаю, кім я ёсьць. Ці то беларусам, ці то палякам…” Заля выбухнула воплескамі і крыкамі захапленьня.

Мы пагадзіліся, што палякам гэта павінна было спадабацца. Але й маладыя пагадзіліся з намі, што калі б такое дзе-небудзь заявіў, напрыклад, Лех Валенса, то ўвечары таго ж дня ён перастаў бы быць польскім палітыкам.

З гэтай фігуры нехта спрабуе яшчэ ляпіць аўтарытэт і сапраўдную палітыку. Але ўсім зразумела, што фігура даўно ўжо самараскрылася. Яе “ісьціна” аказалася надта амбівалентнай. А ў беларусаў так не прынята. Наш народ цэніць у людзях адназначнасьць і пасьлядоўнасьць. А ў сур’ёзных справах наш народ раздражняюць паяцы.

Ян Булыга

13/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024