Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(02-09.01.2014) «Ай эм бандыт» 2 студзеня 2014 г. славацкая газэта “SME” напісала пра прыезд першага румынскага работніка ў Вялікую Брытанію. З пачаткам новага года румыны і баўгары маюць права свабодна працаваць ва ўсіх краінах Эўразьвяза. У лёнданскім аэрапорце 30-гадовага будаўніка Віктара Спрыеску сустракалі два дэпутаты брытанскага парляманта і шмат журналістаў. Яго запрасілі на каву і распытвалі. Спрыеску заявіў: “Я не прыехаў красьці”. Наш камэнтар: За доўгі гістарычны час сапраўды склаліся стэрэатыпныя ўяўленьні пра шэраг народаў. Брытанцы вельмі баяцца гастарбайтэраў з бедных краін Эўразьвяза. Тыя ў сваю чаргу імкнуцца разьбіць стэрэатыпы. Юрка Марозаў *** Папулярнасьць Папы 2 студзеня 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што ад пачатку пантыфіката Папы Францішка на багаслужбы, аўдыенцыі і сустрэчы зь яго ўдзелам прышло больш за 6 мільёнаў людзей. Наш камэнтар: Не выпадкова Масква баіцца Касьцёла, Папы Рымскага, жывога Слова пра Бога. Патрыярху Кірылу ня сьніліся такія багаслужбы і сустрэчы зь людзьмі. Прысылка ў Беларусь разанскага “бацюшкі Краніка” – апафэёз палітыкі РПЦ у Беларусі. Юрка Марозаў *** Байкот у Бангладэш 3 студзеня 2014 г. швэдская газэта “Svenska Dagbladet” напісала з Бангладэш. Паводле грамадзкага апытаньня, больш за тры чацьвёртых выбаршчыкаў у краіне ня будуць удзельнічаць у бліжэйшых выбарах, бо іх байкатуе галоўная апазыцыйная Нацыяналістычная партыя. Наш камэнтар: Нават бэнгальскія рыбакі і рысаводы разумеюць простую ісьціну: калі выбараў няма, калі сапраўдная апазыцыя байкатуе шоў, то й ня трэба хадзіць туды. Алесь Хадасевіч *** Дзікія эксцэсы на Захадзе 3 студзеня славацкая газэта “SME” напісала, што пластычныя апэрацыі на твары і целе становяцца ўсё больш папулярнымі ў Нямеччыне. На гэта ідуць нават 12-гадовыя. Лічыцца, што зрабіць такую апэрацыю – гэта накшталт зьмены фрызуры. Наш камэнтар: Лібэралізм і дэхрысьціянізацыя прыводзяць да масавых дзікіх эксцэсаў на Захадзе. Алесь Хадасевіч *** Трывожна на душы 8 студзеня 2014 г. іспанская газэта “El Pais” апублікавала інтэрв’ю зь міністрам замежных справаў Японіі Фуміа Кішыда, які знаходзіцца з візытам у Іспаніі. Галоўнай тэмай выказваньняў міністра была трывога Японіі ў сувязі з рэзкім ростам ваеннай магутнасьці Кітая, што абвастрае сытуацыю ў Азіі. Наш камэнтар: Усё, што зьвязана з Кітаем, шчыра цікавіць беларусаў. Нават японцы апасаюцца кітайскай камуністычнай ваеншчыны. І вось гэты монстр атрымаў ад лукашызма і Масквы “адмашку” на кітаізацыю нашай Беларусі. Трывожна на душы, трэба бараніць Бацькаўшчыну ўжо цяпер. Юрка Марозаў *** Або п’яны, або Лукашэнка 9 студзеня 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” напісала пра амэрыканскага баскэтбаліста Родмана, які прыехаў у Паўночную Карэю, абдымаўся з мясцовым дыктатарам і рабіў шэраг скандальных заяваў. Так, ён сказаў, што амэрыканец, якога засудзілі на 15 гадоў зьняволеньня ў паўночнакарэйскім канцлягеры, нешта зрабіў, што заслужыў такой кары. Калі ўзьнялася хваля абурэньня на радзіме спартоўца, ён апраўдваўся, што быў у той момант п’яны. Алесь Хадасевіч 13/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |