Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НАКІРУНАК НА АЛЬТЭРНАТЫВУ

(Выступ на студзеньскім (2014 г.) Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Скарочаны)

Настаў 20-ты год “цёмнага часу”. Відавочны яго крызіс. Але і відавочныя вынікі ўлады дваццацігадовай духоўнай цемры і нацыянальнага разбурэньня. Некалькі гадоў таму ў мяне ў Варшаве гасьціў мой даўні сябра Міхась Чарняўскі. Я пачаў гаворку пра яго пляменьніка Ігара Чарняўскага, якога ведаў з маленства. Гэта быў выдатны малады чалавек, у 1990-х прыхільны фронтавец і актыўны фронтаўскі дэпутат Менгарсавета, дзе паказаў сябе з пазытыўнага патрыятычнага боку. Пад рэжымам Лукашэнкі ён моцна перамяніўся, апынуўшыся ў рэжымных структурах. “Чаму так сталася?” – спытаў я. “Я не хачу пра яго гаварыць і ведаць”. – адсек жорстка лагодны і памяркоўны Міхась. Мяне гэта ўразіла, але гаворкі далей ужо быць не магло.

І вось нядаўна чытаю выказваньне Ігара Чарняўскага: “Помнік Леніну мае такое ж значэньне, як і твор Мікельанджэла”. І ўспомнілася мне тая даўняя гаворка зь яго дзядзькам Міхасём і маім прыяцелем, які ўжо не жыве. Украіна імкнецца разьвітацца з помнікамі акупацыі, з посахам сатанінскага варвара, улада якога арганізавала Галадамор, замарыла голадам 10 мільёнаў украінцаў, нішчыла ўкраінскую мову і культуру, рабавала людзей. На Беларусі ў гэты час загучэлі галасы абаронцаў акупацыі і яе ганебных для нацыі знакаў, пакінутых на нашай зямлі. Добра, што дзядзька Міхась ужо тое ня чуе. Хаця ня ведаю – можа ён перавярнуўся ў труне.

За няпоўныя яшчэ 20 гадоў антыбеларускай палітыкі ўнутранай акупацыі стала заўважным, як паступова зьяўляецца новае пакаленьне, вырашчанае ў антыбеларускім духоўным рабстве. Адчуваецца павелічэньне нянавісьці – вынік перайманьня мэнтальнасьці палітычнага кіраўніцтва. І што вельмі характэрна для крызісу грамадзкай сьвядомасьці – гэта пашырэньне эгацэнтрычнай нянавісьці да сваёй нацыі і да яе лепшых прадстаўнікоў, герояў, пакутнікаў, вялікіх людзей і ўвогуле да сьвятасьці, шанаванай народам і культурай. Зьневажаюць імя Купалы, Багушэвіча, Каліноўскага. Гэта тыповыя міязмы антынацыянальнага рэпрэсіўнага рэжыму. Людзі, якія ступілі на такі шлях, перш за ўсё адчуваюць сваю беспакаранасьць за інтэлектуальныя і маральныя злачынствы супраць народа. Яны разумеюць, што цяпер так ужо можна казаць, бо нацыя аслаблена, яе нішчаць і адпору ніхто ня дасьць ні словам, ні дзеяньнем. Праўда, наш шаноўны Пётра Вікенцьевіч Садоўскі нядаўна напісаў выдатны навуковы артыкул, дзе паказаў грамадзка-псіхалагічныя карэньні гэтай паталагічнай зьявы. Цемрашальская заганнасьць такой псіхічнай пазыцыі ў тым, што яна выяўляецца ў палітычным вымярэньні і кладзецца на дэфармаваныя ўяўленьні нашай моладзі, вывучанай у русіфікатарскай антынацыянальнай школе. Практычна, гэта ёсьць агрэсіўны варыянт сучаснага “заходнерусізму”, культывуецца пазыцыя нацыянальнага суіцыду.

Нельга сказаць, што гэтая зьява маргінальная, бо яна цалкам супадае, а ў пляне нэгатыўных антыбеларускіх фармулёвак – пераўзыходзіць вызначэньні, характэрныя для афіцыйнага рэжыму ўлады.

Другое, што заўважана за мінулы год, — гэта адчувальнае пажаўценьне сродкаў масавай інфармацыі ўсялякага дэмакратычнага кшталту. Тэндэнцыя гэта працягваецца і зьяўляецца вынікам адыходу ад нацыянальных пазыцыяў беларускага Адраджэньня.
2012 год засьведчыў узмацненьне пазыцыяў Крамля ў Беларусі, нарошчваньне маскоўскай ваеннай прысутнасьці на нашай тэрыторыі і замацаваньне жорсткай залежнасьці ўзурпатара ўлады ў Беларусі ад маскоўскай палітыкі.

Усё гэта адбываецца разам з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі ў краіне і пашырэньнем схаванага незадавальненьня людзей. Але спадзявацца, што магчымыя грамадзкія пратэсты вынесуць краіну на добрую дарогу (пра што мы ня раз папярэджвалі), ня трэба. Гэтага ня будзе без падрыхтоўкі асяроддзя і кіраваньня працэсам.

У гэтай сувязі яшчэ дадам, што паводзіны рэжыму апошнім часам (падатак на аўтамашыны, зачыненьні музэяў, зачыненьні рэшты беларускіх школаў і бібліятэк, рэжымны кантроль над распаўсюджвальнікамі кніг у кнігагандлі, імкненьне абкласьці падаткам непрацуючых, пазбавіць мэдычнай дапамогі беларусаў, выпхнутых на працу за мяжу, узмацненьне фальсіфікацыйнай машыны выбарчай сістэмы і інш.) – усё гэта пацявярджае, якая паранойная мадэль паводзінаў узурпатара магчымая на выпадак грамадзкага абвастрэньня. З гэтых дапушчэньняў мы павінны зыходзіць, фармулюючы нашу палітыку.

Удзельнічаць у мясцовых псэўдавыбарах нельга, але неабходна скарыстаць агітацыйную магчымасьць дзеля пашырэньня альтэрнатывы. Праца на грамадзтва і на альтэрнатыву застаецца нашай агульнай задачай.

Аналізуючы мэтодыку рэжыму ў вынішчэньні культурных аспэктаў жыцьця нацыі, прыходзім да высновы, што асьветніцтва, захаваньне і адраджэньне беларускай мовы і беларускай сям’і застаюцца галоўнымі прыярытэтамі ў нашай нацыянальна-культурніцкай дзейнасьці і альтэрнатыўнай пазыцыі.

12 студзеня 2014 г. Зянон Пазьняк

13/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024