Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазняк лічыць беларусаў самаіранічнымі аптымістамі Чарнаскурыя дзяўчаты ў амерыканскім метро, беларускія краявіды, паэтычныя разважанні пра Бога і адзіноту. Усё гэта апынулася на старонках “Тэрра Дэй” (“Зямля Бога”) – новай кнігі Зянона Пазняка, прэзентацыя якой адбылася ўчора ў Варшаве. У кнізе аўтар піша пра сэнс жыцця, згадвае сяброў, розныя сітуацыі, паказвае свет праз аб’ектыў свайго фотаапарата. 20/1/2014 › Навіны Раскрыцьцё канторскай агентуры 14 студзеня цікавы запіс зьявіўся на старонцы Фэйсбука вядомага журналіста і дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня Сяргея Навумчыка: 20/1/2014 › Навіны (14-15.01.2014) Абаронцы паскудзтва 14 студзеня 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” паведаміла, што 27 нобэлеўскіх лаўрэатаў з розных краін накіравалі Пуціну пратэстны ліст. Яны пратэстуюць супраць забароны ў Расеі “гомасэксуальнай прапаганды”. 20/1/2014 › Навіны Эўропа хвалюецца за “русскоязычных” у Латвіі 13 студзеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Рада Эўропы заклікала Латвію лепш ахоўваць правы нацыянальных меншасьцяў”. Вось гэты артыкул: Рада Эўропы сёньня заклікала Латвію працягваць разьвіваць правы нацыянальных меншасьцяў, асабліва што тычыцца адукацыі, удзела ў грамадзкім жыцьці, прыёма на працу і роўнага доступа да сацыяльных служб. 20/1/2014 › Навіны “Расейская сакрэтная служба хоча татальна кантраляваць грамадзян” 15 студзеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Пасьля тэрактаў расейскія дэпутаты падрыхтавалі новыя ўпаўнаважаньні для сакрэтных службаў. 20/1/2014 › Навіны Андрій Іллэнка: “Украінцы ня маюць страху” Нядаўнія падзеі каля Кіева-Сьвятошынскага суду і каля Сьвятошынскага райаддзелу міліцыі – сьведчаньні таго, што грамаду ўжо не запалохаць. Максімальная мабілізацыя актывістаў Майдана, якія заблакавалі аўтобусы з “Беркутам”, які ўчыніў крывавую расправу каля суда, паказала: людзі гатовыя ўсё больш змагацца за праўду, справядлівасьць і, што самае важнае, уласную годнасьць. 20/1/2014 › Навіны Маскоўскім мужчынам не патрэбныя “Дары валхвоў” Як вядома, ў Маскву з Грэцыі прывезьлі праваслаўную хрысьціянскую сьвятыню – “Дары валхвоў”. РПЦ і СМІ паведамляюць, што вялікія натоўпы людзей стаяць на марозе па 12 гадзін, каб патрапіць у сабор Хрыста Збаўцы і пакланіцца рэліквіі. Больш пільныя назіральнікі заўважылі, што да рэліквіі ёсьць два ўваходы: “для ВІП-пэрсонаў” і для ўсіх астатніх. Зразумела, што ў першы ўваход заводзяць без чаргі. Але мы зьвярнулі ўвагу на іншы аспэкт гэтай грамадзкай зьявы. 20/1/2014 › Навіны Украінскія сьвятары – за народ, за дзяржаву 13 студзеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Януковіч запалохвае грэка-каталікоў за падтрымку Майдана. Папа Францішак стаў на абарону сьвятароў”. Вось гэты артыкул: 20/1/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |